Парастак радка, галінка верша
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая лiтаратура
- Жанр: Публицистика
Электронная книга - «Парастак радка, галінка верша». Краткое содержание книги:
Не толькі перад вачыма. Усе фарбы і пахі Ушаччыны, абліччы дарагіх для паэта людзей, галасы птушак і павевы баравых вятроў будуць у сэрцы жыць, прабіваючыся чыстымі радкамі «праз белыя вогнішчы снегу», «праз горы і стэп», праз «лясы наддзвінскія». З далёкага маленства «выблісне рэчкі спіна».
I зноў, і зноў будзе пытаць сябе пясняр новай долі народа:
Пра вясновую чысціню верша, пра спеласць задумы і трываласць думкі заўсёды дбаў сапраўдны народны паэт:
Крыніца і хлеб. Гэтыя два словы былі самымі святымі ў нястомнага і ўзнёслага працаўніка радка, самымі зямнымі і самымі ўзвышанымі, асновай быцця, тымі сімваламі, чые карані ў сівой міфалогіі яшчэ паганскага славянства.
Крыніца звінела каля самай хаты, звінела ў песні, што маці спявала, як дзеўка брала ваду з крыніцы.
Пятрусь Усцінавіч паважліва зазначаў, што ў Пуцілкавічах на пятнаццаць хат было пяць крыніц. У вёсцы пілі толькі крынічную ваду, хлеб учыняўся таксама на крынічнай вадзе.
Трэба было змалку твар у твар крыніцу бачыць, каб угледзець:
У гады вайны сэрца паэтава разрывалася ад нянавісці і гневу, што вораг можа напіцца з чыстых крыніц Ушаччыны. Пуцілкаўскія крыніцы самі прабіліся ў суровыя радкі ліхалецця, праганяючы смагу і змываючы пыл дарог:
I якая ж была радасць паэта, калі з ушацкай партызанскай рэспублікі перадалі народныя помснікі свайму песняру бохан партызанскага хлеба! Праз шмат гадоў, выступаючы на сустрэчы з землякамі ў дні святкавання вызвалення Беларусі ад фашысцкай нечысці, у сталіцы партызанскага краю — ва Ушачах Пятрусь Броўка згадае, што помніць ён да гэтых дзён і смак, і пах таго хлеба. I скажа дзякуй ушацкім партызанам і славутым камандзірам У. Е. Лабанку і Ф. Ф. Дуброўскаму.
У адной з самых шчырых споведзяў перад роднай Беларуссю, у адной з самых шчырых прысяг — палымянай паэме «Беларусь», у час вайны створанай, паэт звяртаўся да партызанскага краю, дзе нават бары сталі народнымі помснікамі:
Дружба Петруся Броўкі з Уладзімірам Елісеевічам Лабанком — узор даверу, павагі, узаемнасці ў дачыненнях людзей старэйшага пакалення, пакалення інтэлігенцыі, народжанай рэвалюцыяй. А карані дружбы гэтай ва ўшацкай зямлі.
Партызанскі камандарм неаднойчы расказваў, як ён, ідучы да маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны, вучыў на памяць верш, што прыляцеў з Вялікай зямлі на партызанскі аэрадром:
Аграному па адукацыі, сыну земляробаў Уладзіміру Елісеевічу Лабанку асабліва блізкія былі радкі, што рунелі надзеяй перамогі, верай у вечнасць жыцця, у вечнасць хлеба.
Алена Сцяпанаўна ганарылася сваім сынам, яна, як магла, дапамагала партызанам.
Да партызан перакінуўся паранены. Тлумачыў, што ўцёк ад немцаў. Ён выклікаў падазронасць асабліва ў маці Петруся Броўкі. Яна рашуча папрасіла:
Пакіньце гэтага ўцекача ў маёй хаце. Я разбяруся. Паназіраю за ім.
Неўзабаве прыйшла Алена Сцяпанаўна да Лабанка і сказала:
Не падабаецца ён мне. Чуе душа мая — шпіён. Дужа многа распытваецца.
Праз некалькі дзён паўтарыла сваю насцярожанасць і цвёрда заявіла:
Шпіён.
Пасля допыту выявілася: немцы для маскіроўкі паранілі свайго лазутчыка.
Калі пачалася блакада, Алена Сцяпанаўна засталася ў родных Пуцілкавічах. Выдаў прадажнік. На прапанову напісаць адозву да сына плюнула кату ў твар. Спалілі ў Асвенціме. Памяці маці сваёй прысвяціў Пятрусь Броўка паэму «Голас сэрца», паэму балючую, паэму набатную: