Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Палыновы вецер
Палыновы вецер - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палыновы вецер

Электронная книга - «Палыновы вецер». Краткое содержание книги:

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. Палыновы вецер працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы Шчыглы, Паводка сярод зімы, Дзікая ружа, Сіняе лета, Бесядзь цячэ ў акіян. У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 128
Перейти на страницу:

— Андрэй Мацвеевіч, якія ў вас планы? А то мне трэба адскочыць у адно месца. З вашага дазволу — пасля паўзы дадаў Эдзік.

— Пад’язджай  к шасці. Падкінеш мяне дамоў і  вольны. Можаш адскочыць куды трэба.

Тут жа ў кабінет прасунула пафарбаваны тварык сакратарка, ужо не першай маладосці кабета, папрасіла, каб адпусціў яе трохі раней.

— Добра, ідзіце.

Сакратарка пераступіла парог кабінета, уздыхнула:

— Андрэй Мацвеевіч, што з намі будзе? Як вы думаеце?

— Пажывём-пабачым. Што міру, тое і бабінаму сыну, — прымусіў сябе ўсміхнуцца.

Сакратарка развіталася, асцярожна прычыніла дзверы. Цікава, што яна пацягне дамоў? Хадзілі чуткі, што сваю двухпакаўёку, у якой жыла з сынам, ператварыла ў мэблевы склад: усе дэфецыты ёй былі даступныя. У голасе сакратакі пачуліся яму ноткі ці то суму, шкадавання, ці то прыхаванай радасці: дастукаліся партыйцы, разгоняць усіх, вымятуць мятлою з кабінетаў.

“Давядзецца табе, галубка, прадаваць свае дэфіцыты, пакуль знойдзеш работу, новага гаспадара, — падумаў ён. — Але гэткая не прападзе. У яе палова горада знаёмых і сябровак”.

Андрэй Сахута механічна высоўваў шуфляды стала, некаторыя паперы выкідаў у сметніцу. У самай ніжняй шуфлядзе ляжаў процівагаз у брызентавай сумцы. Хіба што сумку ўзяць? А з процівагазам ныраць у ваду? Было ў шуфлядах і шмат кніг, найбольш на партыйна-палітычныя тэмы, хацелася шпурляць іх у сметніцу, але перадумаў: навошта? Нехта забярэ на макулатуру.

Кнігі стаялі на паліцах шафы пад шклом. Узяў  цёмна-сіні том Мікалая Бухарына. Набыў не так даўно, некаторыя артыкулы прачытаў з алоўкам. Пагартаў, убачыў свае паметкі. Асабліва багата іх мелася на старонках стэнаграм выступлення Бухарына на аб’яднаным пленуме ЦК і ЦКК ВКП(б) у красавіку 1929-га. Выступленне доўжылася каля шасці гадзін. Бухарын палемізаваў са Сталіным, Арджанікідзе, Мікаянам, Варашылавым, адстойваў свае пазіцыі, змагаўся за чысціню марксізму

Угледзеў сваю паметку над цытатай з “Капитала” Маркса:

“Открытие золотых и серебряных приисков в Америке, искоренение, порабощение и погребение заживо туземного населения в рудниках, первые шаги к завоеваеию и разграблению Ост-индии, превращение Африки в заповедное поле охоты на чернокожих — такова была утренняя заря капиталистической эры  производства”. Моцна сказана. І ўсё праўда. А цяпер капіталісты абвінавачваюць камуністаў у жорсткасці, у рэпрэсіях, і пачнем мы будаваць капіталістычны рай. Не змаглі пабудаваць сацыялізм з чалавечым тварам. Будзем адраджаць капталізм з амерыканскай усмешкай

На апошняй старонцы стэнаграмы кінулася ў вочы паметка насупрць радкоў, у які гаварылася пра нататку ў  “Правде” са справаздачнай Выбаргскай партканферэнцыі. Бухарын крытыкаваў  публікацыю,  цытаваў з яе словы: “Делегаты требуют твердой борьбы с правой опасностью, резкой  политики со стороны ЦК к колеблющимся и примиренцам, к раздумывающим”. У дужках пазначана: смех. Так, і смех, і гора. Вось гэтая “рэзкая” палітыка “к раздумывающим”  і давяла да ГКЧП, да бяздумнай палітыкі ва ўсіх сферах жыцця.

Томік Мікалая Бухарына паклаў у партфель. Што яшчэ ўзяць? На часопісным століку ляжаў раскрыты “Беларускі каляндар”. Яго Сахута чытаў з цікавасцю, хоць і не быў прыхільнікам беларушчыны,  лічыў нармальнай  практыкай, што рабочая мова партыі —  руская, так, маўляў, усе лепей разумеюць. Тут і пачыналіся ягоныя разыходжанні з сябрам дзяцінства Пятром Махавіковым. Той гатовы пляскаць у ладкі кожнаму слову Зянона Пазняка. От, ужо радуюцца “бэнээфаўцы” правалу путчу ў Маскве. Яшчэ мацней будуць крычаць аб самастойнасці Беларусі. А можа, і трэба? Можа, і нас адвучылі ў свой час “раздумывать”?

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 128
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)