Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 235 236 237 238 239 240 241 242 243 ... 245
Перейти на страницу:

— Ды як ты смееш…

— Смею! — адказаў Гары. — Я ведаю то, пра што ты не маеш паняцця, Том Рэдл. Я ведаю шмат вельмі важных рэчаў, аб якіх ты нават не здагадваешся. Жадаеш пачуць хоць бы некаторыя з іх, перш чым ты здзейсніш яшчэ адну вялікую памылку?

Вальдэморт маўчаў, але працягваў свой рух па крузе, і Гары ведаў, што на нейкі час заінтрыгаваў яго слабой магчымасцю таго, што Гары на самай справе ведае нейкую важную тайну…

— Няўжо зноў Каханне? — вымавіў Цёмны Лорд, і яго падобны на змяіную пысу твар скрывіла ўсмешка. — Любімыя “лекі ад усіх хваробаў” Дамблдора, якія па яго сцвярджэнню, могуць перамагчы смерць. Аднак гэтае хваленае каханне не выратавала яго, калі ён зваліўся з вежы расплыўся па зямлі, нібы старая васковая постаць. Каханне, якое не змагло спыніць мяне, калі я расціснуў тваю бруднакроўную матульку, як прусака, Потэр. А цяпер наўрад ці хтосьці кахае цябе столькі, каб спыніць мой заклён, накіраваны на цябе. Так што зможа зберагчы цябе ад смерці, калі я зраблю вырашальны ўдар?

— Толькі адно, — сказаў Гары, працягваючы глядзець Вальдэморту ў вочы, і нічога цяпер не стрымлівала Цёмнага Лорда, акрамя як жадання пазнаць апошнюю тайну.

— Калі гэта не каханне, — сказаў Вальдэморт. — Тады гэта павінна быць магія, якой я не валодую, або ж зброя, значна больш магутная, чым мая.

— Думаю, што ў мяне ёсць і тое і іншае, — адказаў Гары, і ён убачыў узрушэнне на змяяпадобным твару, з якім, аднак Вальдэморт хутка зладзіўся і разгаргатаўся. Яго смех, невясёлы і вар’яцкі, яшчэ больш палохаючы, чым крыкі, рэхам разнасіўся пад зборамі залы.

— Ты думаеш, што валодаеш сакрэтамі магіі, якія мне невядомыя? — выклікнуў ён. — мне, Лорду Вальдэморту, які ведае такую магію, аб якой Дамблдор нават не падумваў?

— О, ён як раз падумваў, — адказаў Гары. — І ён ведаў значна больш, чым ты, ведаў досыць для таго, каб не пайсці па тваім шляху і зрабіць тое, што зрабіў ты…

— Значыць, ён быў вельмі слабы! — закрычаў Вальдэморт. — Занадта слабы для таго, каб вырашыцца на такое, і ўзяць то, што хутка па праве будзе прыналежаць мне!

— Не, ён быў разумней цябе, — запярэчыў Гары. — Ён быў значна лепш цябе як чараўнік, і як чалавек.

— Я вырак Дамблдора на смерць!

— Ты думаў, што гэта так, — сказаў Гары. — Але ты памыляўся.

Упершыню з пачатку іх дыялогу натоўп страпянуўся, і сотні чалавек, якія стаялі па перыметру залы, здавалася, адначасова ўздыхнулі ад здзіўлення.

— Дамблдор мёртвы! — закрычаў Вальдэморт гэтак жа моцна, як тады, на падыходзе да замка. — Я сам бачыў яго цела, якое раскладаецца ў белай грабніцы на тэрыторві школы, Потэр, і ён не зможа ўваскрэсіцца!

— Так, Дамблдор мёртвы, — холадна пагадзіўся Гары. — Але ён памёр не па тваёй волі. Ён абраў свой уласны спосаб памерці. Ён абраў свой шлях за некалькі месяцай да смерці. І чалавекам, які дапамог яму ўсё арганізаваць, стаў той, каго ты заўсёды лічыў сваім верным слугой.

— Што за дзічачыя казкі? — усміхнуўся Вальдэморт, працягваючы глядзець сваімі чырвонымі вачамі ў вочы Гары.

— Сэверус Снэйп ніколі не быў на тваім баку, — сказаў Гары. — Ён стаў на бок Дамблдора з тых самых часоў, як ты пачаў паляванне на маю маці. І ты ніколі аб гэтым не здагадваўся, таму што не ў сілах зразумець такія рэчы. Ты ніколі не бачыў Патронус Снэйпа, ці не так, Рэдл?

Вальдэморт не адказаў. Яны працягвалі хадзіць па крузе, нібы ваўкі, гатовыя ўчапіцца адзін аднаму ў глоткі.

— Патронусам Снэйпа была лань, — сказаў Гары. — Як і ў маёй маці, таму што ён кахаў яе амаль усё сваё жыццё, з тых часоў, калі яны былі яшчэ дзецьмі. Ты напэўна здагадваўся аб гэтым, — дадаў ён, калі ўбачыў, як пачалі уздымацца ноздры Вальдэморта. — Ён прасіў цябе пашкадаваць яе жыццё, ці не так?

— Ён жадаў яе, вось і ўсё, — усміхнуўсяы Вальдэморт. — Але калі яна памерла, ён пагадзіўся з тым, што існуюць іншыя жанчыны, не бруднакроўкі, якія больш годныя яго…

— Не дзіўна, што ён казаў гэта табе, — сказаў Гары. — Але Снэйп стаў шпіёнам Дамблдора адразу, як толькі ты пачаў яе пераследваць, і з тых часоў ваяваў супраць цябе! Дамблдор ужо паміраў, калі Снэйп вымавіў заклён!

— Гэта не мае значэння! — крыкнуў Вальдэморт, які вельмі ўважліва ўслухоўваўся ў кожнае слова, сказанае Гары, але зараз дазволіў сабе засмяяцца. — Зараз цалкам усё роўна, на чыім баку быў Снэйп, або якія перашкоды ён спрычыняў на маім шляху! Я знішчыў яго гэтак жа, як калісьці знішчыў тваю маці, якую, па тваіх словах Снэйп вар’яцка кахаў! Не, Потэр, усё, што я зрабіў, мае сэнс, толькі ты занадта далёкі ад яго разумення! Дамлдор з усіх сіл імкнуўся, каб Старэйшая Палачка не патрапіла ў мае рукі, таму ён вырашыў, што праўдзівым яе ўладальнікам стане Снэйп! Але я здагадаўся аб гэтым раней цябе, маляня, — я завалодаў палачкай перш, чым яна патрапіла ў тваі рукі! Я дабраўся да ісціны раней цябе! Сэверус Снэйп загінуў ад маёй рукі тры гадзіны таму, і цяпер я сапраўдны ўладальнік Старэйшай Палачкі, або, як яе яшчэ завуць, Смяротнай палачкі, Палачкі Лёса! Апошні план Дамблдора не атрымаўся, Гары Потэр!

1 ... 235 236 237 238 239 240 241 242 243 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)