Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 241
Перейти на страницу:

— Ну, мацуйся!— падбадзёрвае мяне бацька,— Зробім гэтую сякеру, заплацяць, i тады купім табе яшчэ i новую шапку. У школу пойдзеш — адзін я тут не ўпраўлюся, пайду ў Ніўнае... Хочаш мець харошую шапку?

Я, канечне, хацеў, бо ў мяне няма людскай аблавушкі: ca сваіх старых я павырастаў, а бацькавы мне вялікія, налазяць на вочы, яны зношаныя, павыціраныя: яшчэ тыя, што падарылі вайскоўцы колькі год таму, калі ішлі на захад.

— Ну, сядзь, адпачні,— кажа мне бацька, i я саджуся, адсопваюся, а ён круціць тачыла сам.

Я разумею, што хапае работы i яму: кожнага дня людзі прыносяць i прывозяць правіць плугі, зубіць сярпы, рабіць сякеры, нажы, каваць вазы. Да яго нават заязджаюць ніўнянскія шафёры i трактарысты: бацька мой майстар на ўсе рукі. I стараецца ўсё зрабіць — i людзям памагчы, i зарабіць.

— Хочацца ўцячы ад гэтага тачыла? — усміхаецца бацька.— Ну, бяжы да свайго Антоніка, пагуляй.

— А хто будзе круціць тачыла?

— Ды я сам,— кажа бацька.— Ты не стаміўся зусім?

— Не.

— Калі не стаміўся, то памажы яшчэ. Паможаш?

— Ага,— ціха адказаў я.

Хоць яшчэ не адышлі рукі, калоцяцца, цягне сапраўды марсянуць адсюль, пабегчы на рэчку, пакупацца ды спакойна паляжаць, але я падняўся i стаў зноў круціць тачыла, нагінацца i заплюшчваць ад стомы вочы, бачыць жоўта-зялёныя іскры, ад якіх кружыцца галава. I ўсяляк стараўся не паказаць бацьку, што мне цяжка, а то ён не дапусціў бы мяне болей да тачыла, круціў бы i тачыў сам...

...Ніхто не ведае маёй радасці, калі я бачу, што сякеру мы ададралі, яна стала белая, вострая. Але я ведаю, што работа з ёю яшчэ не скончана, зараз мы зноў пойдзем у кузню, я буду паддзімаць агонь, круціць кола i не чуць сваіх памлелых рук, а бацька ўсадзіць сякеру ў жар, будзе грэць, пасля выхапіць з агню i стане шоргаць у пясок, апускаць пакрысе ў ваду — гартаваць.

Пасля яшчэ трэ будзе вастрыць яе...

5.

...Снежань выдаўся люты: яшчэ ў лістападзе скавала зямлю, ажно яна трэскалася, насыпала снегу вышэй платоў, а пасля сцішэла. Паціснулі маразы — трашчалі вуглы хат i хлявоў, густа лажыўся за ноч іней, выбельвау стрэхі, дрэвы, нават, здаецца, i неба. Раніцай, калі ўзыходзіла вялікае чырвонае сонца, нельга было выйсці з хаты. Ад холаду, здаецца, гарэлі шчокі. Сталі мерзнуць куры, нават у байцаватага нашага пеўня, які не дасць спакойна прайсці па двары, счарнеў, зваліўся набок грэбень.

Пакуль я заходзіў у школу, намярзаўся так, што не мог на першым уроку пісаць: пальцы былі як калочкі, зусім не трымалі ручку.

Удзень мароз крыху адпадаў: прыгравала сонца, нізка вісела i цёпла свяціла; неба было густое, блакітнае, па ім плылі белыя воблакі, а снег зіхацеў, аж калола ў вочы. У зацішку было зусім цёпла, нават капала са стрэх вада.

Калі наставала пара вяртацца са школы дадому, сонца зніжалася, чулася слаба, зноў браўся мароз. Шарэла неба, падхопліваўся ветрык — i пачынала круціць, гнаць па полі снег. I сонца яшчэ свяціла, але было ўжо так холадна, што нельга трываць. Са стрэх пераставала капаць вада, замярзала i звісала тонкімі празрыстымі ледзяшамі.

У адзін такі дзень я змарозіў рукі. Маці папрасіла купіць у вясковым магазіне газы, дала бляшанку. Пакуль магазіншчык адпусціў людзей, пайшоў у склад i наліў мне «карасіны», сябрукі мяне не пачакалі i пайшлі дамоў. Я нёс гэтую халодную бляшанку i змёрз. I рукі мяняў: адной нясу, другую грэю ў кішэні, i дзьмуў на пальцы — нічога не памагло. Калі зайшоў у хату, пальцы зусім зайшліся. Я не вытрываў i заплакаў, ды так моцна, што ажно напалохаў маму.

Акалееш ты, дзіця,— пашкадавала мяне мацІ,— Hi валёнак, ні рукавак добрых... Хоць не пускай цябе ў гэтую школу. Ды во i кажушок моль паела, свіціцца, як рэшата. Каўнер аблез... Купі за што... Ці бацькаў шынель распароць ды падшыць?..

Калі рукі адышлі, пачырванелі i сталі гарачыя, маці дала мне есці. Папалуднаваўшы, я злазіў на гарышча і, як прасіла маці, прынёс стары бацькаў шынель. Maцi атрасла яго ад пылу, агледзела i пачала распорваць.

Як распусціла шынель на кускі, зняла з мяне мерку (на ўсё набаўляла — каб яшчэ i другую зіму панасіў), адразу пачала шыць паліто. Праз колькі дзён яно было гатовае, неставала на ім толькі каўняра. Маці перабрала ў шафе «ўсё рыззё», але так i не знайшла, што ж пусціць на каўнер. Тады сказала, што выкраіць i пашые суконны, які будзе мулкі, але які «трэба для красы».

— Хлопец добра рабіў у кузні, то яму трэба людскі каўнер,— паслухаўшы яе, сказаў бацька i ўзяўся злавіць зайца.

1 ... 201 202 203 204 205 206 207 208 209 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)