Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 229
Перейти на страницу:

Але, мабыць, было чаго ня толькі заплакаць.

У пачатку чэрвеня той інжынэрны батальён перакінулі на іншы ўчастак, і я разьвітаўся з Тосяй. Пачалося ліставаньне. Я пакутна перажываў ростань, вельмі чакаў лістоў ад яе, сам пісаў шмат. Тося таксама пісала. Дзе яна была, зь лістоў даведацца было немагчыма, так ахоўвалася вайсковая тайна.

Так мы болей і не спаткаліся ў жыцьці.

Здаецца, у сярэдзіне лета мяне з камандай перавялі ў недалёкае сяло Кашкадэнь усё з той жа камэнданцкай задачай. Салдаты ў камандзе былі розныя, болей, аднак, немаладога ўросту (самы малады, здаецца, быў я). Намесьнікам камэнданта і першым яго памочнікам быў старшына Ганчарэнка, кіраваградзкі бухгалтар. Кашкадэнь таксама было эвакуяваным сялом, хаця некаторыя зь ягоных насельнікаў павярталіся і жылі ў сваіх хатах. Тут былі меншыя строгасьці, чым у Барсучэнях, бо сяло было ад фронту кілямэтрах у пятнаццаці. Клопат мой быў той самы: ахоўваць сяло ад рабаваньня. Усё харчовае, што можна было вывезьці, ужо вывезьлі, не засталося і кукурузы. Віно таксама ўжо ўсё адшукалі шампаламі і паадкопвалі. Часам наведвалася начальства, часьцей — начштабу палку капітан Травін, спакойны, дзелавы чалавек, значна старэйшы за мяне. Неяк пасьля пачастунку ён застаўся пераначаваць і расказаў мне, што ён — сын сьвятара. З прычыны чаго ня надта зрабіў кар’еру ў войску. Неяк прыехаў начальнік штабу дывізіі, палкоўнік Фралоў. Аднойчы ўсё сяло заняла дывізія палкоўніка Машляка, героя Хасана. Ягоныя разьведчыкі вытурылі камэнданта з будынку, які спадабаўся і ім. Пасьля злоснай сутычкі, што ледзьве ня скончылася стралянінай, я перайшоў далей ад іх, у іншую хату.

3-і Украінскі фронт усё стаяў у абароне ў Малдавіі, затое перайшлі ў наступ беларускія франты. Яшчэ ў чаканьні гэтай падзеі (у канцы мая) я паслаў бацькам пісьмо — на ўсялякі выпадак. Калі, можа, вызваляць. І во дзіва! Пісьмо маё не прапала, яго атрымалі, і я атрымаў адказ! Пісалі, што ўсё добра, усе жывыя, хоць хапіла рознага. І там жа паведамілі, што атрымалі на мяне пахаронку пасьля зімовых баёў. Але параўналі даты і пераканаліся: жывы.

У сяле за аселіцай жылі дзьве сястрычкі з малым дзеўчанём. У старэйшай, Веры, муж быў мабілізаваны ў румынскую армію, а малодшая, Оля, жыла пры ёй. Часам Оля забягала да камэнданта, маўчала, усьміхалася. Была яна прывабнай, прыгожанькай дзяўчынкай, і сэрца дваццацігадовага лейтэнанта — ня камень. Калі-нікалі Оля заставалася і да раніцы.

Пад канец таго Богам пасланага мне ў якасьці падарунку лета здарыўся кепскі выпадак, які ледзьве ня спляжыў усю маю кар’еру. І мусіць бы спляжыў, каб у канцы жніўня не пачалося наступленьне — Яса-Кішынёўская апэрацыя.

У сяло прыяжджалі ня толькі франтавыя камандзіры, але і партыйнае малдаўскае кіраўніцтва. Неяк прыехаў упаўнаважаны ЦК КП Малдавіі. Зь ім мы добра выпілі, ды аказалася мала. Віна больш не было. Тады нехта з маіх салдатаў сказаў, што трэба наведацца на хутар, магчыма, там знойдзецца.

Так і зрабілі, паехалі на фурманцы да хутару, не даяжджаючы метраў сто пайшлі сьцежкай між збажыны да падворку, і раптам на падворку ўзьнікае постаць нашага салдата, які, крычучы штось п’янае, пачынае страляць па нас з карабіну. Адна куля трапіла ў карабін таго члена ЦК, які таксама хацеў па ім стрэліць, і, разарваўшыся на ім (бо была разрыўная), выбіла вока начальніку. Хуценька на фурманцы мы павезьлі яго ў шпіталь, па дарозе дамовіўшыся сказаць начальству, што нас абстралялі немцы (можа, нямецкія разьведчыкі?). Я так і зрабіў у сваім данясеньні начштабу. Але ўсчалося сьледзтва, і хутка ўсё высьветлілася. Члена ЦК выключылі з партыі (за ашуканства партыі), а на мяне завяла справу ваенная пракуратура. Той жа капітан Травін тады сказаў словы, якія я запомніў на ўсё жыцьцё: «Хіба такое можна схаваць? Тут наогул нічога схаваць нельга». Мабыць, так. Салдата адправілі ў штрафную, а да мяне пачаў езьдзіць сьледчы, пісаць пратаколы.

У жніўні зноў пачаліся баі — прарыў нямецкай абароны, мяне адклікалі ў полк. Ранічкай мы разьвіталіся зь мілым Кашкадэнем і паехалі кудысь на захад, куды перамяшчалася ўся нашая дывізія. У абход Унген. У самім прарыве я ня ўдзельнічаў, прыбыў у батарэю крыху пазьней.

Неяк, рухаючыся з салдатамі акрай кукурузнай нівы, наскочылі на двух немцаў, якія змушаныя былі падняць рукі. Мы адабралі ў іх зброю — карабін і кулямёт «МГ-42», абшарылі кішэні. Мне дастаўся трафей — гадзіньнік у футарале і аўтаручка. Немцаў трэба было адправіць у тыл, але канваіраваць не выпадала. Тады паказаў ім, куды кіраваць, і, калі яны адышліся, даў чаргу па-над іх галовамі — каб не марудзілі.

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)