Табе зайздросціць сонца
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1963
- Язык: белорусский
- Год: Дзяржвыд БССР
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Табе зайздросціць сонца». Краткое содержание книги:
Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.
Перейти на страницу:
Я кожным ранкам хадзіў далёка
Па росных сцежках у чарналессе —
Шукаў арэхаў, спяваў, галёкаў,
I раптам выйшла такая песня,
Што сам здзівіўся, пачуўшы рэха
Канца той песні. А дзесь дзяўчаты,
Што абіралі з кустоў арэхі,
Ужо спявалі яе пачатак.
Я чуў, як песня ішла паволі
Праз нашу вёску, паўз нашу хату.
Па пералесках, па жытнім полі
Яе панеслі у свет дзяўчаты.
Ляцелі гусі далёка ў вырай,
Вятры маліну даўно абтрэслі,
A вечарамі спявалі шчыра
У кожнай хаце ўсё тую ж песню.
Яна хадзіла ў лугах зарэчных,
Па вечарынках, па сенажацях,
Яе ў доўгі зімовы вечар
Спявала разам ca мною маці.
1957 г.
Перейти на страницу: