Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Навошта Пажыральнікам Смерці бедны стары інвалід? — ускінуўся Слагхорн.
— Напрыклад, каб скарыстацца яго шматлікімі талентамі для гвалту, катаванняў і забойстваў, — спакойна вымавіў Дамблдор. — Жадаеш сказаць, яны дагэтуль не спрабавалі перавабіць цябе на свой бок?
Слагхорн ваяўніча паглядзеў на Дамблдора і прамармытаў:
— У іх не было магчымасці. Вось ужо год, як я не сяджу не месцы больш тыдня. Пераязджаю з аднаго маглаўскага жылля ў другое — скажам, гаспадары гэтай хаты зараз у адпачынку на Канарах. Тут вельмі ўтульна, будзе шкада з’язджаць. Усё гэта робіцца вельмі проста, калі ведаеш як. Досыць замарозіць звычайным заклёнам дурную сігналізацыю, якая ў іх замест шкоднаскопа, і занесці піяніна так, каб суседзі не заўважылі.
— Геніяльна, — захапіўся Дамблдор. — Але досыць стомна для беднага старога інваліда, які прагне ціхага спакойнага жыцця. Вось калі бы ты пагадзіўся вярнуцца ў Хогвартс…
— Пашануй сілы, Альбус! Можаш не распісваць, якая ў цябе цудоўная школа. Я хоць і жыву ў выгнанні, але пра Далорэс Амбрыдж чуў! Так з вас звяртаюцца з настаўнікамі…
-— Прафесар Амбрыдж не зладзіла з кентаўрамі, — сказаў Дамблдор. — Думаю, ты, Гарацый, не пайшоў бы ў Забаронены лем і не стаў зваць раззлаваны табун бруднымі паўкроўкамі.
— Вось што яна, значыць, зрабіла? Крэтынка. Ніколі яе не любіў.
Гары здушыўся смяшком. Дамблдор і Слагхорн здзіўлена павярнуліся да яго.
— Выбачце, — паспяшаўся растлумачыць Гары. — Проста… я таксама яе не люблю, вось і ўсё.
Дамблдор нечакана ўстаў.
— Ужо сыходіце? — з надзеяй спытаў Слагхорн.
— Не, я бы жадаў наведаць ванную, — адказаў Дамблдор.
— А, — Слагхорн відавочна знерваваўся. — Другія дзверы злева па калідоры.
Дамблдор выйшаў. Дзверы за ім зачыніліся, і ў пакоі павісла маўчанне. Слагхорн устаў, відавочна не ведаючы, што бы такое зрабіць, употай зірнуў на Гары, а затым прайшоў да каміна, устаў спіной да агню і прыняўся абаграваць свой шырокі тыл.
— Не думай, быццам я не разумею, навошта цябе прыцягнулі, — адрывіста кінуў ён.
Гары нічога не адказаў, толькі паглядзеў на Слагхорна. Той, слізгануўшы вадзяністымі вочкамі па зігзагападобным шнары, затрымаў погляд на твару Гары.
— Ты вельмі падобны на бацьку.
— Так кажуць, — сказаў Гары.
— Вось толькі вочы. Яны ў цябе…
— Ад маці, ведаю. — Гары чуў пра вочы столькі раз, што яго гэты пачатак стамляў.
— Хм! Так, выдатна. Вядома, настаўніку не належыць мець любімчыкаў, але яна… Твая мама. — растлумачыў Слагхорн у адказ на пытальны погляд Гары. — Лілі Эванс. Адна з самых здольных. Жывая дзяўчынка, цуд! Я ўвесь час ёй казаў: “Табе трэба было вучыцца ў маім каледжы”. У адказ, вядома, чуў адны грубіянствы.
— Ваш каледж — гэта які?
-Я быў дэканам Слізэрыну, — адказаў Слагхорн і, убачыўшы, як змяніўся твар Гары, пагразіў яму тоўстым пальцам: — Ну-ну! Нічога! Надзьмуўся ён… Ты ж у Грыфіндору, як і яна? Звычайна гэта сямейнае. Не заўсёды, вядома. Чуў пра Сірыўса Блэка? Напэўна… Было ў газетах два гады назад… Ён нядаўна памёр…
Нябачная рука звязала вантробы Гары ў пруткі вузел.
— Усё роўна, галоўнае, у школе яны з вам татам былі сябрамі. Дык вось, уяві сябе: усе Блэкі вучыліся ў маім каледжы, а Сірыўс патрапіў у Грыфіндор! Прама бяда — такі таленавіты хлопчык. Я, зразумела, атрымаў яго бара Рэгулуса, але ж жадалася поўны камплект…
Слагхорн сказаў гэта як заўзяты калекцыянер, якога абышлі на аўкцыёне. Ён пагрузіўся ва ўспаміны і нябачна глядзеў перад сабою, час ад часу гультаявата паварочваючыся, каб спіна прагравалася раўнамерна.
— Вядома, твая маці магланароджаная… Я, калі пазнаў, не паверыў. Быў упэўнены, што яна чыстакроўка, з такімі-то здольнасцямі.
— Мая лепшая сяброўка таксама магланароджаная, — сказаў Гары, — і пры тым лепшая вучаніца ў нашай паралелі.
— Бывае жа… Праўда, дзіўна? — прагаварыў Слагхорн.
— Не вельмі, — суха адказаў Гары.
Слагхорн здзіўлена ўскінуў бровы.
— Толькі не трэба вінаваціць мяне ў маглафобству! — выклікнуў ён. — Не, не, не! Няўжо я не сказаў, што твая мама была адной з маіх любімчыкаў? А яшчэ Дырк Крэссвел, класам менш — ён зараз глава дэпартаменту па сувязях з гоблінамі — таксама з маглаў і вельмі адораны хлопчык… да таго ж забяспечвае мяне ўсякімі карыснымі звесткамі пра ўнутраныя справы Грынгаттсу!
Гарацый з задаволенай усмешкай пагушкаўся на абцасах і паказаў на буфет. Там зіхацелі рамкамі незлічоныя фатаграфіі, на якіх тоўпілася мноства людзей.
— Усе былыя вучні, і ўсе з аўтографамі. Паглядзі, вось Варнава Кафф, галоўны рэдактар “Штодзённага Прароку”. Заўсёды цікавіцца маім меркаваннях пра бягучыя падзеі. А вось Амброзіўм Флюм, уладальнік Салодкага Каралеўства — на кожны мой дзень нараджэння кошык падарункаў, а ўсё таму, што я пазнаёміў яго з Цыцэронам Харкісам, першым прадаўцом! А ззаду — ледзь-ледзь выцягні шыю і ўбачыш — Гвеног Джонс, капітана “Граахедскіх гарпій”… Людзі проста дзівяцца, што я так блізка знаёмы з “Гарпіямі”! Да таго ж, бясплатныя квіткі калі жадаеш!