Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 120
Перейти на страницу:

Лявон пазнаў Вайжбунавага і крыкнуў:

-- Што з гаспадаром?

-- Цяжка паранены – у непрытомнасьці, дай Бог каб выжыў. Радзівіл напаў, дачку яго паланіў і павез немаведама куды. Пане Каханку некалькі разоў Вайжбуна ўгаворваў аддаць за яго дачку. Грошы абяцаў, зямлю. Той не пагаджаўся. А дачка проста ў вочы Радзівіла цьвеліла сваім гонарам. Той раззлаваўся і вайсковую атаку наладзіў. Дзяўчыну Радзівіл кудысьці схаваў і пэўны, што за ноч угаворыць пакахаць яго. Вайжбун прасіў цябе на дапамогу паклікаць, бо толькі на цябе спадзеў, што людзей збярэш, пагоню наладзіш, дачку адаб’еш і вернеш.

-- Дык вось чаму да раніцы арышт… -- раздумліва сказаў Лявон. -- Усё прадумаў магнат… а можа яго хто і падштурхнуў, каб менавіта зараз… І Лявон зноў падумаў пра Кашчавую.

Толькі часам і воляй яму не авалодаць, а тым больш каханьнем…

Уточыўся Радзівілаўскі слуга:

-- Вас стрымаць загадаў так, каб ніводнай драпіны не атрымалі. Не хацеў з Вамі разладу. І загадаў ад яго імя прабачэньня прасіць і абяцаньне перадаваць, што калі ўсё ўладзіцца, за гэтую пакутлівую ноч Вам сотню салодкіх падорыць з пітвом, ежаю і дзяўчаткамі на любы густ – сотню райскіх ночак…

Зноў запанавала цішыня. Кожны думаў пра сваё. Лявона бянтэжылі захопнікі, што ніяк не мог засяродзіцца, каб даць рады сваім думкам. Толькі адно дзівіла: звычайна сумаваў па сыне, якога аддаў на дзядзькаваньне і па дачушцы, якая зранку паехала на ярмарку, каб заначаваць у цётухны ў мястэчку. А зараз была адна радасьць, што іх няма дома…

-- Добра. – Сказаў Лявон. Зьвязаныя мы нікуды не зьбяжым. Пакіньце нас у пакоі адных. Трэба крыху адпачыць ад валтузьні.

Захопнікі выйшлі. Сьцямнела. Лявон вагаўся. Што рабіць. Дружбакову дачку вызваляць, ці тысячы невядомых беларусачак? Думаў: “Куды ў цемры паскачаш, калі сьлядоў не відаць? Каго за ноч з пасьцелі на каня пасадзіш, калі сапраўдны шляхціч толькі да палудня працьвяразее, а шарачковы --супраць Радзівіла не пойдзе… Вырашыў, што да раніцы лепей у будучыню трапіць, у рускую рулетку выйграць, вярнуцца і Вайжбунаўну адшукаць і вызваліць. Усё роўна ад гэтых гвалтаўнікоў да раніцы не ўцячэш. Відаць і цяпер у шчыліны цікуюць і пад вокнамі стаяць. Бо ведаюць, што калі не ўпільнуюць, Радзівіл іх закатуе.

Лявон гукнуў Радзівілаўца. Той увайшоў і пачціва схіліў галаву. Лявон загадаў:

-- Запалі нам сьвечкі, прынясі віна, і сабе захапі бутэльку.

Праз некалькі хвілін Лявон і стары звязанымі наперадзе рукамі падносілі кілішкі да рота і пілі за здароўе Вайжбуна і яго дачкі.

Калі выпілі некалькі бутэлек, Лявон папрасіў пакінуць іх адных і распарадзіўся даць віна астатнім захопнікам. Пры гэтым гукнуў: “Хай ведае Пане каханку, як мае слугі жывуць!”

Радзівілавец выйшаў і Лявон позіркам паказаў старому на футарал басэтлі. Той кіўнуў. Лявон сказаў Вайжбунаваму слузе: “Калі мы зьнікнем, а цябе спытаюць куды мы дзеліся, скажаш, што ўзьніклі анёлы, падхапілі нас пад пахі і панесьлі ў неба проста праз столь”. Слуга кіўнуў. Лявон дзьмухнуў на сьвечкі, і ў поўнай цемры, разам з Хіхатуном і старым зайшоў у футарал. І цемра разам з цішынёй паглынулі іх, і песьня з Лявонавай мары пра будучыню загучала, пра купальскую ноч…

Праз імгненьні забыцьця Лявон -- у лесе. Побач сяброўка. У гушчары пад ялінамі шукаюць кветку-папараці. Потым скакалі праз вогнішча, варажылі і зноў шукалі. А знаходзілі... пяшчоту рук ды поцяг.

А як жа хацелася убачыць чароўную кветку! Асьцярожна хадзілі ў зарасьніках папараці, укленчвалі, разглядваючы пад ёй мох:

-- Можна знайсьці папараць-кветку і з ёю скарбы, а калі ляжаць усю ноч у папараці, можна ўведаць усё, што на сьвеце робіцца.

Казаў Лявон і глядзеў у сяброўчыны вочы, радуючыся, што яе вабяць клады, схаваныя ў яго вачах. А яна адказвала:

-- Нячыстая сіла адводзіць вочы, палохае рознымі жахамі. Часцей за ўсё -- хто пайшоў у лес па чароўную кветку, памірае ад страху. Табе ня страшна?

Лявон узяў яе руку ў свае далоні, супакойваючы:

-- Хто папаратны цвет мае, той усё ведае..., будзе ведаць, што худоба гаворыць... і можа ведзьмаю стаць. Каб пабачыць тую папараць, трэба пайсьці ў карчы, -- там яна цьвіце; сесьці, каля сябе абвесьці кола рукамі. Ну, а як сядзіш, дажыдаешся, каб зацьвіла папараць, -- то трэба не баяцца нічога, бо палохалы ўсялякія будуць: прыйдзе жаба з возам, з фураю саломы, будзе тую салому паліць, на цябе кідаць, але баяцца не трэба, бо салома таго кола не пераляціць.

А я не баюся палохаў. За цябе баюся, каб ты ведзьмы не спужалася. Каб тыя скарбы, што твае вочы хаваюць жабы сваімі вагнямі не выпалілі, чэрці ня скралі.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)