Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 46
Перейти на страницу:
"А я тым часам скочыў бы ў шынок, Сустрэўся б з Пекам, Хоканам і Вілі, Пакуль яшчэ нікога не забілі..." - Ужо ўчапіўся гімназіст за раму...
Стары маўчаў. "Ды пашкадуй ты маму! - Сястра ўскрычала. - Ды скажы ты, брат!.." Капрал азваўся ціха: "Я салдат", - Але чакаў таксама...
На сцяне Наструніліся так, што затрымцела У вокнах шкло... І стала нават мне Не па сабе... Адна глядзела смела Пчала Старому ў вочы - і ўзляцела, Як толькі ёй адной сказаў ён: "Не!"
Сцяну хіснула... У адным акне Шкло лопнула - і ф-ф-ы-ы-р пчала ў акно...
"Яна чакала гэтага даўно! - Стары, губу куснуўшы, сціснуў рот. - Яна - пчала. Мы - людзі. Род. Народ. Не нам, не фінам парушаць закон!.." І ў вокнах сціх, ледзь пастаяўшы, звон.
Я кінуўся за дзверы!.. Ды куды?.. Сцямнела ўжо, пакуль я прыбіраўся, Стол гатаваў... Я ў цемру азіраўся - І нешта падказала: "Да вады".
Але ж тут возера... і мора... і рака... Дык да якой вады?..
Яе рука Маю руку ўзяла - і пацягнула: "Хутчэй! Хутчэй!" - да рэчкі павяла, І толькі я абняў яе - куснула, Каб я не забываўся, што пчала...
"Як зваць цябе?.." "Я Кася. Тут я - Кайса". "А дзе ты - Кася?" "Гэта ўсё - па часе, Пасля, пасля... Вунь бачыш: там кастры... Шкада, што не ўдалося медсястры З капралам... У, Стары!.. На Міттумары Не грэх павесяліцца..."
Як пажары, Кастры над рэчкай іскрамі ўскіпалі!..
"На чым павесяліцца?.." "На Купаллі!"
Купалле сёння! Юханас!.. Яна Інакш чамусьці свята называла...
"Дык гэта па-паганску. Я не знала - Стары сказаў..." "А хто ён, той Стары?.."
Трашчалі, іскры сыплючы, кастры, І дым лунаў - паганскі, пахкі, мройны...
"Зануда ён, стары наш Вяйнямёйнен!..
Ён мне сам спяваў пра Сампа І пра чары хітрай Лоўхі, І старэла Сампа ў песнях, І старэлі ў песнях чары, І не мог сам Вяйнямёйнен З чэрава на свет з'явіцца...
Вось слупы вятроў паўсталі, Камяні ўзыйшлі і скалы, І стварыліся краіны, Толькі вешчы Вяйнямёйнен З чэрава ніяк не выйдзе...
- Як жа быць і што рабіць мне? - У сябе ён сам пытаўся, - У прасторы гэтай цеснай, У нязручным, цёмным месцы, Дзе ні зор святла, ні сонца, Нават месяц не блукае...
І казаў тады ён словы: - Месяц, сонца залатое І Мядзведзіца на небе! Дайце выйсці мне з цямніцы, Каб убачыць месяц светлы, Каб на сонца любавацца, На Мядзведзіцу дзівіцца!..
Ды не даў свабоды Месяц, Не дало свабоды Сонца.
І тады сам Вяйнямёйнен Зрушыў пальцам безыменным Цёмнай крэпасці вароты, Іх рассунуў, касцяныя, Меншым пальцам левай ножкі, - Праз парог перапаўзае, Цераз сені на каленях...
Ён упаў у сіне мора, Ухапіў рукамі хвалі, На якіх пракалыхаўся Шэсць гадоў і сем, і восем, Покуль выбраўся на водмель, На бязлесы выплыў бераг...
Тут падняўся ён з каленяў І ступіў з вады на сушу, Каб убачыць светлы месяц, Каб на сонца любавацца, На Мядзведзіцу дзівіцца І лічыць у небе зоры..."
- Ён на гэты выплыў востраў? - Ціха я спытаўся ў Кайсы, І яна мне даспявала...
"Так з'явіўся Вяйнямёйнен З дзевы вольнага паветра, Вешчы прашчур-песнятворца... ...Ды згубіў ён дар пяснярскі, Капялюш сабе надзеўшы..."
Мы ўжо каля кастра былі. Прысеўшы На валуне, я ўсё ж яе абняў...
- А ты, скажы, дзе быў? Дзе ты блукаў? Адкуль і як у гэты свет з'явіўся? Вароты зрушыў?.. Збіў замок?..
Іскрыўся У ёй агонь: у целе, унутры.
Я захінуў кашуляй: - Не згары... - Але знутры агонь не захінаўся.
І я падумаў: "Што ні гавары - А як ніяк... Нібы і не з'яўляўся..."
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)