Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома едзе. Кніга 2 (2015)
Рома едзе. Кніга 2 (2015) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Электронная книга - «Рома едзе. Кніга 2 (2015)». Краткое содержание книги:

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.
Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 27
Перейти на страницу:

Вось так, крок за крокам, горад за горадам, мы дабіраемся да сталіцы Эквадора, мегаполіса Кіта. У першага ж басаногага гітарыста, што трапляецца нам на вочы, даведваемся, дзе ў горадзе можна танна заначаваць. Вядома ж, гэта падпольны хостэл Casa de malabaristas («Дом жанглёраў»), прыстанак для загартаваных валацуг усіх масцяў. Пад уражаннем ад убачанага ў хостэле я, не разважаючы, купляю сабе камплект булаваў для жанглявання.

Горад Кіта нельга назваць спакойным месцейкам. Праз два блокі ад цэнтра пачынаюцца сапраўдныя трушчобы, і гэта значыць, што нарвацца на лязо тут можна нават удзень. Асаблівага жадання доўга затрымлівацца ў гэтым бандыцкім раі няма. На сайце пошуку валанцёрскіх праектаў мы атрымліваем запрашэнне на працу ў хостэле на ціхаакіянскім узбярэжжы і ўжо праз пару дзён гнём спіны ва ўстанове пад назвай Donkey Den.

Гэта невялікі гатэль-хостэл за дваццаць кіламетраў ад горада Манта. Уладальніца бізнесу – сямідзесяцігадовая амерыканская бабка па імені Лінда. Нас адразу ж запэўніваюць у тым, што Лінда толькі на першы погляд здаецца божым дзьмухаўцом. Насамрэч у дамскай сумачцы яна пастаянна носіць стары масіўны пісталет па мянушцы Молі. З яго старая нядаўна ледзь не заваліла аднаго рускага, які па п’яні спрабаваў забіць ейнага сабаку.

Важна адзначыць, што на тэрыторыі гатэля жывуць ажно чатыры сабакі і адзінаццаць катоў. Наогул, Лінда больш любіць катоў, таму, калі на ўчастку суседняга гатэля быў знойдзены трупік адной з жывёлін, гаспадыня ледзь не перамачыла з Молі ўвесь персанал канкурэнтаў. Карацей, нягледзячы на сталы ўзрост, Лінда, як кажуць, не дае пораху папсавацца ад вільгаці.

Другі паводле важнасці чалавек у Donkey Den – менеджарка Шэрыл. Ёй за пяцьдзясят, яна маленькая, стройная і вельмі спрытная для сваіх гадоў. Я знаёмлюся з гэтай далікатнай на выгляд жанчынай у момант, калі яна ўсталёўвае дваццацілітровую баклагу з вадой на кухонны кулер. Наогул, Шэрыл – клёвая цётка! За наступныя два месяцы мы з ёй моцна пасябруем і будзем часцяком абмяркоўваць плёткі з усяго ўзбярэжжа.

На радасць нам Эквадор перанаселены састарэлымі экспатамі з Канады, Штатаў і Еўропы. Берагавая лінія па большай частцы пад дышаль забітая пенсіянерамі з Паўночнай Амерыкі. Кожную нядзелю кафэ пры нашым гатэлі прымае больш за паўсотню старых, якія вырашылі кінуць усё чарцям на разарванне і пачаць новае жыццё на суседнім кантыненце.

Больш за ўсіх мне запомніўся Раві – індыец з паходжання, які ўсё свядомае жыццё пражыў у Каліфорніі. Першыя гады ў Штатах малады эмігрант падзарабляў тым, што штурхаў на вуліцы кніжкі рэлігійнага зместу, але потым вывучыўся на хіміка і зрабіўся вядучым спецыялістам кампаніі Coca-Cola. Раві са смакам распавёў мне пра аднаго армяніна з Глэндэйла, які задурыў яму галаву просьбамі распрацаваць рэцэпты «Дзюшэсу», «Тархуну» і «Бураціна».

Наогул, дзіўна днямі назіраць за натоўпам старых, якія, нібы каралеўскія крэветкі, пад завязку запаўняюць сеці нашага гатэля. Шмат хто з іх прадаў усю маёмасць, пакінуў за плячыма большую частку жыцця і ўспамінаў ды з канцамі пераехаў у новую экзатычную краіну. Цяжка ўявіць сабе беларускую бабулю, якая возьме за шкірку свайго старога і пацягне яго на ціхаакіянскае ўзбярэжжа дажываць апошнія салодкія дзясяткі. Гэтыя ж пенсіянеры відавочна не згодныя з тым, што яны дажываюць – кроў кіпіць у іхных жылах, кожны новы дзень поўніцца авантурамі ды інтрыжкамі.

Амерыканец Стыў, які нядаўна размяняў сёмы дзясятак, каламуціць з мясцовай дваццаціпяцігадовай трэнеркай па валейболе. Сівыя сужэнцы Лора і Дэйвід штодня прыязджаюць у кафэ з велізарным Canon'ам і трохсотміліметровымі лінзамі, каб паляваць праз аб’ектывы на кітоў, што плешчуцца ў акіяне. Вось і былы хімік Раві ўзводзіць велізарны комплекс будынкаў, у якім хутка паселіцца новая партыя амерыканскіх ветэранаў жыцця.

За два месяцы валанцёрства ў гатэлі я запілю трывалыя сайты для Donkey Den і новага бізнесу Раві. Буду свідраваць дзіркі ў сценах, вешаць карціны, рамантаваць унітазы, мяняць маскітныя сеткі, лямпачкі і дзвярныя ручкі ды, вядома, фіксіць ноўты і мадэмы для ўсіх пенсіянераў узбярэжжа. Воля будзе працаваць афіцыянткай і як след прапампуе сваю іспанскую ў зносінах з эквадорскімі кухарамі. Штовечар перад захадам сонца мы будзем выводзіць зграю сабак на шпацыр па гарачым пяцікіламетровым пляжы.

Я моцна прывяжуся да гэтага месца, да людзей і асабліва да сабак.

Пяльмешкі

У канцы чэрвеня я раптам знаходжу ў «Скайпе» незвычайнае паведамленне. Украінская прадакшн-кампанія выпадкова наткнулася ў інтэрнэце на праект «Рома едзе» і прапаноўвае мне весці адну вельмі папулярную праграму пра падарожжы. Пішуць, што я патрэбны ім вельмі тэрмінова, і просяць вылецець у Кіеў на наступным тыдні. Абяцаюць катаць па ўсім свеце і, вядома, шчодра плаціць за працу.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)