Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Электронная книга - «Рома едзе. Кніга 2 (2015)». Краткое содержание книги:

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.
Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:

Карцінка робіцца абсалютна псіхадэлічнай. Мы скідваем чаравікі і хутка прабіраемся праз затопленыя вадой ды аўтамабілямі скрыжаванні. Я падбіраю тры апельсіны і пачынаю жангляваць імі на хаду. На секунду ўсё стае на свае месцы. Мой мокры сабака смяецца на бягу.

Час вяртацца

Правёўшы дзень і ноч у сядзячым вагоне, прыбываем у сталіцу Аргентыны. Знаёмы нашых знаёмых абяцае прытуліць нас у сябе на падлозе, так што мы адразу накіроўваемся ў мясцовы McDonald's, каб наладзіць з ім сувязь па дармавым інтэрнэце.

Нашага новага сябра завуць Сашам, некалькі гадоў таму ён пераехаў сюды з Санкт-Пецярбурга. У Піцеры хлопец атрымаў гістарычную адукацыю, а цяпер працягвае вучобу ў Аргентыне.

Пра тое, што Саша ў дасканаласці валодае іспанскай, мы даведваемся, калі разам з ім уваходзім у пад’езд нашага новага дома – хвілін пятнаццаць сыходзяць на вітанне з усімі суседзямі, што выйшлі ранкам прапусціць кубачак кавы на тэрасе.

Саша жыве на дзявятым паверсе ў неверагодна малой кватэрцы з выглядам на гарадскую плошчу. На пятнаццаці квадратных метрах размяшчаюцца ложак, шафа, гітара і ўкраінская бандура. Малюсенькая кухня хаваецца за дзвярыма-гармонікам. Ванны пакой – памерам з прыбіральню ў цягніку. Словам, ідэальная будка для халасцяка.

Увесь наступны тыдзень мы рассякаем па горадзе. Буэнас-Айрэс, напэўна, шмат у каго выклікае дэжавю – ён адначасова нагадвае Парыж, Мадрыд, Барселону і Нью-Ёрк. Горад жыве ўначы – тут лічыцца нармальным адправіцца ў кнігарню апоўначы. Тусоўкі ў клубах пачынаюцца з чацвярга, бо чацвер стаіць перад пятніцай, а пятніца не такі ўжо і працоўны дзень.

Дзякуючы моцнаму прафсаюзу аўтобусных кампаній у горадзе вельмі слаба развітае метро, затое наземным транспартам у любы час дня можна дабрацца куды захочаш. Буэнас-Айрэс складана назваць небяспечным мегаполісам, нягледзячы на тое, што ўсе даведнікі кажуць пра адваротнае. Я нават назваў бы яго адным з самых спакойных гарадоў Паўднёвай Амерыкі.

Штовечар мы раскатваем парачку бутэлек мясцовага вінішча і заядаем яго цвёрдым сырам. Высвятляецца, што Саша – надзвычайны апавядальнік: за пару тыдняў ён моцна мяняе наша ўяўленне пра сусветную гісторыю. Да таго ж ён ліха падпявае гітары, так што начамі мы гарланім з балкона песні пра камандантэ Чэ Гевару. Мы вельмі моцна прывязваемся да Сашы, і, седзячы на падлозе ў ягонай маленечкай кватэрцы, я ўжо дакладна ведаю, што хутка буду па ім сумаваць.

Таксама я добра разумею, што Буэнас-Айрэс – апошні незнаёмы горад на маім шляху. Кругасветка падыходзіць да канца. Ехаць далей асабліва няма куды. Пасля двух з паловаю гадоў блукання я ўжо проста не пацягну выжыванне на бровах у Афрыцы, а візу ў Еўропу хутчэй за ўсё не дадуць. Надышоў хвалюючы момант, калі мне пара задумацца пра вяртанне ў родны край.

Я бяру Санеў касцюм, Воля апранае сваю адзіную сукенку, і мы адпраўляемся ў тур па еўрапейскіх амбасадах у надзеі атрымаць шэнген. Шчыра кажучы, нам вядома, што тут зрабіць яго практычна немагчыма – згодна з законамі Еўразвяза, мы маем права падаваць на візу толькі ў краіне нашага жыхарства. Цэлы дзень мы душымся ў прыёмных усіх магчымых еўрапейскіх амбасадаў, але цуд так і не адбываецца. Пабітыя і прамоклыя пад раптоўным дажджом, мы вяртаемся дадому.

Беляшы

Каб зарабіць на квіткі, мы вырашаем яшчэ раз запусціць свае паштоўкі ў інтэрнэт. Я заказваю ў мясцовай друкарні пяцьсот картак са сваёй фатаграфіяй ля чароўнага аўтобуса і раблю пост у сацсетках:

«Сябры! З дрыготкай у руках і частым пульсам у сэрцы я мушу прызнаць – прыйшоў час вяртацца дадому. Здаецца, гэтым разам гэта сапраўды не сон. Ззаду два з паловай гады шляху, больш за 100 000 кіламетраў, 30 краін, 13 пар абутку і 7 жыццяў. Наперадзе, ужо зусім хутка, – самалёт дадому.

На квіткі мне трэба сабраць непамерна шмат – 2500$. За любую суму грошай, якую вы можаце мне перавесці, я адпраўлю вам паштоўку са сваёй фатаграфіяй ля “чароўнага аўтобуса” на Алясцы. Іх мне толькі што даставілі з друкарні».

Некалькі наступных дзён мы добранька заліваемся чырвоным. Я не магу думаць ні пра што, акрамя немінучасці вяртання. Амаль тры доўгія гады ў мяне была вельмі ясная мэта, жыццё маё мела вектар – я вяртаўся ў першы дом.

Ногі сцерліся ў пыл дарожны, сэрца агнём разлілося, я голы стаю ля вялікай вады, вочы падняць баюся. Былі б у мяне струны, я свету спяваў бы пра любоў звера да жывога, пра дарогу ў стагоддзе ўласнае. Я спяваў бы пра цану блізкасці і тугу бездані. Я выдыхаў бы на слабасці і ўдыхаў бы на смеласці. Я зваліўся б на скалы і плакаў бы ад любові да тых, хто выйшаў.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)