Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 120
Перейти на страницу:

-- Душа сама прасьпявае. – Адказаў Сакрат і уважліва ўгледзеўся за Лявонаву сьпіну.

Той азірнуўся і тут жа адскочыў ад дзіўнай істоты. У куце стаяў маленькі празрысты чалавечак зь ледзь відочнымі рожкамі на лобе. Праз яго цела бачыліся кнігі, сьцяна. Чалавечак стаяў пануры і цёр вочы, як гэта робяць дзеці, калі саромеюцца сваіх сьлёз.

РОСПАЧ БАГОЎ

-- Хіхатун! Што ты тут робіш?! Скуль зьявіўся?-- спытаў стары.

-- Мы багі заўжды побач з вамі. І покуль вы памятаеце пра нас, мы не зьўляемся, сілкуючыся вашай верай, даючы вам недзею. Калі пачынаецца беспамяцтва, мы прыходзім. А зараз усё пераблыталася. Вашы нашчадкі пра нас забыліся. Да таго ж да нас зьявілася нейкая істота з вашага сьвету. І жыве адначасова і ў нас, і з вамі.

-- Вось я і прыйшоў прасіць дапамогі. – адказаў чалавечак, сьціпла пераступаючы на месцы. Толькі ты, Лявон можаш дапамагчы…

-- Апытвайся, Лявон, -- сказаў стары. -- Гэта наш беларускі бог сьмеху Хіхатун, а гэта...

-- Ведаю яго. – сказаў Хіхатун. -- Пакуль твой бацька, Лявон, з сябрамі свае жарты ладзіў, дык была ў мяне праца па душы, як селяніну на сваёй зямлі. Ох, колькі нарагатаўся я дзякуючы твайму бацьку! А смех ды рогат для мяне, як для вас ежа і пітво!

Асабліва цяжка мне прыйшлося, калі ён з сябрамі скрынку з каштоўнасьцямі быццам з неба падкінуў на замкавы двор. А на скрынцы напісалі, што ўсё гэта дасылае сьвяты Юры таму, хто не парушыў ніводнай Божай запаведзі.

Лявон успомніў спрэчкі, што пачаліся ў мястэчку паміж заможнымі гаспадарамі зямлі, людей і царквы. Усміхнуўся. Стары лагодна сказаў:

-- Давайце прысядзем, бо ў нагах праўды няма.

Селі, а чалавечак стаў за плячыма ў старога, усхліпнуў, пацёр вочы і сказаў:

-- Тады над скрынкай счапіліся ўсе -- і замкавыя вялікія людзі, і касьцельныя, і людзі царквы. Кожны даводзіў, што гэта -- яму, а таму іншых усіх выкрываў і пляжыў. То ж бо рогату было! І за сьпінай у кожнага “сьвятошы” мне пастаяць давялося і парагатаць! Дык пасьля тых падзеяў я доўга адпачываў -- так ад сьмеху балелі, і жывот, і шчокі! Во даў тады мне твой бацька, Лявон, працы! Сапраўдным богам пачуваўся!

Чалавечак зноў спахмурнеў і замоўк. А стары патлумачыў:

-- Хіхатун заўжды ведае, у каго здарыцца благое. І тады стаіць за сьпінай у таго чалавека і хіхікае. Але ён ні Сьмерці не кліча, ні шкоды вялікай не робіць. Ён заўсёды за плячыма ў тых хіхікае, хто дурны крыху ці зашмат сам сабе наўме. У каго гонару залішне, як на цуцыку блох, ці хто ўладаю разбэшчаны.

-- Так! -- Падхапіў Хіхатун, танчачы паміж Лявонам і старым. -- Я і другі выпадак навечна запомніў. Калі ты, Лявон, з сябрамі чортаву вопратку напяўшы, некалькі слуг святошаў і паноў у лесе спаймалі, ды, зьбіраючыся тых засмажыць, распавялі, што ідзеце ў мястэчка па грэшнікаў, што крыжамі маскіруюцца і золатам ад грахоў адкупляюцца. А потым укусілі аднаго і абурыліся нясмачным мясам служак грэшнікаў... Адпусьцілі і гучна крычалі, што гаспадары на добрых харчах будуць смачнейшыя... Слугі шпарка дамоў прыбеглі і ўсё расказалі. Пахапалі мясцовыя ўладары, што пад руку трапіла і наўцёкі. Поп дык той з прыхажанкі саскочыў і, голай сракай замест свечак праменячы, па царкве бег, потым праз хмызьняк... рэчку... Гальлё і крапіва так яго тырчак адсьцябалі, што доўга потым грашыць ня мог!

Лявон зіхацеў:

-- Слаўна мы тады пагулялі! Усе дзеўкі раскрыліся кветкамі! Асабліва дочкі грэшнікаў бацькоўскі грэх з хлопцамі замольвалі шчырымі пацалункамі – першы праз сапраўднае шчасьце прайшлі...

Хіхатун апынуўся за плячыма ў Лявона:

-- А зараз -- бяда, хлопцы! Істота, што зьявілася паміж намі багамі і не Бог і не чалавек. Не Ідал і не чорт.

Людзі на яго моляцца. Ад яго чакаюць ласкі, грошай, ладу і спакою. Нават каханьня ад яго чакаюць. А ён сеіць вакол сябе зайздрасьць. Сьмерць з-за яго сьпіны зыркае... Людзі дурэюць. Гарэлку глыкчуць. Працаваць не хочуць. Чакаюць, што ён ім усё дасьць

З-за яго людзі пра нас – багоў забыліся. І мы сілу сваю страцілі. Што для іх не робім, а людзі ўсё яму прыпісваюць…

-- А чаму ты, Хіхатун, менавіта да нас прыйшоў? -- перапытаў Лявон.

-- Зьвярнуўся да Марні. Яна звычайна перасьледуе тых, хто ўчыніў нейкае зладзейства, і прымае выгляд таго чалавека, якога перасьледуе. Дык яна кажа, што ледзьві не звар'яцела з-за яго. Ёй ніяк не ўдавалася цалкам прыняць выгляд той істоты. Колькі на яго ні палявала, нічога не атрымалася. Марня перасьледуе злачынцаў і пасля іх сьмерці, не дае ім ды іх родзічам спакою, аж пакуль яны не адкрыюць народу злачынствы нябожчыка. А тут пачала ягоных родзічаў шукаць, дык усё дарогі да Сьмерці вядуць. Паспрабавала Марня перад Кашчавай у ягоным выглядзе з'явіцца, дык тая лашчыць Марню пачала і цалаваць, як сынка! Цьфу! Брыдоцьце! Пасьля гэтага Марня кінула паляваньне. Кажа, бязрод нейкі, а злачынстваў столькі нарабіў, што і кары патрэбнай на яго няма.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)