Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Электронная книга - «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае». Краткое содержание книги:

Гэта — яго кніга жыцця. «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» — апошняя кніга гісторыка Міколы Ермаловіча (1921–2000), якая пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. М. Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх дзён, паспеўшы ўнесці ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. У адпаведнасці з поглядамі аўтара, Вялікае княства Літоўскае паўстала пасля заваявання Літвы князем-наёмнікам Міндоўгам, прынятым у Новагародак на «службу». Сама ж летапісаня Літва знаходілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Таму Вялікае княства Літоўскае названа беларускай дзяржавай.
Несавецкае бачаньне гісторыі Беларусі выклікала відавочнае раздражненьне ўладаў, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваньнем зьявіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам.
Гіпотэза Міколы Ермаловіча у канцы 1980-х–пачатку 1990-х гадоў адыграла значную ролю. Аўтар паказаў, што тэрыторыя летапіснай Літвы не тоесная тэрыторыі сучаснай Літоўскай рэспублікі. М. Ермаловіч звярнуў увагу на тое, што утварэнне і існаванне Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да схемы захопу літоўскімі феадаламі саслабелых усходнеславянскіх земляў. М. Ермаловіч паслядоўна паказваў пагрозы існаванню ВКЛ і з Усходу, і з Захаду. Работы Міколы Ермаловіча паспрыялі абуджэнню як навуковай дыскусіі у гістарычнай навуцы, так і грамадскай свядомасці беларусаў.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 93
Перейти на страницу:

Уласна літоўскія (у сучасным значэнні гэтага слова) землі ў гэтай дзяржаве займалі толькі дзесятую частку тэрыторыі, і з прычыны гэтага яны, вядома, не маглі мець дамінуючага значэння. Звычайна ў старой гістарыяграфіі факт пашырэння ў ВКЛ славянскай мовы, культуры тлумачыўся тым, што, маўляў, літоўскія князі заваявалі славянскую тэрыторыю і таму, каб кіраваць такім вялізным абшарам, павінны былі прыняць славянскую мову і культуру як пануючыя ў дзяржаве. Як мы бачылі, ніякага літоўскага заваявання нават у самым пачатку гісторыі ВКЛ не было. Славянскі характар ВКЛ быў ужо прадвызначаны, як мы бачылі, пры ўтварэнні гэтай дзяржавы ў сярэдзіне XIII ст.

Падсумоўваючы ўсё сказанае, мы прыходзім да наступных высноў.

Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню ВКЛ. Такое сцверджанне ўзнікла, з аднаго боку, у Маскоўскай дзяржаве, якая прэтэндавала на захоп беларускіх і ўкраінскіх земляў, якія нібыта былі захоплены літоўскімі князямі. 3 другога боку, жамойцкія вярхі, каб узвысіць сваё становішча ў BKЛ, сталі прыпісваць сваім князям захоп славянскіх земляў і тым самым утварэнне BKЛ. Гэтая версія цераз «Хроніку» М. Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.

Значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння BKЛ з’яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы з усходняй часткай сучаснай Літвы. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI–XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з’яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля ў 60-х гадах XIII ст. канчаткова яго сынам Войшалкам. Гэта было першым звяном у пашырэнні ўлады Новагародка, які дасягнуў к таму часу значнага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, на іншыя беларускія і балцка-літоўскія землі. Толькі гэтым і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаў першай сталіцай ВКЛ. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай. Трэба таксама памятаць, што першая яе сталіца — Новагародак быў заснаваны князем Яраславам Мудрым пасля заваявання ім у 1044 г. Літвы, г. зн. на яе тэрыторыі, і таму па традыцыі лічыўся літоўскім горадам. У свой час М. Надзеждзін вельмі трапна адзначыў, што перамагла не Літва, а імя Літвы. А такія выпадкі ў гісторыі не рэдкія, што было бачна на прыкладзе Прусіі.

Тое, што ўтварэнне ВКЛ суправаджалася заваяваннем балцка-літоўскіх земляў (Літвы, Нальшчанаў, Дзяволтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Цікава, што Э. Гудавічус у сваім артыкуле пра маю кмігу «Па слядах аднаго міфа», змешчаным у некалькіх нумарах часопіса «Voruta» за 1994 г., сцвярждае, што я пад міфам разумею тое, што ў той час сучасная Літва таксама называлася Літвой. Гэта пытанне я закранаў па ходу майго даследавання, аднак галоўная мая ўвага была ўдзелена выкрыццю міфа аб літоўскім заваяванні Беларусі. I зрабіў указаную падмену Э. Гудавічус невыпадкова. Аспрэчваючы мой тэзіс аб адсутнасці літоўскага заваявання, ён павінен быў бы прывесці факты яго, а іх то і няма. I таму Э. Гудавічус і рашыў замаўчаць гэта пытанне. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб’яднання беларускіх земляў, то гэты гістарычны працэс быў у інтарэсах беларускіх феадалаў. Таму становіцца зразумелым, чаму ў ВКЛ пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. Усё адзначанае поўнасцю адхіляе вельмі пашыраны ў навуковай літаратуры тэзіс аб уваходжанні Беларусі ў склад ВКЛ. Нічога падобнага не было, бо менавіта адна з тэрыторый Беларусі — Верхняе Панямонне — і была ядром утварэння ВКЛ.

