Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сарочае радыё - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сарочае радыё

Электронная книга - «Сарочае радыё». Краткое содержание книги:

У аповесці Сарочае радыё. Лісты падзякі апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца.
Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі Пункт адліку Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве Кнігазбор.
Увазе чытачоў — свежая проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі Пункт адліку, прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку. 
Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.  
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:

― Расшыфроўка чаго?

― Тэлефонных размоў. Ім там, у органах, патрэбна. І ўяўляеш ― такая праца, такі заробак, і нават не патрабуецца закончаная вышэйшая адукацыя. Якраз для майго Васі.

― Чыіх размоў?

― Не ведаю, якая розніца. Ён шмат чаму навучыцца, гэта ж так цікава. Новыя тэхналогіі, усё сучаснае.

― Вы мяне тут не правакуйце! ― высокім голасам аглушыла кагосьці выкладчыца. Але мы сядзелі далёка і не чулі, пра што ў яе спыталі.

Гутарка змялася.

Наташа, соладка пацягнуўшыся, улеглася на парту.

― Як падумаю, што мой муж будзе ваенным…

Прыгожыя гладкія валасы ўпалі на твар, і яна заплюшчыла вочы, працягваючы летуценна ўсміхацца.

23.

На наступны дзень я нават не паспела пазаймацца голасам ― спазнялася на працу. Спехам апранулася і праз пяць хвілін трэслася ў душнай маршрутцы. Пальцы церабілі тэлефон, рука гатовая да таго, што ў любы момант ён раздражнёна завібруе і высвеціць на экране працоўны нумар.

Заляцела ў рэдакцыю ― планёрка ўжо скончылася. Рэдактара злавіла на кухні.

― Прабачце! Я праспала!

Працягваючы перамешваць цукар у каве, ніколькі не паскорыўшы гэтага працэсу, Улад сказаў:

― У цябе праз сорак хвілін інтэрв’ю. З жонкай Казуліна.

Я звяла ў галаве файлы: Казулін ― былы рэктар майго ўніверсітэта. І былы кандыдат у прэзідэнты. Падчас паслявыбарчых пратэстаў ён, здаецца, павёў шэсце да турмы, дзе сядзелі тады ўсе, нават мае сябры. І за гэта яго самога пасадзілі, толькі не на пятнаццаць сутак, а на пяць гадоў.

― Ты яе ведаеш?

― Не.

― Ірына Казуліна. Яна ўчора публічна сказала, што ў яе рак апошняй ступені. Мы гэта ведалі, але не пісалі. А цяпер, калі яна абвясціла, можна з ёй пагаварыць. Яна робіць нейкую праграму для хворых, трэба пра ўсё гэта даведацца. І пра яе мужа, вядома, таксама распытаць. І нібыта яна кнігу піша.

― Вы… Вы што? Мяне? Трэба ж такія рэчы загадзя казаць! Паглядзіце, як я апранутая. Адпраўце Паленава.

― Нармальна апранутая. Пра гэта не думай.

― Але мне дваццаць гадоў. Я ж… дробязь зялёная для яе.

― Яна вельмі ветлівая, не хвалюйся. Зараз абмяркуем з табой пытанні, інтэрв’ю будзе вялікае, тры блокі.

…І вось таксоўка ўжо выкліканая, чакае мяне ля дома.

― А, забыў! Вось грошы ― купі кветак.

― Якіх яшчэ кветак?

― Якіх-небудзь непампезных, звычайных дзённых кветак.

24.

У самым цэнтры (мінчукі называюць цэнтрам мноства месцаў), у двары дома «Панарама», выявілася ўтульна, прасторна. Прыемнай і бяззбройнай была яго савецкасць. Нягледзячы на тое, што тут жыў Казулін, на лесвічных пляцоўках не ляжалі дываны, як гэта можна было сабе ўявіць, а кнопкі дамафона не былі якімі-небудзь бамбукавымі. Ліфт прыехаў са звыклым грукатам. Я ўжо разумела, што ўсё будзе не так страшна, як мне ўяўлялася, хоць яшчэ хвалявалася, што дваццацігадовая дзяўчына будзе распытваць пра рак бліскучую свецкую даму.

Я патэлефанавала. Худы падлетак з кароткай стрыжкай адчыніў мне дзверы.

― Добры дзень. Я журналіст з радыё.

― Я Ірына.

Яна была ў чорным і праз гэта падавалася нейкай пластычнай, нядаўна вылепленай. Яе слабы хрыплаваты голас гучаў па-радыйнаму сабрана, накіравана. Я ўвайшла.

― Гэта вам.

Кветкі адлюстраваліся здзіўленнем на яе твары. Яна прыняла іх жэстам жанчыны, якая ведае, як гэта робіцца. Тут я заўважыла яе рукі. Яны былі тонкімі і лёгкімі, як ніткі, але рухаліся плаўна, мякка. Калі б глядзець толькі на тое, як рухаюцца гэтыя рукі, можна было б падумаць, што яны царскія. Гэта былі жэсты першай лэдзі, балетныя жэсты, жэсты чалавека, які валодае сваім целам і жыццём. Але скура абцягвала жылы, і кісці былі танюткімі, бязважкімі. Крохкая іх лінія ішла да локця, які здаваўся асобным органам ― настолькі ён быў узбуйнены.

Рукі паставілі кветкі ў вазу: якраз па памеры. «У гэтым доме хапае ваз», ― падумала я. Я села на канапу, дастала дыктафон, мікрафон, нататнік і запасныя батарэйкі. На століку, дзе цяпер стаялі мае кветкі, быў фотаздымак сям’і ў рамачцы. Ірына на ёй была ўжо такой, як цяпер ― з кароткімі хлапечымі валасамі, у чорным. Яна села каля мяне:

― З чаго мы пачнем? ― спытала яна наўпрост.

― З таго, што мы рады, што вы пагадзіліся на інтэрв’ю.

― Дзякуй, ― усмешка.

Я націснула чырвоную кнопку «Маранца» і перайшла на журналісцкі тон.

― Нядаўна вы публічна сказалі пра сваю хваробу. Вы ўдзельнічаеце ў канферэнцыі, у групах дапамогі. Чаму вы вырашылі дапамагаць іншым зараз, калі вам самой патрэбна дапамога?

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)