Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 162
Перейти на страницу:

[1956 г.]

Ход канём

У вялікім пакоі за адзіным сталом сядзелі двое. У крэсле — грузны мужчына з азызлым тварам, старшыня праўлення арцелі «Вострая шпілька», а таксама гаспадар гэтага пакоя — сам Кузьма Кузьміч. Насупраць яго — непрыкметны, хлюсткі чалавек у шэрым гарнітуры. Гэта таварыш Лямзікаў, папяровы шашаль І арцельны знаўца розных складаных спраў. Яны гулялі ў шахматы. У пакоі, апроч іх, не было нікога. Стаяла цішыня.

На клятчастай дошцы мала ўжо засталося фігур, і гульня набліжалася да канца. Раптам пасля чарговага ходу Лямзікаў аберуч схапіўся за голаў і гучна заенчыў:

— Ох, ох, што я нарабіў! Прапаў, прапаў!..

Ягоны ж партнёр грукнуў канём, ставячы яго на новае месца, і задаволена адкінуўся на спінку крэсла.

— Мат! Га-га-га… — ускалыхнуў кабінетную цішу магутны раскат шчаслівага смеху, ад якога тоненька затрымцела шклянка, надзетая на рыльца графіна. Кузьміч закінуў сваю яршыстую галаву і абхапіў рукамі важкі жывот. — Гы-гы… Ну і дурань ты, Лямзікаў, а яшчэ пнешся гуляць са мною!

Лямзікаў, маркотна разглядаючы небаракукараля, які трапіў у пастку, чухаў лысую патыліцу і думаў: «Скулу б ты даў, а не мат, каб я знарок не падставіў табе!». Але ўслых ён заўважыў з прытворным уздыхам:

— Вы, вядома, мастак, што і казаць… Гросмайстар!

— Ну, а ты сумняваўся. Вось гэта мат: ходам каня! Так-так, гм… Ну добра, — змяніў, нарэшце, свой гарэзлівы тон старшыня. Ён усклаў важкія кулакі на стол і, прыняўшы паставу ўладарнага кіраўніка, абвясціў Лямзікаву, які, пачціва схіліўшыся, ужо стаяў ля стала:

— Значыць, як дамовіліся. Пасля выступлення Сербяка і Вадалейкіна скажаш ты. Але ўжо будзеш гаварыць адно добрае: пра тое, што начэй не сплю, што турбуюся і дбаю, здароўя не шкадую, ну і яшчэ там што. Ты прыдумаеш, на гэта цябе не вучыць.

— Будзе зроблена, Кузьма Кузьміч. Пастараемся ўжо.

— Вядома, трэба старацца. Інакш вы ведаеце, што можа быць?.. Дарэчы, Паніковіч не вярнуўся яшчэ? — запытаўся старшыня.

— Не, яшчэ не. Але падвечар чакаем.

— Прыехаў бы хаця, усё падмога нашаму лагеру.

Ціхенька прычыніўшы дубовыя дзверы, нібы яны былі шкляныя, Лямзікаў выйшаў з пакоя.

Застаўшыся адзін, Кузьма Кузьміч страціў незалежна рашучы выраз, і яго твар, нібы ад зубнога болю, зморшчыўся ў пакутлівай грымасе.

Што і казаць, становішча сур’ёзнае. Рабочыя наракаюць, пішуць скаргі. Як жа: старшыня праўлення — рвач, нячысты на руку, заціскае крытыку, самаўпраўны дыктатар, акружаны падлізамі. Сёетое ўжо і выплыла. Сёння справаздачны сход. Прыехаў кіруючы таварыш з вобласці. Нездаволеныя радуюцца: зляціць старшыня. Але старшыня не прападзе. Ён узняў на штурм сваю «гвардыю», сваіх верных паплечнікаў, якія за яго і ў агонь і ў ваду… Сёння ён пакажа кіруючаму таварышу, што зусім не такі ён паганы, як яго малююць. Хай слухае, хай цяміць гэты таварыш! Кузьма Кузьміч зробіць сёння сапраўдны ход канём.

…з-за цеснаты вытворчых памяшканняў арцелі і камфартабельнай прасторы старшынёвага кабінета сход арцельшчыкаў адбываўся ў апошнім. За сталом, ля акна, сядзеў прэзідыум, і цэнтральнае месца там займала важная постаць Кузьмы Кузьміча ў паўвайсковай гімнасцёрцы з адкладным каўняром. Побач сядзелі кіруючы таварыш і старшыня сходу, іншыя члены прэзідыума размясціліся ззаду, у другім радзе крэслаў.

Справаздачны даклад быў скончаны. Ішлі спрэчкі.

Засяроджаны настрой арцельшчыкаў, з якім яны слухалі даклад, таяў, як спазнелы сакавіцкі снег. Выпрабаваныя старшынёй дружбакі згодна крытыкавалі Кузьму Кузьміча, прыпамінаючы розныя ягоныя хібы, а той надзіва спакойна пазіраў на прамоўцаў, нібы і не чуў, што казалі яны.

— Таварышы! — сыпаў нядаўні старшынёў хаўруснік прараб Вадалейкін. — Старшыня наш, трэба прама сказаць, не зважаючы на асобы, мае, знацца, недахопы, ну, і, вядома, розныя там махі-прамахі ў нашай слаўнай арцельнай гаспадарцы. Узяць хоць бы такі факт, таварышочкі: ці ветлівы ён? Калі задаць гэтае актуальнае пытанне, то, не зважаючы на асобы, трэба прама сказаць — не заўсёды! Зноў жа чуласць…

Кузьма Кузьміч тым часам усміхаўся ў душы. Усё ішло ладна, як і было задумана.

Вадалейкін нездарма славіўся майстрам публічных выступленняў. Кожную, нават самую простую думку ён гэтак заблытваў мноствам слоў, што неспрактыкаваныя ў красамоўстве шаўцы моршчыліся і ледзьве разумелі яго.

— Гэта не дробязь, таварышочкі, гэта — радзімыя плямы сусветнага капіталу, яны ганьбяць і гэтак далей… З усёй прынцыповай рашучасцю мы павінны сёння ўказаць і найстражэйшым чынам асудзіць!..

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)