Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 230
Перейти на страницу:

— Журналістам? У якім гэта ты журнале тады пісаў?

— Не ў журнале, а ў газеце гвардзейскай паветранай арміі.

— А ты што — лётчык? — не сціхаў Жалудкоў.

— Я не лётчык. Але я пісаў пра ўсё, у тым ліку і пра лётчыкаў.

— Дык як жа ты пра іх пісаў, калі сам не лятаў?

— З зямлі лепей відаць, — хітра падміргнуў Хаміч.

— А што ж, бывае і лепей, — сур’ёзна адказаў Скараход. — Знаеш, каб ацаніць яечню, не абавязкова самому несці яйкі.

— Яйкі! — усхапіўся Жалудкоў і нават прыўстаў на каленях. — Вось бы цябе ў стралковы ланцуг. Ды пад кулямётны агонь! Ты ведаеш, што такое кулямётны агонь? Ты не ведаеш…

— Навошта мне ведаць? Ты ж усё ведаеш…

— Я-та ведаю. Я ж камандзір кулямётнай роты. Кулямётны агонь — гэта агняны тайфун! Гэта канец свету! Во што такое кулямётны агонь! — выпаліў Жалудкоў і павёў над галовамі слухачоў нейкім дзіўнаватым, амаль адсутным позіркам.

Нязгодна паёрзаўшы на сваім месцы, Еўсцігнееў сказаў:

— Ну, дапусцім, ёсць рэчы, страшнейшыя за твой кульагонь.

— Няма нічога страшней. Я заяўляю!

— Ёсць.

— Напрыклад?

— Напрыклад, бамбёжка.

Жалудкоў амаль па-дзіцячы свіснуў.

— Я думаў, ты скажаш — начальства! Для штабнікоў, мабыць, самы вялікі страх на вайне — начальства.

— Не! — рашуча махнуў рукой Еўсцігнееў. — Калі афіцэр дысцыплінаваны і дбае пра сваю службу, яму няма чаго баяцца начальства. А во бамбёжка — сапраўды…

Утаропіўшы позірк у Еўсцігнеева, Жалудкоў зноў прыўстаў на каленях.

— А што, апроч бамбёжкі, ты бачыў там, у сваіх штабах? Артылерыя да вас не даставала, мінамёты таксама. Снайперы вас не турбавалі. Шасціствольныя не дакідвалі. Адно што — бамбёжка.

— Ты гэтак кажаш, нібы сам вайну выйграў, — знарок расцягваючы словы, загаварыў Скараход. — Падумаеш, герой!

— А я і герой! — з прастадушным здзіўленнем сказаў Жалудкоў. — Я ж пехацінец. А вы ўсе — і ты, і ты, і вунь ён, вы ж усе толькі забяспечвалі. І скажу вам — кепска забяспечылі…

— Гэта чаму кепска? — настырчыўся Еўсцігнееў.

— Ды таму, што я шэсць разоў паранены! Вы дапусцілі. Не падавілі, не забяспечылі. А павінны былі забяспечыць. Як у статутах запісана.

Стаяць на каленях яму было, мусіць, нязручна, і ён сеў бокам, падкурчыў кароценькія ногі. Прыкметны цень нязгоды прабег па і без таго маларадасных тварах ветэранаў, і першы на яго адрэагаваў, як і трэба было чакаць, Еўсцігнееў:

— Таварыш Жалудкоў, у арміі кожнаму палагаецца выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. Я выконваў свае. Таварыш Скараход свае. І выконвалі нядрэнна. Інакш бы не атрымалі баявыя награды.

— Гэта яму так здаецца, што дасталося болей за ўсіх, — яўна пакрыўджана гаварыў Скараход. — Я хоць не ранены, затое я ў дзеючай арміі прабыў ад званка да званка. Іншы раз наматаешся да знямогі і думаеш: хаця б параніла ці кантузіла, каб паваляцца з тыдзень у санчасці. Дзе там! Працаваць трэба. Трэба рыхтаваць матэрыял, пісаць, правіць. Ды і па матэрыял часцяком трэба было самому ехаць. У акопы, на перадок, у баявыя парадкі. На розныя аэрадромы. А дарогі!.. Не, знаеш, Жалудкоў, калі шэсць раненняў, дык гэта колькі ж месяцаў ты ад перадавой сачкануў?

— А я табе зараз скажу, колькі. Два цяжкія раненні па тры месяцы і чатыры лёгкія па паўтара-два месяцы. Ітаго прыкладна чатырнаццаць месяцаў.

— О, бачылі! — нечакана ўзрадаваўся Скараход. — Чатырнаццаць месяцаў у тыле, калі на фронце кровапралітныя баі! Мне б палову твайго хапіла за ўсю вайну. Ужо выспаўся б!..

— Во, во, — без ранейшага, аднак, запалу сказаў Жалудкоў. — Ды табе б трох месяцаў маіх хапіла. Тых, што я ў гнойным аддзяленні праваляўся. Калі лёгкія выгнівалі ад асколачнага ранення, павесіцца на спінцы койкі хацеў.

Бландзін з абгарэлым тварам, які дагэтуль моўчкі сядзеў ля Агеева, працягнуў руку да паваленай у траве шклянкі і сказаў з папрокам:

— Ды хопіць вам! Знайшлі з-за чаго сварыцца. Давайце яшчэ нальём. Хаміч, чаго спіш?

— Я заўжды, калі ласка, — страпянуўся Хаміч.

— Не адны мы ваявалі. Во і таварыш, напэўна, тожа. Прабачце, не ведаю вашага імя па бацьку, — ветліва сказаў сусед Агееву, і левая шчака яго скасабочана нацягнулася скурай.

— Ды проста — Агееў.

— Былі на фронце ці ў партызанах?

— І на фронце, і ў партызанах, — сказаў Агееў. — Усюды патроху.

— На гэтай вайне і патроху можна было добра ўхапіць. Я вунь за паўгода чатыры танкі змяніў. Пасля чацвёртага ўжо не паспеў: вайна скончылася.

— Гарэлі?

— І гарэў, і падрываўся. Усё было.

— Камандзірам ці механікам? — пацікавіўся Агееў.

1 ... 205 206 207 208 209 210 211 212 213 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)