Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 332
Перейти на страницу:

– Я хутка прыеду ў Гародню. Тады і завітаю да вас. А ў майго брата Віктара пільны клопат да Адама Кіркора – заканчвае працу, якую яму даручылі, – паказаць трэба яе вынікі.

– Ну і цудоўна! – мовіў Андрыёні. – Ад імя пана Залескага я і запрашаю вас прыехаць у сядзібу. У кожную сераду туды з’язджаюцца людзі. Так што чакаем вас!

Праз колькі гадзін яны развіталіся.

Канстанцін дае ўрокі ў прыватных дамах, пры гэтым немусова размаўляе з гаспадарамі, пытаецца ў іх пра набалелае. Не ў адной рускай хаце ён знаходзіў прыхільнікаў і нават сяброў, і не парываў ужо больш з імі сувязі…

Шукае купцоў, гандляроў, перакупшчыкаў зброі. У яго далёкія планы. Ён дзеліцца імі толькі з братам, і той падтрымлівае яго.

Выпадкова на рынку пазнаёміўся з багатым купцом з Масквы – Віктарам Сымонавічам Крупецкім. Разгаварыліся.Аказалася, што продкі Крупецкага жылі пад Бярэсцем.

Віктар Сымонавіч росту невысокага, рухавы, з праніклівым позіркам. Даведаўшыся, што новы знаёмы дае прыватныя ўрокі, абрадваўся:

– На лаўца і звер, як кажуць, бяжыць! У мяне блізняты – Вераніка і Віцька – маюць патрэбу ў вучобе. Я жыву тут, у Пецярбурзе, трымаю некалькі крамаў – у Маскве, Смаленску, Каломне… Міласці прашу завітаць да мяне. Добра заплачу, хлопча, не пакрыўджу.

– Не, Віктар Сымонавіч, як з усіх, так і з вас. Рады буду памагчы вам.

– Добра, Канстанцін, добра! – падняў рукі гандляр. І паўжартам, паўсур’ёзна дадаў: – Рад буду зноў пабачыцца з табой, дваранін Каліноўскі!

– І я таксама.

Тая сустрэча мела працяг. Хатні настаўнік дабіўся ад купца галоўнага сцвярджэння: “Дарагі мой Вікенцій-Канстанцін! Для цябе я хоць чорта лысага прадам. А што датычыць зброі, то ў мяне ёсць шмат сяброў, якія могуць даставіць яе па любым адрасе. Але ж, калі за гэта будзе заплочана… Як казаў адзін купец-яўрэй, сяброўства сяброўствам, а гешэфт – ёсць гешэфт!”

* * *

Ежы Ігнацій Кучэўскі-Порай з самай раніцы выправіўся ў дарогу – у Вільню. За дзень да гэтага папрасіў кучара Віктара, каб падрыхтаваў брычку, узяў спраўнага каня – Вятрылу, ды накарміў яго.

Падышоў перад ад’ездам брат Зыгмунт, які служыў на Каўказе, пацікавіўся, не выпускаючы піпкі з зубоў:

– Надоўга, Ежы, у Вільню?

– Як складзецца. Праведаю маці і сястру, па крамах пахаджу, па рынках, з людзьмі знаёмымі пабачуся.

– Ну, тады добрай дарогі!

Брат у Ежы нічога, толькі маўклівы задужа. Меў раненне, пры генеральным штабе нейкі час атабарваўся. Як бацька памёр, то ўзнікла пытанне аб дзяльбе наследства – памесця вёскі Корсакі. Суды расцягвалі свае паседжанні, не могучы прыйсці да агульнай высновы, а браты пакутавалі ад бяздзейнасці. Асабліва нудзіўся Зыгмунт, не знаходзіў сабе месца.

– Бывай! Глядзі тут за гаспадаркай.

– Ды што за ёй глядзець – у лес не ўцячэ.

Але апошніх слоў Ежы не чуў, брычка, крутануўшы коламі, рэзка рванула з месца. Застаялы конь запатрабаваў дарогі.

Даехалі хутка, гасцінец пасля апошніх зацяжных дажджоў прасох, пылота з-пад колаў не замінала. Кучар маўчаў, унурыўшыся ў сябе. Планаў на бліжэйшы час не было. Вось вырашыцца пытанне з памесцем, тады з братам можна будзе нешта і маракаваць, а цяпер…

Маці Юзэфа і дзве сястры абрадваліся яго прыезду. У хаце наступіла ажыўленне, радасны гоман. Яшчэ стала весялей, калі прынёс у хату вялізны кош з вясковымі прысмакамі, варэннем ды вэнджанымі каўбасамі.

– О які пан багаты наш брат! – усклікнула сястра Альжбета. – Вось што значыць жыць у вёсцы…

– Ну, хопіць вам, сарокі, дайце адпачыць брату з дарогі. Як даехаў, сын? – паглядзела на яго заклапочана маці. Яна села побач з ім на канапу. – Ці добра ехалася?

– Добра, мама, брычка спраўная, коні дужыя.

Маці падышла да серванта, высунула адну шуфлядку, дастала паперчыну, падала яе сыну.

– Тут табе перадаў незнаёмы чалавек. Назваўся Коравам Клеты. Ляснічы. Напісаў свой адрас, а на словах папрасіў, каб ты тэрмінова завітаў да яго. Пазнаёміцца з табою хоча.

– Павячэраю, і схаджу. Па адрасе бачна, што жыве ён непадалёку ад нас. Так што хутка і назад вярнуся.

Кораў быў дома. Ежы думаў, што з ім хоча пазнаёміцца пажылы чалавек, уяўляў яго чамусьці на гадоў трыццаць-сорак, а дзверы адчыніў малады хлапец, якому яшчэ, па ўсяму відаць, не было яшчэ і трыццаці. Хударлявы, чорныя вочы і такія ж вусы пасавалі да яго твару. Стоячы на парозе, усміхаўся, як ведаючы, хто завітаў да яго.

– Я – Кораў? А вы – Ежы? Праходзьце, Ежы, сядайце, дзе вам зручней. Гарбаты ці мацней што? У мяне ёсць на гэты выпадак…

– Самі выбірайце, што лепей.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)