Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 89
Перейти на страницу:

Ці ўдасца каму калі апісаць беларускі страх?

...Ядловец каля сьнежнай шашы, бы архаічная людзіна, што прыбілася зь вечаровага запольля. Бліскаціць электрычнымі агнямі блізкае мястэчка. Мардабойная правінцыя, некалі без паняцьця, як жыць. Ужо як быццам не такая... Можна прызнаць рацыю, калі кажуць: ёсьць у яе ўсё, што трэба, каб было; нават хлебам пачалі ў ёй раскідацца (ссохлы мочаць курам). Не паверыць гэтаму той, хто ня ўмее зьвярнуць увагу на асаблівасьць пасажыраў аўтобусаў у Беласток на беларускіх маршрутах. Пыхлівасьць маладзіцаў, ад якой чамусьці ўяўляецца камічным іхняе каханьне, пакуты іх і сьлёзы. Фанабэрыстасьць маладажонаў прывейвае забытыя пахі шляхецкіх засьценкаў (зь якіх колькі-ж было рогату ў простанародзьдзі і ў літаратуры).

Жылі-былі дзеля збожжа й мяса — цывілізацыя поля й хлява, сутыкнуўшыся з фабрычнаю, пакрывілася ў характарах, заядласьць да працы перайначыўшы ў трывіяльнае хітрэцтва.

...Ёсьць імгненьні ў жыцьці, якіх аніяк не забыць. Ад якіх крыўдліва горбісься. Радасьць падае ў бяспамяць.

Лёс зьмяняецца хутчэй, чымсьці думкі. Адсюль гэта тыя недаросласьць у дарослых і — даросласьць у дарастаючых. У курных хатах з тэлевізарам у покуце, у тых, што на вуліцы іранічна званай у нас Новаю ў мястэчку, — устаялася непатрэбнасьць. Канае ў іх мінулае, сарамліва зацішыўшыся. — А куды ты пойдзеш, а ці хто прывеціць цябе? Сядзі крыцаю, во, і здаволены будзь, што не чапаюць!

Дагэтуль вялікія войны выклікалі вялікія зьмены. Калі грамадзтвам сталі й сяляне, пайшлі яны, вядома, сьледам за папамі, пакідаючы зямлю (правіла: дзе не было маёнткаў, там аруць і сеюць і ў сёньняшні пералом, і бязьлюдзьдзя няма). А кар'еры іх, як і яны самі, — парабіліся начнымі старажамі гэтыя нядаўнія гаспадары, а жонкі іхнія — нянькамі ўнукаў і служанкамі дачок сваіх, часамі прыбіральніцамі на службе. Дзеці, прайшоўшы ўжо школы, валакуць да сябе ўсянютка тое, што падгледжана ў колішніх панскіх пакоях. І старым гэтым нямаш месца, па гарадох начуюць яны ў кухнях, на раскладушках, а па меншых мясьцінах — рыхтуюць ім кануры з падлогаю ды ваконцам у лішніх хлявох (рамантаваных на гаражы й дрывотні). Холад там, хоць ты сабак ганяй! Песьні жальбы ім сьпяваць я павінен? О не, наадварот, крыкнуць мне на іх: «Так вам і трэба за тое, што панічоў сабе нагадавалі! Самі плявалі на сябе, дык чаму-ж гэта нашчадкі вашы любіць вас мусяць?! За што? Ганьба ня вырасьціць кветку пашаны!»

...У прыгарадзе добра, утульней у драбноце дзён. Пражывеш сабе іх, адзін за адным, без прэтэнзіяў на якую-колечы значнасьць. У прадвесьне, калі ўраньні хрумсьціць пад нагамі талы сьнег, прымарожаны за ноч, ідзеш у цяпліцу пасеяць першыя агуркі. Карміць будзеш курэй-нясушак. Потым, у позьні ўзыход сонца, пасьнедаеш з жонкаю ды дзяцьмі (яны сьпяшаюцца ў школу). Сядзеш у сваю зьежджаную легкавушку, штб стаіць за акном на падворчыку, і пунктуальна — дзякуючы ёй — пабудзеш на казённай рабоце, зь якое ясі хлеб (табе, вядома, напляваць на яе).

Час ад часу ў ваколіцы згвалтуюць чыюсьці дачку нейкія лайдакі або абкрадуць далейшага суседа прыежджыя зладзеі; бывае — кагосьці заб'юць бандыты (пазалетась — агародніка Рухаймозга). З прыцемкам ня трэба выходзіць у завулкі, нікуды. А калі хрысьціны спраўляеш ці паклічаш сваякоў на Каляду альбо іншы баль які надумаеш, дык няхай лепей заначуюць у тваім доме госьці (ёсьць-жа тых пакояў!).

...Эпоха сьмяецца з эпохі, заўсёды наступная з папярэдняй, як сын з бацькі (дачка з маці). І гэты сьмех, бы лямант гісторыі: быў, ёсьць і будзе. Веліч зьмяншаецца ў сьмешнасьць, трагедыя ходзіць пад руку з камэдыяй, швэндаючыся па задворках быту. Праклён валачашчае бабы заглушае плач Джульеты, а набабнік плюе на Рамэа.

І жывуць людкове, заглядзеўшыся ня столькі ў будучыню, колькі самі ў сябе. Гэта таму ніхто нікога не разумее, хоць і гавораць і думаюць. Іначай ня можа быць, адкажа хтосьці (маючы рацыю, на жаль).

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)