Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сарочае радыё - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сарочае радыё

Электронная книга - «Сарочае радыё». Краткое содержание книги:

У аповесці Сарочае радыё. Лісты падзякі апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца.
Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі Пункт адліку Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве Кнігазбор.
Увазе чытачоў — свежая проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі Пункт адліку, прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку. 
Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.  
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 25
Перейти на страницу:

Я ляжала ў ложку і думала пра гэта, калі ў мае дзверы пастукалі.

― Ты не спіш? ― прашаптаў Палінін голас у шчылінку дзверы.

― Не, ― я таксама прашаптала, пасылаючы свой голас далёка, як нас вучылі на радыё. Паліна ўвайшла.

― Я забылася табе расказаць самае галоўнае. Нас у гэтай паездцы пазнаёмілі з Пазняком. Таня, гэта маё найвялікшае ўражанне! Я сказала яму, што пішу дысертацыю па Брэхце і што я ў захапленні ад яго артыкулаў. Я за паўгадзіны з ім пачула столькі, колькі не даведалася за пяць гадоў у акадэміі, ― голас яе быў мяккім, яна сядзела на краёчку ложка, рукі з’яўляліся і знікалі ў прамянях святла ад ліхтара.

― Поля, ты такая прыгожая цяпер, ― я збянтэжыла яе. ― Добры чалавек гэты Зянон Пазняк? Я заўжды думала, што ён нейкі агрэсіўны палітык.

― Ага. «Толькі Зянон!» ― яна засмяялася, уклаўшы ў гэты лозунг усю цеплыню свайго голасу. ― Калі б ён не займаўся Брэхтам у маладосці, не пісаў рэцэнзій, я б толькі думала, што разумею эпічны тэатр. А ён, ведаеш, паглядзеў на мяне так і, калі я пра Брэхта згадала, сказаў: «О Бертольт! Захапленне ўсяго майго юнацтва!»

― Так пафасна гучыць!

― Але не ад яго. Калі б ён жыў у Беларусі, я папрасіла б яго быць маім негалосным навуковым кіраўніком. І яму давялося б зноў заняцца крытыкай.

― Хочаш, зробім пра яго і пра цябе сюжэт? Пазняка запішам па тэлефоне. Што-небудзь кшталту: «Беларускія крытыкі адкрываюць для сябе Зянона Пазняка», ― мы захіхікалі.

― Не трэба, дзякуй, ― Паліна коратка дакранулася да маёй коўдры, як звычайна робяць перад развітаннем, і вінавата ўсміхнулася: ― А то яшчэ закосяць маю дысертацыю.

― А раптам усе яго цытаты табе выкрасляць?

Паліна прамаўчала.

― Ты казала, у цябе паўтэксту на іх будуецца.

― Так і будзе. Я паспрачаюся, вядома. Але потым выкраслю.

― А думкі? Перапішаш сваімі словамі?

― Не задавай мне няёмкіх пытанняў.

21.

Сярэдзіна дня. Жалюзі ледзь-ледзь прапускалі святло. Праз гарачыню мы прачынілі вокны. Да ножак сталоў у кабінеце туліўся таполевы пух. Калі хто-небудзь уваходзіў, то прыносіў пушынкі на рукавах і валасах. Паленаў раздражняўся і ўсё часцей чхаў ― алергія.

― Падпаліць бы іх, як у дзяцінстве, ― ён паддзеў купку пуху нагой. Пух зачапіўся за замшу і застаўся на туфлі.

― Вось што такое пакора, ― прамармытаў Цімох, гледзячы на доўгі паленаўскі туфель.

Я рыхтавала нудны рэпартаж з чыноўнікамі і ведала, што за пяць, а з улікам пуху і сонца, можа, і за дзесяць хвілін да абеду яны ўсе паўцякаюць са сваіх кабінетаў. Чыноўніка нельга кранаць у абед: ён нічога не раскажа, раззлуецца, нагаворыць грубасцяў і запомніць тваё прозвішча. Таму я напісала Насці ў скайпе:

― У сквер?

― І на гадзіну пазней скончыць?

― Цэлая гадзіна ― пух і каты́.

Яе ціхі смех пачуўся мне праз некалькі камп’ютараў.

― Будзь асцярожная: яшчэ толькі сярэдзіна тыдня. Нельга выпадаць у вечнасць.

― Тады можам купіць ежы, яна прызямляе.

На дварэ было яшчэ гарачэй, пух паўбіваўся ў кустоўе, яго пена ахінала бардзюры. У ёй корпаліся вераб’і, і кожны раз, калі яны ўзляталі, пух лётаў таксама. Дзе-нідзе ён кружыўся дробнымі вірамі або каціўся, як перакаці-поле. Мы елі мяккі хлеб, салату і сыр, седзячы на прагрэтай жоўтай лаўцы. Цягнула паехаць куды-небудзь у горы, забыцца на горад, любавацца ляснымі гіяцынтамі замест рэкламных банераў.

― І чыноўнікі цяпер абедаюць… Яшчэ не ведаюць, што мы ім пазвонім.

― Ты да іх такая неабыякавая? ― Наста круцілася на цёплай лаве, тыкаючы палачкамі салатку.

― А ты хіба абыякавая?

― Я вучуся быць абыякавай. Не хачу нервы свае на іх марнаваць. Я памятаю, памятаю ўсе гэтыя думкі падчас вучобы на журфаку. Мы тады баяліся гэтага слова ― «цынізм», але журналісту трэба быць цынікам. Выдаткі прафесіі. Паглядзі вунь на Паленава: з кім хочаш пагаворыць, усё выслухае і тут жа забудзе. Нічога не бярэ на свой рахунак. Выразна аддзяляе працу ад жыцця. Гэта мудра.

― Паленаў усё ж унікум, а не ўзор.

― Што ж ты, і ў трыццаць пяць збіраешся хвалявацца з-за кожнага рэпартажу?

Я задумалася. Падаецца, я не мела абсалютна ніякага адказу. Зазірнула ў сябе і знайшла там толькі пытанне:

― Здаецца, я не ўяўляю сябе ў трыццаць пяць у журналістыцы. Ты ўяўляеш? У нашай краіне? І калі з’явяцца дзеці…

― Я для сябе заву гэта «Калі ў мяне з’явіцца прозвішча нумар тры», ― Наста засмяялася. ― Калі-небудзь… Нават дзіўна, што мы дагэтуль працуем. Штораніцы перад нашымі дзвярыма гадаю: быў ператрус ці не.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)