Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 332
Перейти на страницу:

Новыя знаёмствы, новыя імёны, уражанні і мроі.

Сталі таварышамі, а потым пасябравалі з Эдмундам Вярыгам, Вітальдам Гажычам, Ігнаціем Здановічам, Феліксам Зянковічам, Яўстафіем Чарноўскім, Эмануэлем Юндзілам, Іосіфам Ямантам, Баляславам Калышкам…

Эдмунд пачаў вучыцца ва ўніверсітэце ў 1857 годзе, а Ігнацій, Яўстафій, Эмануэль і Іосіф паступілі ў 1858 годзе. Найбольш моцнае сяброўства звязвала з Іосіфам Ямантам. Не раз сябры чулі, як ён казаў пра Каліноўскага сваім “пецяргбурскім сябрам” самыя прачулыя і цёплыя словы, называў яго сваім “пецярбургскім таварышам”. Наведваў не раз і Віктара Каліноўскага. Вітальд Гажыч прыехаў у Пецярбург у 1860 годзе, лічыўся вольным слухачом.

Жыццё звязала ў адно гэтых людзей, далучыўшы да іх кагорты Стэфана Баброўскага і Аскара Авэйдэ, слынных землявольцаў М.І.Уціна і Л.Ф.Панцялеева, крытыка Д.І.Пісарава, грузінскіх пісьменнікаў Акакія Цэрэтэлі і Іллю Чаўчавадзе, Эдмунда Дзяржынскага… А мілы і харошы Уладзіслаў Малахоўскі! Служыў інжынерам шляхоў зносін. Служачы чыгункі Ільдэфонс Мілевіч…

У Публічнай бібліятэцы Кастусь Каліноўскі пазнаёміўся з земляком-гарадзенцам Антонам Іваноўскім, і той дапамог знайсці платнае месца пры бібліятэцы. Атрымаў адразу заданне ад падпольнага гуртка: хадзіць па дамах і выяўляць настрой людзей, далучаць іх да рэвалюцыйных ідэй…

Аднойчы завітаў на пляцоўку, дзе мастакі выставілі свае карціны. Пейзажы, партрэты, ілюстрацыі да кніг… Хадзіў сярод мастакоў, прыглядаўся да карцін. Купляць не думаў, бо не было грошай… Проста любіў пахадзіць сярод мастакоў, адчуць іх настрой.

Зірнуўшы на адну карціну, адчуў, як ёкнула сэрца: закрануў за жывое гарадскі пейзаж. Ды не проста пейзаж. Мастак намаляваў тую мясціну, якая ў жыцці Кастуся мела асаблівае значэнне. Вострую Браму Вільні. Памылкі не магло быць, так, гэта яна…

Каля карціны нікога не было, а воддалеч размаўлялі двое. Ён і папытаўся ў іх, стоячы побач з “Вострай Брамай”, дакрануўшыся да рамкі:

– Скажыце, будзьце ласкавы, чыя гэта карціна?

Адзін з іх пацікавіўся:

– Спадабалася?

– Гэта Вострая Брама? Вы мастак з Вільні?

– Так. Там нарадзіўся.

– Дык вы зямляк? – ужо радасць люстравалася ў вачах юнака.

– З кім маю гонар размаўляць?

– Каліноўскі я. Канстанцін Каліноўскі. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі… Потым у Маскве – ва ўніверсітэце, на медыцынскім… Кінуў – і з братам у Пецярбург падаліся – тут вучымся…

– А я – Міхал Эльвіра Андрыёлі. Вучыўся ў Маскве – у вучылішчы жывапісу, ваяння і дойлідства. Два гады вучыўся – з пяцьдзесят пятага па пяцьдзесят сёмы.

Праз колькі хвілін яны ўжо гаварылі як даўнія знаёмыя. Андрыёні на два гады старэй за Каліноўскага. Амаль равеснікі. Адчулі прыязнасць.

– А дзе цяпер жывеш, Міхал, дзе спыніўся?

– У Рыме, як вучыўся ў акадэміі святога Лукі, пазнаёміўся з памешчыкам Залескім, выдатным мастаком…

– Браніславам Залескім, у якога псеўданім Літвін?

– Не, яго я таксама добра ведаю. Ён пад Мінскам нарадзіўся, маёнтак Рачкавічы Слуцкана павета. Ён з Тарасам Шаўчэнкам быў рысавальшчыкам у экспедыцыі па Аральскім краі і ў гарах Каратаў… А я пра Антонія Залескага, які жыве ў Трокскім павеце. Сябра Віленскай археалагічнай камісіі.

– О, дык і мой брат у гэтай камісіі. Вы, мусіць, і Кіркора ведаеце?

– А як жа!

– І Уладыслава Сыракомлю?

– І яго ведаю. Часта прыязджае да пана Залескага.

Кастусь пахітаў галавой:

– Божачка ты мой! Зямля ўсё ж сапраўды круглая. Не маглі мы абысці адзін аднаго. Бог звёў нашы дарогі .

Андрыёні толькі паблажліва ўсміхаўся, гледзячы на студэнта Пецярбургскага ўніверсітэта, радаваўся, што зліліся іх сцежкі ў адну дарогу. Пільнае вока мастака адзначала ў паставе яго новага сябра цікавага чалавека. Пакаты лоб, цёмныя валасы, губы сціснутыя, пра што сведчыць валявы характар. Словы не набягаюць адно на другое, а вывераныя, як быццам для гэтага выпадку падрыхтаваныя. Калі глядзіць у вочы, то пранікліва, шчыра, а калі адводзіць позірк і думае пра нешта сваё, то не скажаш, што ён у нечым хаваецца, не хочучы выдаваць свой настрой ці думкі, – праз імгненне зноў упіваецца вачыма і чакае адказу на сваё пытанне…

– У пана Залескага часта праходзяць сустрэчы – збіраюцца літаратары і мастакі, памешчыкі і ваенныя, і наладжваюцца цікавыя гутаркі, спрэчкі, дыспуты… – гаворыць Андрыёні. – Добра было б, каб і вы калі завіталі да нас. Пан Залескі будзе рады бачыць вас у сябе. Ён вялікі дэмакрат, летуценнік, непахісна стаіць на сваіх прынцыпах – аддаваць людзям усяго сябе, радаваць людзей, несці ў іх асяроддзе асвету і тлумачэнне светлых ідэалаў.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)