Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
Янініа: (усьлед) Крыўдзяць пад час крыўды! (Калі сын адыйшоў) Мне даспадобы, што госьці, твае таварышчы, прыйдуць пазьней.
Самук: (у гуморы) Ім нялёгка барзьдзіць. Яны-ж, як і я, недалугі, і яшчэ: старэйшыя за мяне.
Яніна: Ня вельмі шкадую іхную старасьць. На іхнім целе ніводнае скрабінкі ні ад кулі, ні ад сухой патарчаткі. Ня думаю, што і камары іх кусалі шмат… Начорта іх было трымаць у землянках? Трэ было параненых туды класьці, дзе яны жылі, а не асьцерагаць іх выгодамі за словы, бы із бібліі — адны і тые: «Вятры ў сваю радоўку вяртаюцца». А радоўкі бясконца былі. На адны суткі дзесяць або больш няўцямна што маецца на ўвазе. Радая чулася, калі з нападу на немцаў два-тры чалавекі параненых??? больш, тады не да сходак лясных, і не да складаньня сьпісаў, колькі зраднікаў у навакольных вёсках абявілася, хоць тыя зраднікі храбрэй косьці палажылі за Айчыну, чымсьці нашыя нязраднікі
Самук: (жартаўліва) Яня, ты ня туды!.. Твая справа быць каля мяне.
Яніна: (ад натуры заўсёды згодная) Я кахаю цябе. (Пярэрва) Любы, гонар твой не патрабуе спачуваньня. Успомніла мінулае, каб больш пра гэта не гаварыць.
Самук: (зноў жартаўліва) Хіба толькі пра сужэнку былую?.. Яна ўжо пайшла, ну няхай паехала, і я рады сказаць: пасьля некаторага гасьця так, бы цяжкі хворы памёр. (Падумаўшы) Мінулая шчырасьць між людзьмі — дарунка блізасьці, сваяцтва з грамадствам.
Яніна: (пакрыўджана) У жыцьці маім усё наадварот — з таго часу як я закахалася табой. Мушу завіхацца перад табой, як цецярук на такавішчы — хоць бы спадыбацца.
Самук: (міла) Калі-б я любіў, што падабаецца мне, тады-б зямным богам стаўся. (Абдымае і цалуе свае скрыжаваныя далоні) Ад сяньня ты будзеш маёй сужэнкай. Гэтак, Яніна, ці не?
Яніна: (усхваляваная) Як доўга ты мучыў мяне! (Скрып весьніцаў у сад)
Самук: (зірнуўшы на ўваход у сад) З тэй усё скончана! Ты сябра мой, ты ўсё для мяне… Будзь вясёлай! (Каля ўваходу ў сад трое мужчынь яны азіраюць сялібуь Самук паказвае пальцам) Старцы ўжо прыйшлі… Лепей не запрашаць іх… Вечар сяняшні — наша сьвята з табой…
Яніна: (барзьліва) Няхай пачуюць… Абвесьці ім: ад сяньня Яніна — твая сужэнка… Я сустрэну іх. (Чуваць галасы мужчын: «А сад дагледжаны. Аднойчы ягоныя пчолы мяне ўджалілі… Альтанка цяпер пад ліпай?»)
Самук: (падкрэсьлівае 15 на ствале ліпы) Каста ідзе. Усюды касты! (Падыходзяць госьці, здароўкваюцца). Міла вас убачыць. Помню вас і цешуся вамі. Ужо пятнаццаць гадоў сустракаемся. Садзеся, дзе люба. (Госьці непасьпешліва сядаюць) Яніна прырыхтавала пачастунак вам, не Тарас. Тарас цяпер палясоўшчык.
(Напэўна) Якая добрая твая сужэнка,
і рэчы навокал цябе —
заплюсьні вочы,
засьні, і гэтак далей…
(Яніна міла ўсьміхаецца)
Першы госьць: Ты да мяне казаў?
Самук: Не! Пакуль усе не прыйшлі сюды, я на возера пазіраў, і спакмеціў: хвалькі пад праменьнямі заходу — быццам нябачныя рыбкі зацягваюць нерат.
Першы госьць: Рыбкі на сябе нерат зацягваюць? начытаўся ў казках і ў беларускіх паэтаў?
Самук: Яніна, чуеш? Тыцкала пра казкі гаворыць і пра паэтаў? (Да першага гасьця — ён Тыцкала) Я пэўны свае шчырасьці: ты і казак ня ведаеш, а паэтаў — пагатоў.
Тыцкала: А навошта мне? Я адзіна-адзінай веры. (Запеўна) Есьлі заўтра вайна, я сявоньня гатовы… раз, два, тры — як далей казаць? Ах, пракудны, забыўся!
Яніна: (да Самука) Няхай госьці крыху адпачнуць.
Самук: Але, няхай! Адразу з маршу. Няхай аддыхаюць старэчы.
Яніна: Вечар сьветлы, але сьвечкі трэба засьвяціць — будзе гаспадней.
Самук: Калі ласка, ты гаспадыня тут!
Яніна: (Пярэрва) Не! Ня трэба, я адумалася. (Да гасьцей) Сядайце бліжэй да стала… Але вось сяньня я сяду, ак гаспадыня ў доме Самука.
Самук: (абы) Рабі, як люба табе. (Да гасьцей) У гэтым годзе, таварышчы, нешта слабым чуюся, асабліва сяньня…
Яніна: (урывіста) Ад нэрваў любы, ад нэрваў — усё мінае. (Госьці скратна пераглядаюцца)
Тыцкала: У тым самым селішчы жывём — не схаваеш. (З уцэдлівым хіхіканьням) Мужчына заўсёды хвалюецца, а вось яны (Махнуўшы на Яніну) дык і не шманаюць.
Другі госьць: Пра жанчын не гаварыць, бо Тыцкала замучае нас эпізодымі пра іх.
Тыцкала: (разьвязліва) Вы неспагадны чалавек, вы асаджваеце мяне.
Самук: (у помач Другуму гасьцю) Лета прыйшло — сваё цела кажухом сталася. (Спырксна пальцамі па кашулі).
Другі госьць: Справядліва, Самук.
Тыцкала: Ня зусім. Я калісьці кахаў, і мяне таксама кахалі аж да абцасаў.
Другі госьць: У Тыцкалы ўсё увабражэньням азначана. (Да Яніны) Вы тут адна жанчына, ня слухайце яго. (Надзіцца сесьці каля Самука, але там няма месцаь Адыходзіць)