Табе зайздросціць сонца
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1963
- Язык: белорусский
- Год: Дзяржвыд БССР
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Табе зайздросціць сонца». Краткое содержание книги:
Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.
Перейти на страницу:
Маўклівыя сосны стаяць на каменні
Ад нізу да самай вяршыні гары.
I як ix трымаюць на скалах карэнні?
I як ix не зваляць у бездань вятры?
Круты паварот, i насустрач — трохтонка
Мільгнула у шыбах, i зноў — паварот.
Успомняцца кожнаму дзеці i жонка
На гэтай пятлі ля Байдарскіх варот.
Над самаю кручай віецца дарога,
I мы на шафера глядзім, як на бога.
Ялта, 1958 г.
Перейти на страницу: