Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 46
Перейти на страницу:
Гэта вешчы Вяйнямёйнен, Сын усёстваральнай Каве, Скрозь пайшоў шукаць два словы, Тры, не болей, для закляцця, Што ў любой бядзе зратуе.
Ён шукаў заклёны-словы У мазгах рачных касатак, У галовах лебядзіных, У лапатках у гусіных, У малой вавёркі ў роце, Пашчы летняга аленя.
І набіў ён шмат касатак, Лебядзяў набіў чароды, Процьму ён здабыў вавёрак, Табуны злавіў аленяў, Ды паўслоўца не знайшоў ён, Што ў любой бядзе зратуе, На зямлі і ў падзямельным Царстве змрочнага Туоні.
Стуль дабраўся да мяне ён Па канцах іголак тонкіх, Па наточаных сякерах, Вастрыях мячоў сталёвых, Ссек з плячэй маіх асіну, І са скроні ссек бярозу, Вольхі высек з падбародку, З барады лазняк пахілы, З лобу елку векавую, На зубах ссек бор сосновы, І калом расціснуў зубы, Каб сказаў яму тры словы Віпунен, пясняр заклёнаў, - Тут яго і праглынуў я.
Ды ўва мне ён зладзіў човен, Па маіх паплыў ён кішках, Змайстраваў у бруху кузню, Стаў каваць, як Ільмарынен, Грукатаў і біў па сэрцы, Па пячонцы, селязёнцы, І з майго дыміўся роту Жар палёнага жалеза.
Я пачаў заклёны-спевы, Віпунен, пясняр заклёнаў, Каб ён вылез з майго бруха, Каб ён выплыў з маіх кішкаў, - І ён выйшаў з майго роту, Словы тыя ўчуўшы ў спевах, Што зратуюць у няшчасці, У любой бядзе памогуць... ...І падняў мяне, як камень, З-пад зямлі ў бяздонне кінуў".
"Мне дазнацца тыя словы Самы час было б", - падумаў Я, канаючы, і камень, Віпунен, пясняр заклёнаў, Валадар тых слоў таемных Так спытаў...
"А ты нядрэмна Грукатаў у маім бруху, Молатам ты біў па сэрцы, Па пячонцы, селязёнцы?
Многа ластавак злавіў ты, Процьму ты здабыў вавёрак, Табуны дагнаў аленяў, Лебядзяў набіў чароды На зямлі і ў падзямельным Царстве змрочнага Туоні?
Стуль дабраўся да мяне ты Па канцах іголак тонкіх, Па наточаных сякерах, Вастрыях мячоў сталёвых, Ссек з плячэй маіх асіну, І са скроні ссек бярозу, Вольхі высек з падбародку, З барады лазняк пахілы, З лобу елку векавую, Бор з зубоў ты ссек сосновы І калом расціснуў зубы, Каб сказаў табе тры словы Віпунен, пясняр заклёнаў?"
- З яго ўжо вылятае дух ягоны, Пусці! - штурхнула Кайса. - Мы ляцім!..
І камень адваліўся - і над ім Так нізка, як на нітачцы, плыў месяц, І мы на месяц селі, дзе павесіць Я быў гатовы Кайсу, ды была Бязважкаю лятучая пчала...
"Пчолка, лёгкі чалавечак, Моры два пералятае, Тры, не меней, не спачыўшы Ні ў чаротніку, ні ў лесе, Цераз водныя бяздонні, Вогненныя вадаспады, Ледзяныя цераз горы, Цераз неба ўсё да Сонца Па здабытак: кроплю мёду...
Думаеш, не страшна пчолцы?"
"Дык нашто? - калі на сподку..." "А адкуль?.." - яна спытала.
Па ёй, нібыта ў дожджык па вясёлцы, Вада начная кроплямі сцякала...
Яна над цёплым месяцам лятала, Які квітнеў мурожнымі лугамі - Я думаў: тут пустэча... Побач з намі Мільгнуў хлапчук... той гімназіст! "Уцёк!" - Ён пракрычаў, ударыўся ў ражок, Ледзь зачапіўшы месяц - і за хмары!..
- Павесяляцца ўсе на Міттумары, Нікога не ўтрымае наш стары І вешчы Вяйнямёйнен!..
Ля гары, Нібы пасечанай, стаялі граблі, вілы... Я налятаўся, мне балелі крылы, І я ўзмаліўся: "Адпачыць пара!.." "Па-мойму, - голас Кайсы завагаўся, - Яшчэ лятаць таму, хто налятаўся, Не адпачыць... Бо гэта не гара".
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)