Табе зайздросціць сонца
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1963
- Язык: белорусский
- Год: Дзяржвыд БССР
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Табе зайздросціць сонца». Краткое содержание книги:
Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.
Перейти на страницу:
Ці мо сяброў сваіх успамінаеш
I думаеш, што тут зусім адна?
Чаму начамі роснымі блукаеш,
Чаму не спіш да самага відна?
Усе заснуць, а ты святла не гасіш,
У шыбу стукае асенні матылёк,
Ты доўга думаеш, якім у першым класе
Твой будзе першы у жыцці урок,
Якім святлом, якім гарачым словам
Дарогу к сэрцу кожнаму знайсці,
Каб гэтым хлапчукам белагаловым
Патрэбнай быць заўсёды у жыцці,
Каб кожны стаў i мужны ł шчаслівы,
Каб з імі ты шчаслівая была...
За вокнамі шумяць у садзе слівы,
I месяц стаў над стрэхамі сяла.
A раніцаю ясна сонца свеціць,
Сланечнікі даспелі на градзе,
I ціха шэпчуць за парканам дзеці:
«Вунь новая настаўніца ідзе».
Настаўніца! A ці даўно самую
Вяла у школу маці за руку?
Яна i сёння па табе сумуе
У ціхім прыдняпроўскім гарадку,
Яна штодня лістоў тваіх чакае
I журыцца: «Ну, як яна адна?»
Але цябе, як маці, сустракае
Ласкавая лясная старана —
Шумлівыя бары, рачныя кручы
I белыя лілеі на вадзе,
I хлапчукі бягуць табе насустрач
I соты раз гавораць: «Добры дзень!»
Ты узышла на ганак новай школы,
Ты гэтым дзецям блізкая, свая,
I ўжо сябе не лічыш навасёлам,
Бо тут твой дом i тут твая сям'я.
Тут будзе радасць, тут i шчасце будзе,
Здабытае у працы, ў барацьбе,
I назавуць тады з пашанай людзі
Народнаю настаўніцай цябе.
1957 г.
Перейти на страницу: