Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 54
Перейти на страницу:

Яніна: (вясёла-сьмешліва) Маё сэрца не скалынецца ад гутарак пра каханьне.

Трэці госьць: Самук, мы доўга ня будзем у цябе. Я чуюся хворым таксама, і пакуль ісьці сюды, яны абое скардзіліся: што аднаму жывот баліць, другому косьці ломіць. Людцы, сябра мой, твае паплечнікі, ды я, на танюсянькай нітцы жыцьця- быцьця… Споўнілася…

Тыцкала: (урывіста) У гасьцях жывот не баліць, пасьля гасьцяваньня толькі. Ты не выдавай нас, брахначка, не выдавай! Не заступайся!

Самук: (крыху адсунуўшы крэсла) Шмат вам часу адчуваць, палічваць усялякія хваробы, мне-ж мала часу памерці, быць прышытым да Айчыны, за якую змагаўся… (Адмахваецца рукой) Якая споведзь?

Тыцкала: (вясёла) Калі штурмам раку Бярэзіну пераходзілі, там ты мог сто разоў сьмела памерці. (Сьмяецца, прыстуквае відэльцам)

Самук: Толькі ня ты!.. Пра сьмерць ня торбоюся, няхай сьмерць пра мяне!.. Разумнае пачуць ад цябе трэба чакаць пяць, або дзесяць годаў, але дурное, ня першы раз, кажаш адразу. (Госьці крыху зьдзіўленые)

Тыцкала: (бяскрыўдна) Самук, ты заўсёды жартуеш, але сяньня — злосны. Праўду кажу, ці не? (Гасьцям зварот бязуважны)

Яніна: (лёгка за крысо Самука) Дарагі, не хвалюйся.

Самук: Можа, у благім настроі ад наведваньня маёй былой жонкі, я, пакуль падымем чаркі за мінулыя паходы і барацьбу, за нашае жыцьцё — добра што жывыя асталіся, пагаварыць да вас хачу. (Выходзіць з-за стала) Крыху пагаманю супраць вашай самахлусьні. Верце сваім вушам і вачам, хаця: вочы не дачуюць, дык убачуць… (Выразьней) Ад сяньня я зусім іншы!.. Першае, прывітайце Яню маёй сужэнкай! (Падыходзіць да яе — цалуюццаь Госьці сустракаюць гэта воплескамі) Пра іншае. (Адыходзіць да ранейшага месца) Адчую асалоду, калі буду казаць здаровым розумам. Чуюся моцным жаданьнем сказаць вам… (Сьціскае, пагладжвае грудзі)

Тыцкала: Слаў нас! (Моцна сьмяецца) Моладзь ужо не захапляецца намі.

Самук: (да Тыцкалы) Тады вер. Кукарэкай, як пеўнік, узьляцеўшы на чужы замёт.

Тыцкала: (у вясёлым настроі) А што мне? Жыд ці мусульман, што мне да хрысьціянства? (Яніна пазірае на яго ў моўкнай просьбе, не перашкаджаць.)

Самук: За Айчыну змагаўся, як усе іншыя. Героем ці не героем астаўся, прызваньня аднолькавае — змагаліся… Нейкі Сімяон хрысьціянскі боскае нямаўля чакаў убачыць, каб памерці, а я жыву…

Тыцкала: (не дае гаварыць) Я-ж сказаў: моладзь не прызнае нас… (Сьмяхотліва). Можа, ты галодны, дык за сваім сталом. Сябра Самук, ешце…

Трэці госьці: (сам сабе, прыгнітна да стала) Ты нуль да нашага аўтарытэту…

Тыцкала: Я казаў: жывот кажны дзень турбуе мяне… Я хачу есьці! Закусім, а тады прамовы, шмагоны… на ўсе языкі.

Самук: Прашу, не хрыпі — яшчэ не прыдушаны… Цярплівасьць маю… Ты кончыў?

Тыцкала: Яшчэ не пачынаў… Так сабе: «Есьлі заўтра вайна», засьпяваў…

Самук: (бязуважна) Я карацей. Даўней былі фэадалы, потым князі, потым прэзыдэнты, правадыры і дыктатары, але ўсе яны — адна і тая гамарня. Рыпяць абяцаньнямі й канстытуцыямі, а сучасныя вяльможы, як ні называй іх, стварылі касту палітыкаў, бы ўдзельныя князі ўсюды. Вер ім, пакорнічай перад імі…

Тыцкала: (урыўна) Мы не прычым… кажу, і не кажу.

Другі годьць: Вышэй лесу не ўзрасьцем — як калісьці ты казаў.

Трэці госьць: Лепш гасьці нас. Ня будзім пераносіць мінулыя і сучасныя беды на нашыя плечы.

Яніна: Мужчыны, не пачынайце мітусьлівую гамазьню… Памятаеце, якія вясёлыя, радасныя вечары мы ладзілі цэлых пятнаццаць гадоў? Хай сяняшні дзень будзе падобны на мінулых.

Самук: (робіць пару ступкоў да Яніныь на абліччы — страта сілыь часьцей хапаецца рукой за грудзі) Мая даражоная, ні келіхаў, і не ўспамінаў… (Да Тыцкалы) Аблічча тваё? Аблічча старога чалавека — люстэрка твайго мінулага жыцьця. Я ня бачу ў ім майго вобліку. (Да Другога госьця) Вось глядзіце: морда льва і ягоныя дзеі із захаваньнем льва. (Да Трэцьцяга госьцяь ён надзеў шапку) Ня ўзьнімай галаву вышэй — шапка ня ўздыме яе… хаця ўсялякая дзея ёсьць тварэньнем жаданьня, рэчаіснасьці. Ты нават пад шапкай невялікі ростам… выглядаеш чалавекам… а тымчасам — грыбам. Постаць твая да шапкі, бы грыбны пууп. Любіш цішком кампіляваць чужыя словы, значыць выпетрываешся — цынікам робішся. (Першы і Другі госьці ўстаюць, але ад стала не адыходзяць) А Тыцкала — пахвалю цябе — на выгляд чорт, але вочы твае і думкі супраць зла, яны напэўна сьняць добрае для людзкога жыцьця. Амін! (Госьці, усе трое, выходзяць з-за стала) Мяне найбольш страшыць, калі возера з узьбярэжжаў выходзіць. Амін!

Тыцкала: (да Яніны) Уцеш яго, жанчыны ведаюць як. (Усьміхаецца позіркна на Самука)

Самук: (сядае, трымаецца рукой за грудзі) Яня, не праводзь іх, самі выпаўзуць. Паўзуны ведаюць, як паўсьці…

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 54
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)