Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч

Электронная книга - «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч». Краткое содержание книги:

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:

Апошнія два гады жыцця Я. Тышкевіча складваліся драматычна. Многае з задуманага не здзейснілася. Слабела здароўе. Усімі прызнаны вучоны — сябра Дацкага каралеўскага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўлегічага мастацтва і старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута, ганаровы сябра Пецярбургскай Акадэміі навук, — у апошнія гады ён адчуваў сябе забытым, ва ўсякім выпадку, ён сам так думаў.

Даўнія сябры не забываліся адведваць шчырага рупліўца навукі, нажаль, і яны старэлі, хварэлі ды адыходзілі ў нябыт. Маладзейшыя спадкаемцы памяталі пра свайго духоўнага настаўніка і імкнуліся на спатканне з ім (М. Кусцінскі, А. Ельскі, Т. Саподзька). Адведаў слабеючага дзядзьку Яўстаха пляменнік Аскар Тышкевіч, які ўжо падаваў надзеі ў археалогіі. Усіх шматвопытны вучоны арыентаваў на даследаванне беларускіх старажытнасцей.

Апошнія дні жыцця Я. Тышкевіч правёў пад апекай сястры. Пры ёй ён і памёр[6].

Шмат людзей сабралася на пахаванне знакамітага чалавека, аддалі яго цела зямлі на прэстыжным месцы на Росах — на Літаратурнай горцы, поруч з яго аднадумцам Уладзіславам Сыракомлем. Спачатку былі вянкі, кветкі. Пазней на магіле клопатамі сястры Паўліны паставілі помнік з гербам «Ляліва». А неўзабаве ў друку з'явіліся некралогі, успаміны, словы памяці сяброў, калег. Усе сведчылі, што ў асобе Я. Тышкевіча навука страціла таленавітага даследчыка ў многіх галінах чалавеказнаўства, адзначалі, што грамадства страціла сапраўднага рыцара навукі.

Не ўсё ён паспеў апублікаваць, у рукапісах засталіся яго працы: «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Матэрыялы да нашай гісторыі», матэрыялы па археалогіі, збор гістарычных дакументаў і нават верш.

Вобраз Я. Тышкевіча застаўся на жывапісных палотнах, на гравюрах, медальёнах. Яшчэ ў 1850 годзе Рафал Слізень выканаў партрэт вучонага для медальёна. Потым над партрэтамі Я. Тышкевіча працавалі Л. Марачэўскі, А. Рагульскі, Л. Страус, Я. Дамель, У. Валькевіч і А. Пекжэт. Дарэчы, Люцыян Марачэўскі пасля смерці Я. Тышкевіча ў Пецярбургу адчаканіў медаль у яго памяць.

Я. Тышкевіч за сваё жыццё зрабіў вельмі шмат ў розных сферах народазнаўства: археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўстве, музеязнаўстве, мастацтвазнаўстве, ахове помнікаў, бібліятэчнай справе, тапаніміцы, мемуарыстыцы, народнай медыцыне, навуказнаўстве… Прыродай дадзены талент вучонага спалучаўся з выключнай працавітасцю і мэтанакіраванасцю. І калі ў нечым ён не паспеў давесці да канца задуманае, то гэта не яго віна. У рэшце рэшт, Я. Тышкевіч жыў у той час, калі толькі займаўся світанак беларускай навукі. І сёння як запавет чытаюцца словы сумленнага вучонага, сказаныя ім яшчэ ў маладыя гады: «Абавязак кожнага адукаванага і ўлюбёнага ў свой край чалавека старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненне і складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, адкрываць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку дапамогі тым, хто прысвяціў жыццё сваё і здароўе навукам для дабра грамадскага».

Нататкі
1

Маршалак (у часы знаходжання Беларусі ў складзе Расейскай імперыі) — прадвадзіцель (кіраўнік) павятовага або губернскага дваранства (шляхты).

(обратно)
2

Слязніца (слязнік) — посуд, які ставілі памерламу ў магілу і ў які быццам бы збіраліся слёзы родных, што плачуць па нябожчыку.

(обратно)
3

Ужо ў наш час на будынку былой гімназіі з'явілася мемарыяльная дошка з пералікам імён знакамітых выпускнікоў, у тым ліку і Я. Тышкевіча.

(обратно)
4

Правадзейнымі сябрамі сталі Т. Нарбут, І.Крашэўскі, І.Ходзька, П. Кукальнік, А.Кіркор, М. Гусеў, А. Здановіч, І.Ярашэвіч, М. Гамаліцкі, дабрачынцамі музея — К. Тышкевіч, М. Тышкевіч, Р. Тышкевіч, Р. Тызенгаўз, М. Чапскі, А. Слізень, К. Вайніловіч, А. Скірмунт, К. Незабытоўскі і інш. Ганаровымі сябрамі абралі К. Снітку, А. Тышынскага, К.Цівінскага і інш., а сябрамі-супрацоўнікамі сталі І.Кулакоўскі, Т.Ліпінскі, А. Завадскі, А. Адамовіч і інш. Спіс гэты пазней папаўняўся. Кожнаму з іх выдаваўся дакумент сябра Археалагічнай камісіі, што дазваляла ім весці навукова-даследчыцкую працу, выязджаць у экспедыцыі, наведваць бібліятэкі і весці пошукі ў архівах.

(обратно)
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)