Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- ISBN: 978-5-9691-0429-7
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
Трэба было ўтрымацца, не пусьціць далей немцаў, асабліва іхнія танкі.
Звычайна ўначы праводзілася палітработа. З тылу прыяжджалі камсорг, парторг, прапагандыст палку на чале з нампалітам маёрам Цквітарыям. Ён зьбіраў разьлікі і «толкал» ім мараль. Якраз у такі час пачаўся артналёт, салдаты шмыганулі ў перапоўнены ровік. А тоўсты маёр Цквітарыя ляжаў зьверху і крычаў: «Пусьціце мяне, я намесьнік камандзіра палку». Як налёт скончыўся, усе вылезьлі, і маёр ніякавата ірвануў у тыл.
Праз колькі дзён ноччу маю гармату вывезьлі з-пад носа ў немцаў, крыху далей ад вышыні. Тут ужо можна было хоць зірнуць сьмялей з ровіку. Мы чакалі танкаў. Але танкі таранілі нашу абарону па той бок станцыі — на паўднёвы ўсход. Ім трэба было прарвацца да Дунаю.
Ноччу, як трохі заціхаў бой, сваю работу вялі і нямецкія агітатары. Іх самалёты ўдзень засыпалі нашы пазыцыі ўлёткамі з заклікамі, каб здаваліся, пераставалі ваяваць за крывавага Сталіна. Ноччу з вышыні праз дынамік пачынала гучаць знаёмая музыка — песьні пра Волгу, пра ямшчыка, а затым выступалі прапагандысты. На добрай расейскай мове ўсё выкрывалі пра крывавы сталінізм, ангельскую плутакратыю, пагражалі вялікаю карай, калі хто не захоча здацца ў палон. Здавацца, аднак, у нас не было дурняў.
8 сакавіка на сьвітаньні недзе за вышынёй грымнуў магутны выбух, і мы зразумелі — штось здарылася. І праўда, здарылася — немцы ўзарвалі пераправу і пачалі адыход на поўнач, за Балатон. Неўзабаве наша пяхота ўжо была на вышыні: хадзіла там, не баючыся, ва ўвесь рост. Мы таксама завіталі туды. Заўжды страшнавата і цікава зазірнуць туды, дзе быў вораг. Схілы вышыні былі заваленыя трупамі — нашых і немцаў, уся зямля перакапана траншэямі, абрушана выбухамі бомбаў і снарадаў. Сьвежыя трупы немцаў былі пры зброі, з майном, і нашыя мелі магчымасьць пажывіцца.
У той дзень мы паехалі на поўнач, наўздагон ворагам. Недзе ненадоўга спыніліся, пераначавалі пад дахам, а галоўнае — атрымалі папаўненьне і новую матчасьць. Гармату маю замянілі (як і ўсім) на 57-мілімэтровую супрацьтанкавую. Гэта сапраўды была добрая гармата супраць танкаў, — трапная і добра прабівала браню. Я яе сам прыстраляў — за 1 км у ствол тонкага дрэўца. Толькі думаў: вось каб такую ды раней, калі я быў у пяхоце.
Ехалі ў напрамку Секешфехервара па знаёмай дарозе. Камандзір палку спыніў калёну, загадаў камандзірам батарэй заехаць на свае былыя АП, каб забраць снарады, што не пасьпелі забраць, як адтуль нас выбілі немцы. Мы з камбатам Ахрыным паехалі на АП першай батарэі, дзе цераз дарогу ад маёй гарматы засталіся дзьве гарматы лейтэнанта Беражнога. Ягоная агнявая пазыцыя была разварочаная гусеніцамі цяжкога танка, гармата разьбітая снарадам, між станінаў ляжалі два забітыя, а на бруствэры, зьвесіўшы ногі ў ровік, ляжаў Беражны. Кішэні ягоных штаноў былі вывернутыя, ордэн зрэзаны з грудзей. Мы сьпяшаліся, але закапалі ў тым ровіку забітых, забралі снарады ў скрынках і паехалі даганяць калёну.
А якраз за дзень да нямецкага прарыву я ўзяў у Беражнога кніжку Драйзэра, ды так і не пасьпеў вярнуць.
Гэта быў мой другі сябра з аднолькавым прозьвішчам Беражны. Нават і імя тое ж: Мікалай. Той, першы, мой аднакашнік па вучылішчы, загінуў на 2-ім украінскім фронце.
Зрэшты, і камадзіраў батальёнаў у мяне было два па прозьвішчы Сьмірноў. Адзін загінуў, другі застаўся жывы.
Вялікіх баёў на поўнач ад Балатону ў нас не было, аж пакуль мы не паспрабавалі перарэзаць ім шлях да адступленьня.
Усю ноч нас кідалі ў розных напрамках, ехалі то па прасёлках, то па полі. Празь нейкія паселішчы і ляскі — то на поўнач, то на ўсход. Ахрын трымаў радыёсувязь з камандзірам палку, які мяняў нам напрамкі. Нарэшце пад ранак пераехалі нейкае паселішча і спыніліся. Камбат загадаў займаць агнявыя пазыцыі.
На краі сяла былі сьцірты саломы, каля адной мы і нарыхтавалі гармату. Праз прыцемак ночы ня шмат было відаць, але мы чулі нейкі гул, грукат наперадзе. Там была дарога, і па дарозе ішлі і ехалі немцы. Мы напружана чакалі сьвітаньня.