Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 230
Перейти на страницу:

— Вы ўжо на пенсіі? — запытаўся Агееў у Хаміча, які тут здаўся яму самым старым, апроч хіба Еўсцігнеева. Хаміч нязгодна смыкнуў рэдкімі брывамі.

— Раблю. Ваабшчэ мог бы ісці, але, ведаеце… Грошы трэба.

— Ён у нас многасямейны, — сказаў Прахарэнка. — Бацька-герой!

— Ну. Пяць дачок, восем унукаў. Мусіш рабіць, памагаць трэба.

— А што, у дачок мужыкоў нама? — запытаўся Агееў.

— Ёсць, чаму! Адна толькі ў разводзе. А так зяці, усё як мае быць. Калі ўлетку наедуць — цэлы ўзвод. Аж гул у хаце стаіць. Ну, і трэба даць кожнай: сальца, кілбас, вясковага масліца — гарадскія цяпер падабаюць. Гародніны таксама. Ну, яблыкаў, грыбкоў, варэння. А затым трэба і паслаць! Адна кааператыўную кватэру будуе, другая машыну купляе. Трэцяя прадаўшчыцай у Мінску рабіла, недастача выйшла, трэба пакрыць, бо ў турму сядзе. Усё трэба.

— Панятна, — задуменна сказаў Агееў, а Жалудкоў растлумачыў проста:

— Паразіты яны ў цябе, Хаміч. І дочкі, і зяці твае.

Цень заклапочанае нязгоды прабег па добразычлівым Хамічовым твары.

— Ну, чаму — паразіты? Цяпер ва ўсіх так. Валакуць з вёскі ў горад. Што толькі можна. Во ў Прахарэнкі адзін сын, а што — ён меней за маіх дачок цягне?

— Не меней, — трасянуў сівой галавой Прахарэнка. — Трэцяя жонка, аліменты, што ж застаецца. Прыходзіцца.

— Нам хто калі так дапамагаў?

— Ну, мы — іншая справа, — адразу пазмрачнеў Прахарэнка. — У нас іншае жыццё было. Можна сказаць — не было ніякага. Адна пагібель! Хай цяпер гэтыя жывуць. Пакуль вайны няма.

— Во-во! Пакуль няма вайны, — падхапіў Хаміч. — А то як лясне гэты атамны грыб, дык нічога і не застанецца. Кажуць, што адны мурашы толькі выжывуць. І то яшчэ невядома, навука сумняваецца.

— Ну, лясне, дык лясне, тут ужо нічога ад нас не залежыць, — загаварыў Прахарэнка. — Але я так думаю, пакуль мы таго дачакаемся, палавіна з глузду з’едзе. Хаця б ад гэтага жывадзёрства ў эфіры. І яшчэ ад гарэлкі. Вы чулі, учора Грыбанаў сына з ружжа застрэліў — шафёра з нашай аўтабазы.

— Гэты пенсіянер? Што ў райфо працаваў?

— Той самы. Сын выпіць не даў, без апахмелкі пакінуў, бо сам выпіў. Ну, і той у яго — з ружжа. А затым і сябе з другога ствала.

Яны ўсе змоўклі, уражаныя гэтай навіной, і Агееў хвіліну самотна пазіраў на аўражныя зараснікі. Роў быў развалісты, глыбокі і маляўнічы, як і сорак гадоў назад, а можа, і яшчэ больш, чым тады, — густое, ужо кранутае восеньскай жаўцізной голле кашлатых дрэў знерухомела ў вечаровай цішы — кожнае дрэва асобна ад іншых, сярод маладняку і драбналесся; сонца свяціла збоку і ярка высвечвала той, другі схіл рова да абрывістай крутой павароткі; гэты ж, аўражны бок — высокі і стромкі — амаль увесь цямнеўся ў засені. Угары, у дубовым суччы над імі, шорхнуўшы жорсткай, бы бляшанай, лістотай, пырхнула нейкая пташка, піскнула раз-другі і паляцела ў роў. Нядоўга падумаўшы, Прахарэнка сказаў:

— Я так мяркую, не дажывём мы да гэтага грыба, і на тым вялікае дзякуй. Вось лёг у зямлю Сямён, там жа хутка ляжам і мы. Усе гэтыя жахі будуць без нас. Яшчэ нам пазайздросцяць.

— Яно-та так, — журботна ўздыхнуў Хаміч. — Унукаў шкада!

— Гэта праўда, гэта канечне…

Жалудкоў раптам падхапіўся, далоняй абтрос на каленях штаны.

— Ладна! Ну вас з вашымі размовамі. Паслухаеш — ужо цяпер гатоў пазайздросціць Сямёну. Трэба яшчэ выпіць.

Ні з кім не развітаўшыся, ён палез цераз плот у гарод, і Прахарэнка з Хамічом пераглянуліся.

— А, знаеш, праўду кажа, што знычыць — кулямётчык! — падміргнуў Хаміч і таксама падняўся. За ім устаў даўганогі Прахарэнка, мякка сказаў Агееву:

— Можа, пойдзем? Шчэ прымем па адной за Сямёнаву памяць.

Агееў развёў рукамі.

— Ды не… знаеце. Я не таго… Не ў каня корм.

— Ну, як хочаце.

1 ... 208 209 210 211 212 213 214 215 216 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)