Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Электронная книга - «Рома едзе. Кніга 2 (2015)». Краткое содержание книги:

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.
Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 27
Перейти на страницу:

Падчас цырымоніі шаман грае на музычных інструментах і спявае свае дзікія песні – па сутнасці, акурат гэтыя спевы і выступаюць праваднікамі ў іншыя сусветы. Пад уздзеяннем напою чалавек становіцца неверагодна ўспрымальным да гукаў. А вось здольнасць распазнаваць мову можа часова прытупіцца. Паддоследны хутчэй успрымае інтанацыю, чым саму лірыку. Ад гэтага падарожжа набывае нейкае жывёльнае, першабытнае адценне, калі ты можаш толькі выць, скуголіць ды рыкаць. У нейкай ступені гэта абмяжоўвае спектр успрымання, бо пад уздзеяннем аяўаскі рацыянальныя развагі губляюць усялякі сэнс, але, з іншага боку, ты зверам апускаешся на дно неўтаймаванай дзікай прыроды, дзе перад табой расхінаецца таямнічае падзямелле свядомасці. Праз шэсць гадзін трыпу мозг вынырвае ў рэальнасць, а цела адчувае лёгкую стомленасць. Прывітанне! Ты ў звычайным жыцці.

Штодня тысячы людзей па ўсёй Паўднёвай Амерыцы ўжываюць аяўаску ў пошуках адказаў на няўрымслівыя пытанні, што б’юцца ўнутры двухногіх чалавечых клетак. Шмат каго падарожжа да вытокаў быцця мяняе назаўжды.

Трып

Я пачынаю выразна чуць жаночыя стогны. У цемры мне складана зразумець, рэальнасць гэта ці ўжо галюцынацыя. Раптам да мяне даходзіць, што гэта голас маёй маці. Яе ўздыхі ўпярэмешку з шолахам лісця паўтараюцца ўсё часцей. Аднекуль з’яўляецца бразгатлівы металічных гук. Потым – галасы птушак і выццё ветру. Усё закручваецца ў адзіную плынь – шум, у якім усё цяжэй разабраць асобныя складнікі. Ад гэтага гулу нікуды не падзецца, ён ахінае мяне. Я скурчваюся і сціскаю сківіцы. Робіцца страшна.

Раптам я пачынаю змяншацца і падаць унутр сябе. Маё цела ўсё хутчэй і хутчэй сціскаецца да памеру пясчынкі. Я раблюся бясконца малым, але пры гэтым адчуваю ўнутры сябе неверагодную сілу, быццам уся жыццёвая энергія сабралася ў маёй мікраскапічнай істоце. Гук паступова знікае, і я застаюся ў ліпкай цеплыні сам-насам з сабой. Здаецца, я перажываю момант свайго зачацця.

Праз некаторы час я пачынаю бачыць святло. Нейкія яркія абстрактныя формы, нібы мае зрэнкі набылі ўласцівасці калейдаскопа. Малюнкі пачынаюць захапляць мяне, становіцца вельмі весела. Я – дзіця, што гуляе з формамі і колерамі, выкладае карцінкі ў такт маналітнаму гуку джунгляў. Цяпер гэты гук ужо не палохае, а наадварот – закалыхвае і абараняе.

У гэты момант я трапляю ў пустэчу – не страшную, але і не безабаронную – у абсалютную пустэчу, у якой няма ні грама інтэнсіўнасці. Ні гуку, ні святла, ні паху. Ні жыцця, ні смерці. Нічога. Ні-чо-га.

Праз некаторы час я разумею, што вецер шамаціць па даху. Можа, нават капае дождж. Я азіраюся ў цемры. Шаман запальвае ліхтар і рыхтуе музычныя інструменты. Раптам перад ім з’яўляецца дзіця, а сам шаман набывае біблейскае аблічча. Ён паказвае хлопчыку на штосьці, і той паслухмяна ківае. Я адварочваюся – вакол абсалютна нічога не відаць, я блукаю позіркам па паўценях, пакуль зноў не натыкаюся на шамана. Ён глядзіць мне проста ў вочы. Я заплюшчваю іх.

Перада мной усплываюць слайды з дзяцінства. Бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі. Сусед, які даўно памёр. Вёска, карова, лес. Старэйшая сястра дастае рыбу з сажалкі і ўсміхаецца. Маё сэрца б’ецца бойка, яно б’ецца ў рэбры, як поршань новага матора. Я дыхаю так, быццам акрамя паветра мне больш нічога не трэба.

Час паскараецца, я праношуся праз школьныя гады. Азвярэлыя настаўніцы малодшых класаў малоцяць у барабаны і махаюць чырвонымі сцягамі. Рыкаюць і напінаюць. Я хаваюся пад парту і зноў трапляю ў пустату.

Усімі птушынымі галасамі дрыжыць будзільнік. Я рашаюся на ўцёкі. Дрэвы пачынаюць расці проста ва ўніверсітэцкай аўдыторыі. Студэнты – усе, ад яшчарак да дзікоў. Я падаю ў раку і чапляюся за бервяно, яны падаюць за мной, але тонуць у бурнай плыні. Я больш не трымаюся за дрэва рукамі. Бо я – вада.

У маіх грудзях поўна сілы – хоць пруты гні, хоць разгружай вагоны. Я дыхаю ўпэўнена, мне нічога не перашкаджае. Я брыду па джунглях і гарадах. Вакол дахалеры небяспечнага. І я не промах. Мне бывае страшна, але нож навостраны. Скокні на мяне з гушчару тыгр – я сам учаплюся яму ў горла. Побач нясуцца ровары з кітайцамі, табуны мангольскіх авечак, басаногія мулаты з мачэтэ. Яны то ўсміхаюцца мне, то наровяць атакаваць. Аголеныя жанчыны з прыгожымі целамі запрашаюць да сябе ў хаціны, п’яныя мужыкі з бяззубымі ўсмешкамі косяцца на мяне чырвонымі вачыма. Я прабіваюся ўсё глыбей і глыбей.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)