Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Электронная книга - «Рома едзе. Кніга 2 (2015)». Краткое содержание книги:

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.
Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:

На памежным пункце наша з’яўленне робіць нямала шуму. Тут ніхто не ведае пра існаванне Рэспублікі Беларусь, так што пашпарты нашы нясуць на дадатковую праверку і, здаецца, нават будзяць амбасадара ў Тарысе для пацверджання сапраўднасці візаў. Мы ўжо настолькі звыкліся з такімі гісторыямі, што ў нас не ўзнікае і ценю турботы.

Праз паўгода жыцця ў дзікіх умовах мы вяртаемся ў цывілізацыю. Звер унутры мяне сумуе, чалавек нарэшце ўдыхае на поўныя грудзі. Апошнія шэсць месяцаў былі добрай школай знаёмства з інстынктамі. Я навучыўся чуць жывое вакол і слухаць жыццё ў сабе. Сабака ўнутры мяне расплюшчыў вочы, яму больш не патрэбныя законы, запісаныя словам. Ён чуе кліч прыроды – уласны час. Сабака чуе важакоў і матак, хворых і квітнеючых, сытых і галодных. Ён бачыць, як плынь жыцця літаральна цячэ з кожнага, адчувае яе сілу і характар.

Гэтаю ноччу мы дабіраемся да нейкага безназоўнага гарадка каля мяжы. Дзіўна, але а дванаццатай ночы мы без напругі знаходзім тут адкрытую харчэўню. За пару баксаў я з’ядаю велізарны кавалак мяса з салатам. Гаспадыня прапаноўвае нам пакой за восемдзесят песа – гэта штосьці каля пяці даляраў. Гэтак мы кідаем якар у чарговым клапоўніку з падушкамі з кавалкаў паралону і халодным душам са шланга.

Аргазм

Раніцай цягнемся на трасу. На шляху да магістралі дарогу нам перакрывае цэлы ўзвод узброеных паліцэйскіх на двух пікапах. Мяне, не цырымонячыся, ставяць тварам да сцяны і даглядаюць з ног да галавы. Волю просяць вывернуць заплечнік.

Ваякі перапісваюць звесткі нашых пашпартоў. Акрамя імёнаў іх цікавіць прапіска, якая ў нашых дакументах напісаная кірыліцай. Назва вуліцы Жукоўскага ўводзіць афіцэра ў ступар, Волі даводзіцца забраць у яго нататнік і запісаць адрас уласнаручна. Высвятляецца, што такія паводзіны ахоўнікаў парадку выкліканыя нечалавечым трафікам какаіну з Балівіі. На развітанне паліцэйскія раяць нам ні ў якім разе не спрабаваць перасоўвацца па краіне аўтаспынам, а адразу ж прайсці да бліжэйшага аўтобуснага вакзала.

Аднак яны памыляюцца – аўтаспын у Аргентыне хвацкі! Так хутка мы не ездзілі з азіяцкіх часоў. Чарговы кіроўца па імені Хуан запрашае нас у госці на абед. Гэтак мы трапляем на ранча вялікай аргентынскай сям’і. Нас сустракаюць трое дзяцей і жонка Хуана, Аналія. Стол ломіцца ад ежы і віна. Мы з Воляй адчуваем сябе шчаслівымі. Апошні раз так смачна мы вячэралі некалькі вечнасцяў таму – ад Мексікі да Балівіі ў дзевяноста адсотках выпадкаў нам падавалі рыс з курыцай. Апроч іншага, гэта практычна адзіныя людзі за вельмі доўгі час, з якімі насамрэч лёгка і прыемна бавіць час.

Позна ўвечары дабіраемся да горада Сальта. Перш чым шукаць хостэл, забягаем у краму, каб купіць бутэлечку віна і кавалак пармезану. Пакуль мы брыдзём па начных вуліцах, я спрабую ўзгадаць, калі нашая каманда апошні раз дазваляла сабе такую раскошу. Ужо тысячу гадоў мы не рабілі такіх простых і прыемных рэчаў для сябе – толькі самая танная ежа, толькі самыя забітыя начлежкі, толькі самы ўбогі транспарт. Як жа я стаміўся ад усяго самага таннага! Менавіта таму Воля ўвесь вечар праводзіць у інтэрнэце ў пошуках найлепшага ў горадзе стэйка.

На наступны дзень з намі адбываецца прадказальны гастранамічны аргазм – у добрым рэстаране мы ямо сапраўдны, сакавіты, з два пальцы таўшчынёй кавалак мяса проста з салодкай задніцы каровы. Багі, як жа гэта смачна! Я ўжо і забыўся, што ежа можа прыносіць такое задавальненне. Гэта найлепшая вячэра ўсіх маіх жыццяў!

У Сальта мы затрымліваемся ўсяго на пару дзён. Але перш чым пакінуць гэты горад, нам трэба вызначыцца: гнаць на Буэнас-Айрэс ці спусціцца ўніз, да Патагоніі? Мы доўга не знаходзім сілаў прызнацца сабе ў тым, што – пры ўсёй любові да горных вяршынь і неверагодных прастораў – паходнага жыцця мы наглыталіся ўжо па горла.

Словам, гонім на Буэнас-Айрэс, і першы вялікі горад на нашым шляху – Тукуман, дзе мы завісаем на ноч. З падслуханай у хостэле размовы даведваемся, што білет на цягнік з Тукумана да Буэнас-Айрэса каштуе пяцьдзясят песа. Інакш кажучы, паўтары тысячы кіламетраў мы можам праехаць за тры даляры. Не доўга думаючы, бяжым у касы і бяром квіткі на бліжэйшы рэйс.

Пакуль мы дабіраемся да чыгункі, на зямлю абвальваецца жудасны град. Я ўпершыню ў жыцці бачу, як з неба падаюць ледзяныя перапёлчыны яйкі. У адну секунду цёплы ціхі вячэрні горад напаўняецца крыкамі, гукамі бітага шкла і ровам аўтамабільных сігналізацый. Шырачэзная ледзяная рака запаўняе вуліцы. Неверагодная колькасць апельсінаў, якімі засаджаны ўвесь цэнтр горада, падае ў ваду – і гэта самы фантастычны фрэш з тых, што выпадалі на маю долю!

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)