Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Табе зайздросціць сонца
Табе зайздросціць сонца - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Табе зайздросціць сонца

Электронная книга - «Табе зайздросціць сонца». Краткое содержание книги:

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 31
Перейти на страницу:
Апошнюю дату паставіла куля... А недзе пад Каневам плача матуля, Суседскага сына убачыць здалёку, I здасца, што гэта яе яснавокі, Што вечарам прыйдзе, пастукае ў раму I скажа паціху: «Прачніцеся, мама». Цыгарку закурыць, адмовіцца есці I будзе да рання ўздыхаць аб нявесце.
Хоць маці не верыць, а часам чакае, Напэўна, ўжо матчына доля такая: Сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу. Пачуць, што нявестка ідзе за другога, Насіць пачастункі маленькаму ўнучку, Вадзіць, як ягонага бацьку за ручку Калісьці вадзіла з сабою у поле I зычыла самую лепшую долю, I здымак паказваць на белай сцяне Таго, што застаўся навек на вайне, Таго, хто не прыйдзе у матчыну хату, Чый вырасце сын, не пабачыўшы таты.
Растуць непрыкметна салдацкія дзеці. Ім хопіць работы на кашай планеце, Iм хопіць зямлі і блакітнага неба, Крынічнай вады i духмянага хлеба. Для шчасця растуць i мужнеюць яны, Каб болей ніколі не ведаць вайны, Каб болей не плакалі маці i ўдовы, Каб ix не сівелі дачасна галовы, Каб мір, што крывёю бацькі здабылі, Ніхто не парушыў на нашай зямлі, Каб слухалі дзеці, як песню, як казку, Пра подзвіг салдата, што, скінуўшы каску, Нязменна стаіць вартавым на пагосце У грознай красе баявой маладосці.
1957 г.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)