Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 120
Перейти на страницу:

-- Не! Тады усе чакалі, ідалавай помсты. Вельмі доўга яны пражылі, а калі памерлі, чараўніца патлумачыла, што ідал іх не чапаў, бо баяўся. Лютым быў твой продак: калі б што з жонкай здарылася, тады ён бы ідала з рэчкі дастаў і на дробненькія каменьчыкі раструшчэліў. А калі б мужа крануў, тады б жонка ідала ў пясок сьцерла. Чараўніца казала, што з-за гэтага ідал іх нават ахоўваў. Ненавідзеў, а бараніў. Але, як усялякі баязьлівец, ён нашчадкам намерыўся помсьціць.

А твой прадзед царкву пабудаваў. Ізноў ідал баяўся іх чапаць. Не ведаў, што гэта за Бог і чаго ад яго чакаць, якой кары.

А на табе, можа, яго страх скончыўся. Бо ты і блюзьнер, і з ганарліўцаў кпіш. Ня шмат у цябе заступнікаў. Добра, што ты ў будучыню трапіш. Далей ад ідала – больш бясьпечна…

Усе загаманілі разам. І Выліваха разабраў толькі, як нехта сказаў, што ў цыганаў ёсць конік, які можа завезьці хоць у будучыню, хоць да чорта. Другія пярэчылі, кажучы, што цыганы тым конікам людзей ачмураюць, а потым рабуюць, распранаюць і голымі ў лесе кідаюць.

Пакуль гаманілі, Сакрат стаяў побач з Лявонам, і ён вырашыў, што наўрад ці стары будзе сьмяяцца, калі яму праўду адкрыць, бо сам, кажуць, нешта падобнае казаў. І Лявон распавёў старому пра дамову са Сьмерцю згуляць у "Рускую рулетку".

Сакрат не зьдзівіўся:

-- Вось і прыйшоў час, Лявон, для спадчыны тваіх бацькоў.-- Падаў Лявону тоўсты сшытак і дадаў: -- Тут твая бабуля пісала. Ёсць там пра тое, як з пасланцамі Сьмерці змагацца, хто яны такія, на што сапраўднаму беларусу спадзявацца. Астатняе на словах мушу перадаць, табе ж трэба ўважліва слухаць і запамінаць.

Пайшлі яны ў бібліятэку, і стары пачаў расказваць, і на вачах у Лявона ён паступова ператвараўся ў мудрага чараўніка з казкі.

А калі змоўк стары, Выліваха адразу да яго:

-- Дапамажы! Давай разам у будучыню. Аднаму мне Сьмерць з яе хаўруснікамі не адолець!

Сакрат крыху падумаў і згадзіўся:

-- У маладосьці не было нікога за мяне мацнейшага ў кулачным баі. Бачыш, нос крывы з тае пары – зламаны.

САКРЭТ КНЯЗЁЎНЫ ПАПАРАЦІ

Усю ноч гаманілі Лявон і стары. Раз-пораз выходзілі да гасьцей. Лявон за ноч новае жыццё пражыў -- столькі даведаўся. А ўвесь наступны дзень яго сусед Князь Пятро паліў лазьню. Да сонца Выліваха мусіў парыцца. Сакрат чакаў таго моманту, калі можна будзе пачаць старадаўні рытуал. І вось, калі яны чарговы раз праверылі лазьню, мудрэц сказаў:

-- Глядзі. Усе камяні чырвоныя, як сонейка. Ніводнай цёмнай пляміны. Пачынаем!

Покуль распраналіся, стары казаў:

-- Камяні назапасілі гойны жар агню, які можа ацаляць і гартаваць. Яны аддадуць жар соку траў, настоеных на крынічнай вадзе, сок парай абернецца. І тады -- наша чарга ўзяць дарунак гойнасьці агню, вады і траў.

Яны селі на паліцу, быццам -- у печ: гарэла ўсё цела, пякло ў роце і носе. Сьпінамі прытуліліся да бярвеньняў з розных дрэў. Азадак падпіраў дуб, паясніцу грэў вяз, плячам цяпло аддаваў ясень, у грудзі дыхала водарам ліпа. Сядзелі ж яны на дошках з сасны і з іх жа са столі кроплі жывіцы патыхалі водарам. Пятро расказваў:

-- Гэтую лазьню я рабіў разам з тваім бацькам. Хто папарыцца ў ёй -- лучыцца з багамі старажытнымі. Бо ў бярвеньні жывуць душы нашых багоў, а Перуноў жар пераплаўляе іхную волю ў моц нашую.

-- Дык тады, можа, і ў Багоў ператварымся? – спытаў Лявон.

Стары не адказаў, лінуў на камяні настой з траў. З печы бухнула. Камяні прывіталі гаспадароў і па-сяброўску ўзялі ў гарачыя абдымкі. Глыбока ўдыхнуўшы жар, стары вымавіў:

-- Калі багі захочуць, адчуюць, што ты для іх свой, дык, можа, і возьмуць да сябе. Але калі і зробяць, ты можаш і ня заўважыць. Возьмуць -- каб сілаю боскаю падсілкаваць. Забудзь пра сябе – трэба злучыцца з духам, аддаць сябе, душу сілам зямлі і нябёсаў, паветра і вады.

А могуць і надоўга да сябе забраць – і незаўважыш.

Скура выціснула кропелькі, быццам трава расу. Стары зноў лінуў на камяні настой з траў. Выліваха спытаў:

-- Чаму якраз гэтыя травы вісяць у лазьні? Што гойнага ў іх настоі?

Стары нетаропка апавядаў:

-- Зёлкі гэтыя, сабраныя кожная ў свой дзень ці ноч, калі яны квітнелі, каб палюбіць… Кветкі зьбіралі і ў самы доўгі дзень года, таму яны назапасілі ўсю гойную моц Перуна-бацькі і Зямлі-матухны.

Некаторыя асьвяцілі ў царкве. Вось цяпер мы і дыхаем самай чароўнай парай – кветкавымі душамі, якія напоўняць нашы. Усё лета мы дыхалі водарам лугоў і лясоў, пылком кветак лугавых і з дрэў. Не злічыць, колькі жыцьцядайнага пылку ў нашай крыві. А зараз мы пачуем іхны шэпт. Яны павядуць размову, з камянямі, калі на іх пальем настой зёлак і кветак.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)