Час Трайдзеня

Недастатковая інфармацыя крыніц да канца XIII ст. дала глебу для з’яўлення вельмі супярэчлівых сцверджанняў аб сутнасці і характары паасобных падзей у гэтай новай дзяржаве. Найперш нам нічога не вядома пра час у прамежку 1268–1270 гг. паміж амаль адначасовай смерцю Войшалка і Шварна і ўкняжэннем Трайдзеня. Б. Антановіч лічыў, што гэты час быў запоўнены барацьбой літоўска-язычніцкага элемента з руска-хрысціянскім і перамогай першага над другім, улада якога працягвалася звыш 20 гадоў. Аднак гэтая думка грунтуецца на непаразуменні. Справа ў тым, што мы фактычна не ведаем, адкуль узяўся Трайдзень, ці паходзіў ён з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., ён і лічыцца сынам вялікага князя Рамана, ці Ромунга, які ў сваю чаргу нібыта быў сынам вялікага князя Гілігіна. Аднак у гэтых крыніцах гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная і ўяўляе сабой «сумесь падзей, якія адбываліся ў розныя часы, і ўласных домыслаў складальнікаў летапісаў». І ўсё ж некаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб іх адзначыць. Гэта найперш тое, што Трайдзень да таго, як стаў вялікім князем у Новагародку, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе. Трайдзень, стаўшы вялікім князем яцвяжскім і дайноўскім, збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам. Найперш гэта можа быць сведчаннем таго, што ўжо ў 60-я гг. XIII ст. да Новагародка была далучана частка яцвягаў, якія жылі па р. Бобр, а гэта значыць, што новая дзяржава пашыралася і на захад, што ў далейшым і прывяло да сутычак з польскімі князямі. Па-другое, тое, што Трайдзеню прыпісваецца заснаванне горада з яскрава славянскай назвай, побач з іншым, аб чым мы будзем гаварыць ніжэй, абвяргае сцверджанне, што Трайдзень быў літоўцам і язычнікам і што, наогул, укняжэнне яго азначала перавагу літоўска-язычніцкага пачатку ў новай дзяржаве, што было рэакцыяй на ранейшую перавагу руска-хрысціянскага пачатку. Трэба зазначыць, што імя «Трайдэн», з якім гэты князь фігуруе ў навуковай літаратуры і якое ў немалой ступені дае нам уяўленне аб ім як літоўцу, не адпавядае крыніцам, дзе гэтае імя мае розныя формы (Тройдзень, Трондень, Troidzien, Траждень), але сярод іх няма формы «Трайдэн». А ўсё гэта таксама сведчыла аб славянскім паходжанні Трайдзеня. Дарэчы тут нагадаць, што гэты князь у некаторых беларускіх летапісах лічыцца сынам вялікага князя Рамана. Сапраўды, прыкладна з 1254 па 1258 г. новагародскім князем быў Раман, але ён з’яўляўся сынам галіцкага князя Данілы, а не міфічнага Гілігіна, аб чым ужо гаварылася вышэй.

У язычніцтва Трайдзеня таксама цяжка паверыць, калі ўлічыць, што ўсе яго браты Борза, Сірпуцый, Лесій і Свелкеній (усе імёны славянскія) былі хрысціянамі. У. Пашута не меў рацыі, калі лічыў, што адмоўная характарыстыка Трайдзеня як язычніка, які па сваёй жорсткасці параўноўваўся з такімі біблейскімі асобамі, як Антыох, Ірад і Нерон, узята з «Літоўскага летапісу», аўтар якога быў нібыта незадаволены ўсталяваннем у Новагародскай дзяржаве ўлады язычніка Трайдзеня. Усё, як убачым далей, было наадварот. Асабліва незадаволенымі Трайдзенем былі галіцка-валынскія князі, якія шмат ваявалі з ім, і таму іх летапісец і даў яму такую знішчальную характарыстыку. Менавіта так і растлумачыў гэта пазнейшы летапісец, адзначаючы, што Трайдзень атрымаў такое непаважлівае параўнанне з лютымі людзьмі, што быў «окрутный и валечный» (ваяўнічы). Зазначым, што ў тыя часы было звычаем сваіх ворагаў называць беззаконнымі, паганымі, нехрышчонымі, язычнікамі незалежна ад таго, былі ці не былі яны такімі. Напрыклад, Пскоўскі летапіс паганымі называў нямецкіх крыжакоў і ўсіх лацінянаў.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)