Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сарочае радыё - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сарочае радыё

Электронная книга - «Сарочае радыё». Краткое содержание книги:

У аповесці Сарочае радыё. Лісты падзякі апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца.
Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі Пункт адліку Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве Кнігазбор.
Увазе чытачоў — свежая проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі Пункт адліку, прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку. 
Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.  
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:

Здаецца, нікога. Ключ бразнуў у замку. Ціха і хутка, як злодзей, я прашмыгнула за дзверы. Тут усё было так, як я пакінула. Я зачыніла дзверы і прыціснулася да іх спінай. Дзверы ўявіліся мне літымі, велізарнымі. Мне здавалася, я ўмацоўваю іх сваім целам.

З душу выйшаў Алесь. Ён увесь сціснуўся, убачыўшы мяне.

― Пара ― лазня, лёгкі дух.

― Ты чаго дома, Таня?

― Алесь, дай мне, калі ласка, інтэрнэт. У мяне не аплачаны. У нас на радыё… ператрусы.

У інтэрнэце было няшмат: «усе незалежныя незарэгістраваныя рэдакцыі» ― «сёння раніцай» ― «магчыма, не апошнія» ― «канфіскацыі, ператрусы» ― «пакуль не могуць датэлефанавацца».

Я змяніла пароль у пошце і пачала выдаляць лісты, звязаныя з працай. Трэба было ачысціць усе і на камп’ютары, нават тое, што я збіралася захоўваць на памяць: запісы размоваў без мантажу, старыя інтэрв’ю. Калі я выдалю зараз файл «Ірына Казуліна», то больш нідзе не застанецца яе голасу з невыразанымі даўгімі паўзамі, не застанецца таго, што яна расказвала занадта доўга і што мы не маглі змясціць у перадачы.

― Націскай, ― сказаў Алесь, ― як юрыст кажу.

Трубку дамафона не падымаць, калі нікога не чакаем. Калі што ― тэлефануем. Калі ператрус ― просім іх пасведчанні і перапісваем дадзеныя. Калі што ― нічога не ведаем. Калі? Калі ― тады што?

Тэлефон!

― Аля, тэлефаную з аўтамата, слухай мяне ўважліва. Вазьмі грошы і ідзі як мага хутчэй у бліжэйшую адвакацкую кантору. Скажы, што табе трэба наняць адваката, заключы дамову. Талон, які табе дадуць, пакладзі ў пашпарт, і хай ён увесь час там ляжыць. Тады ў выпадку чаго ты будзеш мець права выклікаць свайго адваката.

― А яны там, у канторы, нармальныя? Ім мож-

на… расказваць?

― Не ведаю. Пашукай.

Ісці па вуліцы страшна. Страшна сядзець дома. Бегма ў адвакацкую кантору. Дамова. Апатычная, невыразная адвакатка. Дзякуй. Дадому!

Па дарозе ― на пошту, купіць канверт і падпісаць на ім адрас універсітэта. Здаецца, час зрабіць гэта. Пакласці ўнутр маю заяву і ўжо лёгкай рукой апусціць у скрыню.

Дома тая ж гісторыя з ліфтам. Нікога ― прашмыгваю ва ўласныя дзверы. Халера! У мяне поўныя туфлі дажджавой вады. У пакой. Больш не магу.

Разумеючы, што мой тэлефон праслухоўваецца, наважваюся пазваніць маме. Калі ім вядомы мой нумар, то хіба не ведаюць яны, хто мае бацькі? Так што ж здарыцца, калі я патэлефаную?

А мама занятая, у яе праверкі, тэрміны і тэставанне. Яна не можа гаварыць. Мама!

Ператэлефануе ўвечары.

Я стаю пасярэдзіне пакоя з тэлефонам у руках. Без паспешлівасці, спрабую сабраць свае думкі і даць ім аціхнуць, ўяўляю самалёт, што набліжаецца, а потым аддаляецца, і выціскаю гук: «Ммммммммммммм…» Ён занадта хутка нарастае, і на паніжэнне дыхання бракуе. Тады глыбокі ўдых і кароткая затрымка. «Ммммммммммм», ― яшчэ раз. Расціскаю сківіцу. І яшчэ. Уважліва і выразна ― кожны гук. Каб казытала рот. І рука на дыяфрагме.

Потым запальваю свечку, саджуся каля яе і доўга выдыхаю так, каб не гасла полымя. На тэлефоне бяжыць секундамер. Кожны новы выдых усё даўжэйшы. Даўжэйшы. І вось ужо спакойны, раўнамерны паток паветра. Самае складанае ў гэтым практыкаванні ― загасіць свечку, калі скончыш яго рабіць. Дзьмеш, дзьмеш… Полымя сцелецца гарызантальна, як высокая трава пад ветрам, і кожны раз зноў паўстае. Рэзкі, моцны выдых! Не згасае. Растрэніравалася… Гашу пальцамі, устаю каля акна. Цяпер хуткамоўкі.

― Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў ды загаварыўся, ― я бачу неба: цёмнае, зацягнутае. Чаму мае словы, праўдзівыя, не наводзілі глыбокага міру і цішыні, а выклікалі тысячы іншых, злых слоў? Чаму сэрца маё з кожнай новай тэмай мярцвее? Усе лягчэй працаваць, але ўсё складаней здзівіцца. Я быццам раблюся прафесійнейшай, і выконваю заданні хутка і ўпэўнена. Але гэты прафесіяналізм ― як новы чужы орган ува мне. Няўжо я створаная для таго, каб тэлефанаваць, тэлефанаваць, тэлефанаваць, пісаць, удакладняць, часам бліскаць, але менавіта бліскаць, а не свяціцца? Адлюстраванае святло кладзецца на кожнага, хто падстаўляе яму гладкі лоб ці спіну пад патрэбным вуглом. Мне хацелася рабіць як мае быць сваю справу. Але быць журналістам ― значыць гаварыць. Не сказаць, змаўчаць ― гэта схлусіць. Ці можа быць, што ўсе мае сюжэты толькі змушалі душу мітусіцца? Як жа сумна Табе, напэўна, было слухаць мае рэпартажы…

У гэты момант я вырашыла, што больш не зраблю ніводнага такога рэпартажу. Ці ёсць у мяне яшчэ час? У майго рэдактара, у бацькоў, педагогаў, акцёраў, чыноўнікаў, у прэзідэнта, Божа?

Запілікаў дамафон. Мы сцішыліся і замёрлі.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)