Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 127
Перейти на страницу:

Але ж ці мне аднаму патрэбна гэта вучоба? Ці не яна падбівала мяне на курсы, не малявала таго, што будзе, калі я стану доктарам?

Адправіўшы дачку спаць, жонка праводзіць мяне да поезда.

Пакідаем у купэ чамаданы ды вяртаемся на перон. Стаім і маўчым. Робіцца надта шкада жонку, адчуваю сябе вінаватым. У кішэні ляжаў спіс рэчаў, каторыя я меўся купіць у Маскве ды прывезці наступным разам. Вымаю паперку, каб упэўніцца, што яна са мной, чытаю:

— «Пласцінкі Рахманінава. Бетховена. Чайкоўскага. Сродак на моль. Пальчаткі шостага памеру...» — усё табе дастану, будзь спакойнай...

— Можаш не даставаць, нічога мне не трэ-эб...— праглынае яна камяк ды адводзіць поўныя слёз вочы.

Прыкідваюся пакрыўджаным. Бо, на самай справе, гісторыя з Паўлам і Любай далі мне зарадку, дадалі якойсьці ўпэўненасці ды зрабілі нячулым да нападак. Усе навакольныя падзеі мераю з пункту гледжання гэтай трагедыі.

— Чаго ты, Іра?! Ведаеш, якую цікавую тэму знайшоў я на канікулах? Клад! З-за адной яе варта было прыязджаць з Масквы! Такую жанчыну мала назваць гераіняй...

— Дзесьці-то ты знаходзіш, толькі каля свайго носа нічога не бачыш!

Я прамаўчаў. Іра дома рабіла выгляд, што вельмі занятая. А калі я закрываў чамадан ды зыркнуў убок, то выразна ўбачыў, як грымаснічала перад люстэркам. На твары тады ў яе не было і ценю стомленасці. Яна шчасліва бліскала вачыма, бытта да некага ўсміхалася. Цяпер усё гэта я ўспамінаю, і мяне давіць крыўда.

Адным словам, абое чакаем, калі нарэшце адыдзе той поезд. Час цягнецца невыносна доўга.

Ля ўвахода ў вагон пачынае буяніць маладзенькі афіцэр марфлота. Гэта нам як бы наруку, і мы паварочваем галовы. Афіцэр абдымаецца з нейкім тыпам, лаецца ды штурхае пасажыраў налева і направа. Іра адчувае, што не змагу ўстаяць на месцы, хапае мяне за руку, накідваецца:

— Стой, не пушчу!.. Ёсць на гэта міліцыя, вайсковыя патрулі, яны і разбяруцца!

Яе філасофія мяне злуе. Збіраюся вырваць руку, ды бачу пажылога міліцыянера з планкамі ордэнскіх калодачак.

— Маладыя людзі, нядобра так сябе паводзіць! — па-бацькоўску звяртаецца ён да буянаў.— Вы ж тут не адны...

Марак узвісквае:

— Старшы сяржант, як размаўляеце з лейтэнантам? Ану, стаць смірна!

Ад яго нахабнасці людзі нямеюць. Міліцыянер паныла змаўкае ды самотна ідзе прэч.

— Нягоднік! — памкнуўся я да п'янага.

Іра ўшчаперваецца за рукаў мацней. Мяне ўсяго аж трасе ад абурэння і злосці цяпер ужо на жонку:

— Пусці!

— Не пушчу!.. Да чужых людзей ты, нябось, надта ўважлівы! — гаворыць яна ўжо з нянавісцю.

Каб не пасварыцца зусім, бяру сябе ў рукі ды гавару амаль спакойна:

— Дарэмна затрымала! Мы б яго з міліцыянерам скруцілі!

— Чаму ты пра мяне так не клапоцішся, як аб іншых?! — голас Іры ўздрыгвае.

— Ну чаго ты, Іра, увесь час такая раздражнёная! Яшчэ не хапала, каб мы нагаварылі адно другому чорт ведае што якраз цяпер, на развітанне!

— Жывеш — нібы ўдава, няма да каго нават загаварыць. Чакаеш, чакаеш яго, а ён кажа, што завітаў у дом не да цябе, а — з-за нейкай там бабы! — заплакала.

— Даслухай! — дзіўлюся я разгублена.

— Другі раз з вакзала адразу ідзі да яе! — як бы радуецца яна.— Дамоў можаш цяпер і не заходзіць! Ужо яна цябе будзе чакаць!

— Што ты мелеш?!

— Усё роўна з цябе карысці дома — нуль!

Ірын выбух — лепшы за маўчанне. Ведаю з вопыту —зараз з яе выйдзе горыч, і тады яна зноў стане ласкавай ды разважлівай. Толькі патрэбен час, а поезд вось-вось адправіцца. Ці не здаць білеты ў касу, не паехаць заўтра?

Аб'яўляюць адпраўленне.

— Ладна, едзь ужо сабе ў сваю Маскву!— уздыхае яна з папрокам.

Мне здаецца, што Іра адно цяпер адкінула ўсе капрызы, драбязу і, нарэшце, збіраецца нешта сказаць, але замала мае часу. Нерашуча тапчуся. Яна зразумела — я ведаю, што яна нешта хавае, і гэта прыносіць ёй мсцівае задавальненне.

— Сядай, сяда-ай, што ўжо з табой зро-обіш!..— падштурхоўвае мяне.

Ускокваю на падножку.

Упрытык да вагонаў стаяць праважатыя. Вагоны рушылі, і гэтыя людзі адсталі. Іра адыходзіць далей ад пуці, бяжыць па пероне, махае рукой. Мы заўсёды так праводзім адно другога. Яна бяжыць доўга, покуль не канчаецца перон, тады штосьці крычыць. Выхіляюся з вагона.

— Косця, ты мяне болей не кахаеш? — далятаюць яе словы.— Што са мной бу-удзе, Ко-осця?!

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)