Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 203 204 205 206 207 208 209 210 211 ... 241
Перейти на страницу:

2.

...У той лютаўскі дзень яны завяліся з-за сцежкі. Праўда, яе спачатку не было: пакуль мы вучыліся, вецер круціў i перасыпаў снег, гнаў па полі, залізаў ім санную дарогу, i нам трэ было ісці па цальнягу.

Мішка, Віця i я жылі на другім ад школы канцы вёскі, i нам ладны кавалак дарогі выпадала ісці разам з крычатоўцамі, бо мы хадзілі не вуліцаю (так было далей), а па полі, напрасткі. Вось, калі выйшлі на голае поле, Мішка i пагнаў крычатоўцаў таптаць сцежку, а сам цягнуўся па ix слядах i падганяў: «Ну, ну, гэўрыкі!»

Крычатоўцы, усе дробныя, нядужыя, спачатку паслухаліся, як i заўжды, мяняліся па чарзе, ішлі след у след, але хутка стаміліся, набралі ў боты снегу, памарозілі ногі i сталі прасіцца падмяніць ix, але Мішка нават i слухаць не хацеў пра гэта, піхаў ix у плечы i гнаў наперад. Тады яны адмовіліся ісці першымі, збіліся ў кучку i плакалі, пагражалі, што раскажуць настаўніцы.

Мішка пасміхаўся, абы-што гаварыў, з месца не кратаўся, стаяў, сціскаўся ад холаду, калючага ветру, цёр халодныя шчокі i загадваў крычатоўцам падавацца. Я не вытрымаў холаду ды гэтай гыркатні i, абышоўшы ўсіх, памкнуўся таптаць сцежку, але Мішка хапіў мяне за плячо, прыцягнуў да сябе, прасіпеў: «Што — шкода ix стала? Эх ты, гэўрык!..»

Цямнела, хацелася есці, было холадна, але Мішка i не думаў здавацца, усё сыкаў: «А ну пайшлі, казіне». Калі яны так i не падаліся, ён узвярэў, накінуўся на ix i стаў матлашыць сумкаю. Хлопцаў паваліў, панатыкаў кожнага тварам у снег. Пасля кінуўся да маленькай Камці — адзінай дзяўчынкі-крычатоўкі,— піхнуў яе, хапіў жменю снегу, хацеў нацерці ёй твар, але яна павалілася, засланіла нос i шчокі рукою, папрасіла: «Не біся» — i так жаласна глянула на яго, што я сумеўся, у мяне сцялося ад страху сэрца, i я ледзь не заплакаў. Але Мішка сціснуў снег на лядзяшку i пляснуў ёю у твар Камці. Яна заплакала, з носа паказалася кроў.

— Бандзюга! — крыкнуў я.

— Ну, ты! — Мішка вызверыўся на мяне, вылупіўшы вялікія, па яблыку, вочы.— Калі так, то смалі першы. Я цябе...

Я не чакаў, пакуль крычатоўцы падбяруць вытрасеныя з кішэняў ручкі ды гумкі, пайшоў пракладаць сцежку, глыбока правальваючыся i набіраючы ў боты снегу.

— Які жаласлівы! Смаркаты гэўрык! — гудзеў ззаду Мішка, ужо на мне спаганяючы сваю злосць.— Будзеш такі добранькі, дык яны цябе заганяюць... Але каб дома маўчаў, як нічога i не было. Папробуй толькі пахваліцца!..

Дома я звычайна расказваў маці пра ўсё, што было за дзень у школе, паказваў, якую атрымаў ацэнку, за што мяне пахваліла настаўніца. Але на гэты раз прамаўчаў, нічога не прамовіў, бо добра ведаў: маці не пахваліла б за тое, як мы абышліся сёння з Камцяю. А яе плач не выходзіў з маіх вушэй, у вачах стаяла, як толькі заплюшчуся: Мішка б'е лядзяшкай Камці ў твар...

Ноччу мне снілася, як мы ішлі па цальнягу, гналі перад сабой казінцаў, піхалі ix у снег. I мне здалося, што я ўдарыў Камцю ў твар лядзяшкаю, разбіў ёй губу... Я крычаў спрасоння i ўскакваў, так мне было страшна — маці колькі разоў уставала i супакойвала мяне.

Назаўтра, калі я падняўся раненька, сон не выходзіў з галавы; я не чакаў, калі да мяне зойдуць Мішка i Віця, пайшоў у школу адзін. Плёўся i бачыў, што крычатоўцы ўчора ці першая змена сёння панапісвалі на снезе абышто пра нас, янкоўцаў,— выводзілі пальцамі ля сцежкі. Я добра ведаў, што Мішка не даруе ім гэтага, будзе помсціць, і, каб ён не прачытаў іхніх абраз, не прыдзіраўся, каб зноў не папала Камці, стаптаў нагамі надпісы.

Калі сустрэўся з крычатоўцамі ў школе, яны злаваліся, не гаварылі, не прынеслі сушаных яблыкаў i плотак; Камця, як толькі пайшла дамоў першая змена, не глянула на мяне, спырскала i пачала падмятаць падлогу — была сёння дзяжурная.

Хлопцы, баючыся пылу, выйшлі на двор. Я застаўся ў класе, глядзеў на Камцю, невысокую, чорнавалосую, адзетую ў сінюю сукеначку i белы фартушок, i яна ўсё болей мне падабалася. Я жахаўся: як Мішка мог учора падняць на яе руку? Пасля падышоў да яе i сказаў:

— Давай памагу.

— Я сама,— сказала Камця i не дала мне веніка, хоць я прасіў i яшчэ раз.

А мне так хацелася дагадзіць ёй; каб яна згадзілася, дала венік, а сама пастаяла, паглядзела, мне, здаецца, намнога было б лягчэй. Камця старалася не глядзець на мяне, i гэта зусім засмучала.

1 ... 203 204 205 206 207 208 209 210 211 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)