Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 89
Перейти на страницу:

Лагодныя вочы Кіры засмучона глядзелі на Сьцяпана. У іх было, можа, больш заклапочанасьці... Гаварыла яна пра яго здароўе, пра тое, што ён крычыць праз сон, беспрытомна кідаецца ў пасьцелі, пацее да ўмакрэласьці. Прасіла, каб схадзіў да лекара. Яе жаночая мудрасьць у штодзённых справах нават прыгнявіла Сьцяпана, але ён прыкінуўся дабрадушна-паслухмяным, паабяцаў ёй. Да лекара, фактычна, трэба яму пайсьці: мо ў аўторак? Не, у се раду.

Яна ня ведала пра забойства сакратаркі.

Пры распазнаньні трупа пачаўся ў яго галаўны боль, працяглы й тупы, які ўжо колькі дзён не сьціхае. Дзяўчына загінула ва ўласнай кватэры, ля Выгодаўскай. Яе цела, аголенае й жахліва пакалечанае, ляжала на атаманцы; з глыбока парэзаных грудзей пакрысе выцякала кроў; бзычэла агідная зеленаватая муха. На падлозе, на крэслах i на гасьцінна застаўленым стале цяляпаліся шматкі адзеньня; дзяўчыну згвалцілі. Яна, напэўна, баранілася, што разьлютавала бандытаў — іх было трох. Капітан дапускае, што, прынамсі, адзін зь іх быў добра знаёмы ёй. Сьцяпан ня чуў пра тое, ці ў сакратаркі быў жаніх.

Была яна, несумненна, прыгожай. I даволі інтэлігентнай. Прытым — бойкай, такой борздай у дзеяньні, трошкі нэрвовай. Якраз адпаведнай для свае працы. Кіра — калі параўноваць — усяго мілая кабетка, i нічога больш. "У такой сыгуацыі яны зрабiлi-б зь ёю, што захацелі-б, i яна засталася-б жывою", Сумленевiч з прыкрасьцю падумаў пра жонку.

Ён чакаў візыту каштана. Патрэбна дакладна расказаць яму, што ведаў пра нябожчыцу. Парабіў сабе занатоўкі: няшмат. Мала мог паведаміць сьледчаму. Калі чалавек жыве, дык, здаецца, вядома нам пра яго амаль усё. Толькі потым аказваецца, што ведалі мы пра дробязі, пра пылінкі ад існаваньня, якое згасла. У Сумленевіча зараз склалася падазрэньне, што сакратарка спэкулявала. Некалькі разоў, бадай, тры, ён незнарокам пачуў яе размовы па тэлефоне, якія запамяталіся яму не сваёй двухзначнасьцю або наіўнай зашыфраванасьцю, але настойлівым старгоўваньнем чагосьці. Досыць сварлівыя размовы. Ён пакутліва намагаўся ўспомніць ix зьмест.

Ён наўрад ці зможа дапамагчы капітану ў разблытаньні гэтай справы. Гутарка зь ім зойме яму час, працягнецца да вечара, i Кіра скажа, прывітаўшы мужа ў дзьвярох кватэры: "Хадзі есьці".

Візыт капітана й злосьць Кіры будуць дзьвюма справамі, якія вырашаць пра зьмест i настрой сёньняшняга дня. Мо й няма сэнсу гаварыць пра гэта, але дзень арганізоўваюць пераважна дзьве справы, часам значныя. Як бель i чэрнь. Адчуваньне стомы зьнікне ў Сумленевіча позьнім вечарам, недзе пасьля дзевятай гадзіны, калі жонка, задрамаўшы перад тэлевізарам, прачнецца ад прахалоды й загаворыць пра тое, што час кладавіцца спаць. Гэта выкліча ў ім грымасу пратэсту, маўклівага, стоенага ў сабе. Яму тады захочацца папрацаваць, прадумаць заўтрашні дзень, i ён доўга ня зможа заснуць; Кіра, іншы раз, храпе, праўда, няголасна, можна сказаць, далікатна. На заслоненым акне мігціць барвовае зарыва вулічнага нэону, замацаванага на шчыце суседняга будынку. Бліскі ад яго чамусьці нагадваюць пацешлівую бегатню хлопцаў i дзяўчатаў на беразе рэчкі, у якой купаюцца яны перад заха^ам сонца ў летні адвячорак. Уяўленьне таго дае супакой i, не інакш, таму яно прыемнае — асабліва калі забрэша сабачаня, зь якім Кульгавая Зоська, маці пачынаючай прастытуткі, выходзіць на двор.

Вельмі добра, што Кіра не здагадваецца пра няшчасце, якім вымушаны, няхай сабе й часткова, займацца Сьцяпан. Ён упэўнены ў тым, што за яе словамі зацікаўленьня й спачуваньня штораз бліжэй хавалася-б падазронасьць. Тое надта няўлоўнае чуцьцё недаверу, якое называюць, хіба залішне, падазронасьцю, як быццам першую пры ступку назваць цэлай лесьвіцай.

Капітан не зьявіўся ў дамоўленую гадзіну, спазьніўся; ён колькі хвілінаў наракаў на недахоп часу, на звалку работы, i заўзята гладзіў парадчэлыя валасы, якія па-кавалерску ўпрыгожвалі ягоны высокі лоб. Сумленевіч, не чакаючы, пачаў яму расказваць. Сьледчы выслухаў яго даволі безуважліва й папрасіў характарыстыку — як гэта сказаў ён — нарыс псыхалягічнага партрэту нябожчыцы. Размова атрымалася нецікавай.

— Ну, хоць раз вярнуўся ты дамоў як чалавек, — гаварыла Кіра, рыхтуючы абед. Сьцяпан мыў рукі ва ўмывальніку; намочаным ручніком націраў карак, каб пазбыцца мігрэны. Ня слухаў жонкі, надакучліва дбайнай пра яго, i нават пашкадаваў таго пачуцьця задаволенасьці, зь якім ішоў з працы. Нёс дахаты гэтую сваю выпадковую пунктуальнасьць, бы падарунак для Кіры. Яна, усё-такі, старэе... — Ці ты, Сьцёпа, яшчэ любіш мяне? — яна выключыла полымя газу пад патэльняй, на якой смажыліся катлеты. Не азірнулася. — Ці я патрэбная табе?

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)