Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Парастак радка, галінка верша
Парастак радка, галінка верша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парастак радка, галінка верша

Электронная книга - «Парастак радка, галінка верша». Краткое содержание книги:

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 108
Перейти на страницу:

Уладзіслаў пераязджае ў Мінск і працуе адказным рэдактарам сельгасперадач на тэлебачанні. Неўладкаванае і цеснае жытло недзе ў раёне сельгаспасёлка. Працуе шмат, ездзіць — таксама. Адным з першых уздымае пласты (прытым самыя глыбінныя) вершаванага рэпартажу. «Будні салігорскія» пачынаюцца падкрэслена-задзірлівымі радкамі:

Я шчыра кажу: не першы, Не першы і не апошні Палез я, сябры, па вершы У пыл і ў пясок дарожны.

Рэпартаж перарос рамкі жанру. Пайшоў шырока і меў самы прыязны водгук і ў чытачоў, і ў герояў рэпартажу, і ў крытыцы. Згадваецца, як з непрыхаваным гонарам заўважаў Уладзіслаў, што па салігорскім радыё і ў будні, і ў святочныя дні гучаць ягоныя радкі пра беларускіх шахцёраў.

I хоць рэпартаж вось гэты Шахцёрам я шлю сягоння — Баюся: мяне да лета У працы яны абгоняць.
Баюся, што ўсё спачатку Пісаць давядзецца зноўку... Рэдактар! Стаўляй пячатку На новую Камандзіроўку!

I былі новыя паэмы — «У лясной старане», «Другая сустрэча з шахцёрамі». I ставіў яму пячатку на сустрэчу з дарогамі, з людзьмі, дакладней, благаслаўляў у шлях галоўны рэдактар «Маладосці» Пімен Панчанка, якога Уладзіслаў паважаў і любіў надзвычайна яшчэ з часоў вайны. Пасля ў аўтабіяграфіі напіша: «Чаму пачаў пісаць вершы — не ведаю. Помню, што вельмі запаў у душу твор Пімена Панчанкі «Балада пра Міколу Сасноўскага», які я знайшоў улетку 1943 года ў лесе ў нейкай газеце, скінутай з самалёта...»

Наогул, пра партызанскае маленства, пра жахі вайны, пра дзіцячы дом Уладзіслаў Нядзведскі пісаў асабліва пранікнёна, асабліва пашанліва. Дзіцячы зборнік так і называўся «Сто братоў і сясцёр», аповесць таксама пра дзетдом — «Хлопцы з другога корпуса».

У доме дзіцячым я кожнай сцяне Складаць абавязан паэму. Таму, калі час толькі вольны знайду — Збіраюся у падарожжа! Да хлопчыкаў ноччу з вакзала іду, I кожны уступіць мне ложак.

Гэта радкі з верша «Дома». Дзіцячы дом выхаваў у паэта абвостранае пачуццё калектывізму, сяброўства.

У новай, таксама малой жыллёвымі метрамі кватэры Уладзіслава па вуліцы Астроўскага было заўсёды ўтульна для гасцей. Вузенькі пакойчык, дзе ледзь мясціўся стол і пад стол сарамліва хавалі ногі крэслы, гаспадар з гумарам называў «купэ Берлін — Масква». Шмат каму давялося ехаць у гэтым «купэ».

Генадзь Кляўко — аднакурснік Уладзіслава, Ігар Краўчанка — мастак, скульптар (дарэчы, ён у 1961 годзе рабіў помнік у раёне Хорастава, дзе быў дадзены першы партызагіскі бой на тэрыторыі Савецкага Саюза 27 чэрвеня 1941 года, на дарагім і родным Уладзіславу Палессі), Іван Бурсаў, якога гаспадар называў старшым братам і які шмат пераклаў Уладзіслава Нядзведскага на рускую мову, былы партызан, і баявіты журналіст, і перакананы халасцяк Алесь Траяноўскі.

Калі зараз праходжу каля гэтага дома, робіцца трывожна. Тады нам і сталасць, і старасць здаваліся адцягненымі філасофскімі паняццямі. Тады далёка было да цяжкой зімовай труны па вуліцы Яна Гамарніка, да кватэры, што стала апошнім прытулкам для сябра.

Асабліва застаўся ў памяці Уладзіслаў Нядзведскі ў паездках, іх і злічыць цяжка. З кожнага падарожжа прывозіў паэт новыя вершы, матэрыялы рэдакцыйнага заказу. Трэба было бачыць яго радасць, калі даведаўся ён, выхаванец Мікашэвіцкага дзіцячага дома, што ў мясцінах ягонага маленства знойдзены паклады граніту.

Яму на лістку календара ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе працавалі апошні час разам, напісаў я вясёлае прывітальнае чатырохрадкоўе:

Не ўцвялюся ў перапалку, Хай што хоча крытык менціць,— Я стаяць вучыўся змалку На гранітным пастаменце!

Пра пастаменты тонкі майстра гумарэсак не думаў. Але ўпартая працавітасць ягоная недзе была блізкай да гранітнай цвёрдасці. А душа была лірычнай, балючай, успрымальнай. Далёка не поўнае выбранае, што выдадзена ў 1976 годзе, адкрывае фотаздымак Уладзіслава Нядзведскага ў ласкавым бярэзніку. У зімовых бярозах чаканне вясны, чаканне зялёнага лісця.

Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі не дачакаўся свайго пяцідзесятага ліпеня — забрала зіма, вайна забрала праз столькі год. З намі засталася паэзія дарог і сустрэч!

А ты між трох бяроз На фотаздымку даўнім. Сябе ані бярог, Свой смутак перадаў мне.
На раздарожжы спраў, Дзе ўпэўненасць звякуе, Лёс З трох дарог абраў Зімовую, цяжкую.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)