Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 128
Перейти на страницу:

На развароце — дзвюх старонках календара — так памясціліся дадзеныя пра пяць дзён — з 19 па 23 жніўня. У левым кутку адной старонкі быў каляровы герб горада Дрыса, паведамлялася, што горад атрымаў герб 210 гадоў таму, што цяпер Дрыса — гэта Верхнядзвінск. А навошта было мяняць старадаўнюю назву? Дрысенскі раён. Хіба кепска гучыць? Дык жа не, якійсьці цвердалобы партыйны бос загадаў “убрать родимое пятно” і выканаўчыя ўлады ўзялі пад казырок. Узгадаў, як яго віцебскі калега, партыйны ідэолаг, злаваў: да чаго дажыліся — тысячу гадоў з гакам віцябляне называлі сябе віцяблянамі, а цяпер некаму ў ЦК, нібыта самому Машэраву, гэтае слова не спадабалася, бо яго сярэдняя частка “бля” нагадвае нецэнзуршчыну. І было выказана “пажаданне” ўжываць толькі слова — віцябчане. Андрэй разгледзеў герб горада — вершнік на белым кані, з мячом. Прыгожы герб!

На гэтай жа старонцы справа верш Максіма Багдановіча “Пагоня”. Ён прачытаў адзін раз, потым другі, трэці. Чытаў і ўсё болей дзівіўся: як моцна напісана! Ён уявіў, як у белай пене мчаць коні старадаўняй літоўскай Пагоні і быццам заклён прашаптаў:

Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх — біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...

Нездарма Пятро Махавікоў моліцца на Багдановіча. А я так мала яго чытаў, дакараў сябе сакратар абкама па ідэалогіі Андрэй Сахута. Усунуў у партфель каляндар, яшчэ некалькі кніжак, пляшку каньяку, каб дома выпіць з Адай за перамогу дэмакратаў.

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету,  верасень 1991 г.

3 верасня. Масква. Масква. Афіцыйныя абвінавачванні на падставе артыкула 84 Крымінальнага кодэкса РСФСР (здрада Радзіме) сёння афіцыйна прад’яўлены сямі галоўным арганізатарам дзяржаўнага перавароту ў СССР.

4 верасня. Лондан.Газета “Сандзі Таймс” надрукавала вынятку з падрыхтаванай да друку кнігі Раісы  Гарбачовай “Я спадзяюся”, якая павінна выйсці ў выдавецтве “Харпер Колінз”.

5 верасня. Пхеньян. Нягледзячы на бурныя падзеі ў СССР, КНДР “без хістанняў будзе ісці па шляху сацыялізму карэйскага тыпу”, — заявіў сакратар ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Ен Сун.

8 верасня. Санкт- Пецярбург. Жыхары Ленінграда прачнуліся 7 верасня ў новым гістарычным вымярэнні: былой расійскай сталіцы вернута першапачатковае імя — Санкт-Пецярбург.

ІV

Прачнуўся Пятро рана — вокны яшчэ толькі  пачалі ружавець. Як паменшаў дзень, мільганула першая думка ў затуманенай ад сну галаве. Спаў ён трывожна, учора позна глядзеў тэлевізар. Да таго ж сёння паедзе ў горад: трэба забраць Еву з Ірынкай на выхадныя. А гэта ўжо ўстрывожанасць, як заўсёды перад дарогаю.

Выехаў а палове шостай. Пятро любіў ранішнія паездкі ў горад. Дарога свабодная, ні гарачыні, ні спёкі, свежы ветрык дыхае ў твар, здаецца, і машына мчыць лягчэй і хутчэй, быццам застаялы конь.

Ехаў і міжволі згадваў нядаўнюю раніцу мінулага панядзелка, калі пачуў паведамленне пра ГКЧП. Тады ім апанавала нейкае дваістае пачуццё трывогі і надзеі. Думалася, што гэтая авантура можа скончыцца грамадзянскай вайной. Калі Гарбачова адхіляць ад улады, то зноў вернецца ўсё ранейшае, а гэта канец беларускаму Адраджэнню. Але выспяваў і парастак надзеі: можа, у Крамлі нарэшце зразумеюць, што трэба даць болей свабоды і саматойнасці рэспублікам. Вось ужо і беларуская мова атрымала дзяржаўнасць, на мітынгах лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, над галовамі людзей уздымаўся нацыянальны беларускі герб “Пагоня”. Назад у стойла не загоніш.

Але турбавала і іншае: у студыйных калідорах усё часцей чуліся размовы пра зварот назад да капіталізму. У глыбіні душы ў ім яшчэ моцна сядзеў той самы “советский простой человек”, выхаваны, выпеставаны ўсім ладам савецкага жыцця — піянерскай, камсамольскай і партыйнай арганізацыямі. У лётным вучылішчы Пятро добрасумленна праштудзіраваў “Капітал” Маркса, чытаў ленінскія творы, выдатна выступаў  на палітзанятках. Толькі ў апошнія пяць-сем гадоў у яго раскрыліся вочы, і ён перастаў любіць песню: “Мой адрес не дом и не улица, мой адрес Советский Союз”. Саюз — гэта добра, але перш-наперш у чалавека павінен быць свой дом і свая вуліца, свая маці-Радзіма. Іначай гэта не чалавек, а перакаці-поле, без каранёў, без роднага дому і вуліцы, і коціцца ён туды, куды пагоніць моцны вецер. Пятро гэта зразумеў, калі перачытаў Купалу, Багдановіча і Караткевіча. Асабліва яго ўразіў “Статут Вялікага княства Літоўскага” —  першы звод законаў у Еўропе. Багата і іншых кніг па гісторыі роднага краю прачытаў Пятро Махавікоў. І тады ён адчуў сябе беларусам, сынам вялікага народа, які мае шматпакутную гісторыю, старажытную мілагучную мову, які жыве на прыгожай зямлі, дзе тысячы блакітных азёраў і крынічных рэк, па берагах якіх шумяць беластволыя бярозавыя гаі, смольныя хвойныя бары і велічныя пракаветныя дубровы

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)