Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч

Электронная книга - «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч». Краткое содержание книги:

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я. П. Тышкевіча (1814–1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей — багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 24
Перейти на страницу:

Як і належыць спрактыкаванаму даследчыку, сляды жыцця даўніх плямён на Барысаўшчыне ён бачыў усюды: у тапаніміцы, у старадаўніх помніках, фальклоры, этнаграфіі. У сваёй працы ён задумваўся над загадкамі «валатовак» — курганоў, якія так называліся не толькі ў Барысаўскім павеце, а і на Віцебшчыне і паўночнай Магілеўшчыне. Я. Тышкевіч звязвае з імі паходжанне тапонімаў Вяляцічы, Вяляты, Волатава Магіла, Валатоўская Слабада і г.д. Нават у песні, што бытавала ў Вяляціцкім старостве Барысаўскага павета, ёсць выраз «цераз валатоўкі».

У «Апісанні Барысаўскага павета» аўтар даў каштоўныя звесткі і пра Лагойск. Паводле сваіх доследаў і назіранняў ён апісаў мясцовы замак з высокімі землянымі валамі і глыбокаводнымі равамі, які меў абарончае значэнне. Тут жа аўтар даў гісторыю Лагойскага графства.

У гэтай кнізе знаходзім мы інфармацыю пра лагойскі музей, матэрыяламі якога карысталіся не толькі самі Тышкевічы, але і розныя вучоныя, пісьменнікі, мастакі. Я. Тышкевіч даў біяграфічныя даведкі пра заслужаных землякоў — археографа, прафесара Віленскага ўніверсітэта С. Жукоўскага (1782–1834) і І.Шыдлоўскага (1793–1846), літаратара і фалькларыста.

Праца Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» па заслугах ацэнена Я. Карскім{33}, А. М. Пыпіным{34} і іншымі. Н.Гілевіч лічыць этнаграфічную частку работы адным з лепшых навуковых дасягненняў у даследаванні быту і творчасці беларускага сялянства{35}.

«Вазьмі маці, пяску жменю…»

Яшчэ гімназістам Яўстах Тышкевіч прыглядаўся да народных рытуалаў, прыслухоўваўся да голасу сялянскай песні. Зачараваны яе зместам і формай, ён не пераставаў захапляцца хараством беларускага меласу. «Пушчу голас дуброваю…» — здаецца, вось так і паўстае гай зялёны і свежасць ранняя. Пазней даследчык будзе ўспамінаць, як ён не раз бываў на беразе Гайны і Бярэзіны і чуў там працяжныя галасы, калі вёска з вёскай пераклікалася. А ўжо песні жнеек — гэта само адухаўленне працы. Хадзіў нівамі і слухаў юны Тышкевіч песні, багатыя і змястоўныя.

Займацца фальклорам Я. Тышкевіч пачаў адначасова з археалогіяй. Духоўная культура народа ніколі не пакідала яго абыякавым. Нават працуючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі, краязнаўства, ён ніколі не забываўся пра песню народную. Зрэшты, і першая публікацыя па фальклоры{36} выйшла ў адзін год з публікацыяй па археалогіі, прычым фальклорная праца сталася глыбейшай па думцы, больш змястоўнай.

У ёй Я. Тышкевіч даў апісанне святочнай урачыстасці на берагах Бярэзіны. На пераломе лета ў ноч на Івана Купалу сялянская моладзь абыходзіць ваколіцы. Кожная вёска на заходзе сонца раскладвае вогнішчы, юнакі і дзяўчаты абступаюць агонь і спяваюць. Спевы адной вёскі пераклікаюцца са спевамі іншых. Старыя хоць і не спяваюць, але шчыра падтрымліваюць урачыстасць. Кветкі — асаблівая прыкмета свята. Збіраюць іх з вечара, затыкаюць усе шчыліны, каб праз іх не магла пралезці ведзьма.

Па народным звычаі, піша Я. Тышкевіч, у гэтую ноч гаспадары не выпускаюць коней на пашу, каб яны не спалохаліся русалак. У купальскую ноч гадаюць, шукаюць папараць-кветку, чакаюць усходу сонца, калі схаваны скарб можа адкрыцца. Не забываюць сяляне і пра злых духаў, якіх трэба выгнаць, ад якіх трэба ўратавацца.

Я. Тышкевіч быў знаёмы з апісаннем Купалля паводле храніста XVI стагоддзя М. Стрыйкоўскага і прафесара Харкаўскага ўніверсітэта Ф.І.Успенскага. У сваёй працы, дзе ён апісаў мясцовы абрад на берагах Бярэзіны, даследчык адзначаў, што Купалле ні да якой рэлігіі не належыць, гэта самастойная з'ява, якая зарадзілася яшчэ ў язычніцкія часы. Сапраўды, тут шмат элементаў дайшло з мінулага тысячагоддзя. Купальская паэзія з'яўляецца мастацкім адлюстраваннем пэўных старажытных уяўленняў народа аб жыцці прыроды. Зрэшты, у саміх тэатралізаваных скоках вакол агню заключалася пэўная сімволіка. С. Богуш-Сестранцэвіч лічыў гэта ўшанаваннем нейкага боства.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 24
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)