Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 241
Перейти на страницу:

На ганку нас сустрэла маці, усміхнулася: «Ах, мае вы работнікі!»— -але чамусьці абняла ды пацалавала толькі мяне, хоць я цяпер вельмі хацеў, каб мама прылашчыла i бацьку: ён многа працуе — цэлы дзянёчак махае молатам, адпускае мяне паляжаць на траве, пакупацца ў рэчцы, а сам не выходзіць з кузні, стукае, пацее ля агню, а ноччу глуха i цяжка кашляе...

— Ну, што вы сёння зрабілі? — пытаецца маці i палівае нам на рукі халодную ваду.

Мы з бацькам намыльваем рукі, крэкчам i не спяшаемся адказваць. Другім часам я не вытрымаў бы, адразу пахваліўся б, але сёння маўчу, чакаю, што скажа бацька.

— Мы заробім скора Стасю на боты,— кажа ён.

— Малайцы! — радуецца маці.— I я вас сёння нечым пачастую...

Мы заходзім у хату, садзімся за стол. Маці высыпае ў глыбокую місу гарачую бульбу, пара з якой валіць пад столь, i ставіць маласольныя гуркі. Як убачыў я картоплю, у мяне так пацяклі з рота слінкі, што я перастаў стрымлівацца, быць «сталым», напоўніцу набіў рот бульбаю, толькі зяхаў: была яна надта гарачая, апякала рот. Дасюль я, здаецца, не ведаў, што бульба такая смачная.

— Гэта вам, мужчынам,— усміхнулася маці, узяла з паліцы невялікі кавалак сала, адрэзала два роўныя кусочкі, падала мне i бацьку.

Я добра ведаю, што ў нас ужо няма свайго сала, кончылі яшчэ вясною, хрэсьбінамі. Сама мама i бабуля сала не ўзялі, хрумстаюць гуркі i запіваюць бульбу расолам, i хоць часта гавораць, што посная гэта яда, некалі будзе лепшая, але сёння маўчаць, i, здаецца, усе задаволеныя. Толькі наша Ганька не радуецца, не засмучаецца, спіць сабе — сапе ў носік i цмокае губкамі...

— Мама, дзе вы ўзялі сала? — спытаў я, калі крыху збіў голад.

— Вы зарабілі,— кажа яна.— Занесла сёння Пётрыкавым серп, што вы змайстравалі, вось i далі. Так што i ты ўжо наш карміцель...

Я ўсміхаюся, нават бянтэжуся: так мне добра. I тут жа думаю, што, відаць, i бабуля, i маці гэтаксама хацелі б пакаштаваць сала, i я ўзяў нож, адрэзаў ад свайго кусочка i ім па скрыліку.

— Еш сам, сынок,— адмаўляецца бабуля.— Мы тут пры доме... А вы ж у кузні...

I бацька, як толькі цяпер я заўважыў, не еў сала, глядзеў на мяне i пасміхаўся, адрэзаў два кусочкі, падаў ix кабетам, хоць тыя нізавошта не хацелі браць. Узялі толькі тады свае долі, калі сказаў, што i ён не будзе есці.

4.

...У кузні горача, млосна: спякотна на дварэ i паддае цяпла агонь. Я сяджу на калодзе, паддзімаю i здзіўляюся: як трывае ля горна бацька? Твар яго чырвоны i чорны ад гарачыні i вугалю; на поце, што выступіў буйнымі кроплямі на лбе, блішчыць полымя; бацька аблізвае сухія губы ды выцірае рукавом з ілба пот, пакручвае доўгімі абцугамі жалеза, горне на яго вугаль, пасля бярэ чырвоны вугалёк i прыкурвае. Я ўжо ведаю: ён будзе паварочваць у агні жалеза, пасыпаць яго жоўценькім пясочкам да тае пары, пакуль яно не стане белым, не заструменіць уверх іскрамі,— тады бацька выхапіць белы кавалак, кіне яго на кавадла,— i яны хопяцца з дзедам Васілём біць малатамі. Б'юць яны моцна, з усяе сілы, ляцяць па баках толькі гарачыя пырскі. Я закрываю рукавом твар — каб не апаліла.

Калі жалеза пачырванела, a мясцінамі на ім паказаліся i чорныя плямы, бацька зноў совае яго ў агонь, закурвае ад вугля, дзед Васіль садзіцца i адпачывае, а я кручу кола паддзімала i думаю, што скора мне ісці ў школу, што мяне будуць вучыць чытаць i пісаць, i я, калі папросіць бабуля, буду складаць лісты яе сыну, дзядзьку Янусю, які летам перабраўся ў горад. Я не заўважаю, як бацька выхоплівае з агню белы кавалак, кідае яго на кавадла,— i зноў пяраць па жалезе з дзедам малатамі.

...З полудня дзед Васіль не вярнуўся. Зайшоў яго сын i сказаў, што стары захварэў, злёг у пасцель. Яны з бацькам паспелі выкаваць сякеру, засталося яе толькі натачыць i загартаваць.

— Павострым? — спытаў у мяне бацька.

Я колькі разоў круціў тачыла, калі вастрылі нажы, сярпы, i было няцяжка, але цяпер трэ было драць новую шурпатую сякеру, таму яе будуць прыціскаць — круціць тачыла тады пад сілу сталаму мужчыне, а не мне. Але я не мог адмовіцца, нічога не сказаў бацьку, моўчкі наліў у карыта вады i падышоў да каменя, узяўся за ручку.

Бацька спачатку не прыціскаў, i я круціў легка, паглядаў нават i любаваўся, як мокне камень, цячэ па ім вада, здзіраюцца жвірынкі, але так трэба доўга тачыць, i таму бацька прыціскае мацней сякеру,— у мяне адразу млее рука. Я часта мяняюся, кручу то левай, то правай i хутка выбіваюся з сіл. Бацька стараецца памагаць мне адною рукою, але ўсё роўна я знясільваюся, i мне становіцца нямілая гэтая работа, не хочацца новых ботаў, думаецца толькі пакінуць круціць гэтае праклятае тачыла, выбегчы з кузні туды, дзе гуляюць мае аднагодкі...

1 ... 200 201 202 203 204 205 206 207 208 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)