Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Так». Краткое содержание книги:

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх прытульшчыкаў свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт)  
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 46
Перейти на страницу:
25
- Бывай! Я пакідаю край, Дзе стаў табой смяротна хворы!.. - Бывай! Чакай! Мы ўсе акторы!.. Бывай... Даруй! Не пакідай!..
І так да немачы, да зморы: Як ноч: даруй... Як дзень: бывай...
З двух галасоў - які прарочы?.. Ці той, які мне чуўся ўночы, Ці той, што ўдзень?.. Ды ўсё на злом, Як з ночы ў дзень, як дзень за днём Касцёл... малітвы...
Дом сірочы Нам гэты свет, дзе мы жывём.
26
Фальварка гулкія пакоі Палохалі - такім пустым Здаваўся дом, нібыта ў ім Жывуць два цені, зданяў двое...
Глухому чуецца глухое. Сляпое бачыцца сляпым.
27
Я пакідаў... Вяртаўся зноў... Зіма марнела ад дажджоў, Плылі, цяклі сляпыя хмары...
Ты ўсё чакала помсты. Кары Ты ўсё шукала - я знайшоў Яе... Ты мне сказала: - Караль...
28
Так паміраюць... Я ўжо блытаў Сябе і Караля, нібыта З ім чаргаваўся... "Ты з забітым Як будзеш жыць?.." - штоноч, штодзень З'яўляўся і пытаўся Вітаўт...
І я сачыў то здань, то цень - То цікаваў сябе самога!..
"Вазьмі мой слых, - маліў я Бога, - Мой зрок вазьмі - і ёй вярні!.."
29
- Як змрочна! Запалі агні... - Гараць... - Гараць?.. Чаму так цёмна?!. Ён там! За імі!!. - Не крычы... - Як глуха!.. Музыку ўключы... "Каханая, мы непрытомна Жывём..."
30
"Каханы, мне ўжо сілы, Каб жыць на яве, не стае..."
- Давай адыйдзем ад магілы, Яблонская! На край яе Каханне ставіць рызыкоўна - Цікуюць мёртвыя жывых!..
- Жывы ён!!. - Мёртвы!!!
Зрок і слых Замгліліся ўва мне раптоўна.
31
Сляпы, глухі ў чужой краіне... "Ты ж сам маліў..." Яна пакіне Мяне!.. "Кінь першы..." Як?.. Не стыне У жылах кроў - пульсуе, б'е!
Рука Яблонскай на ілбе Дрыжыць, і на губах салёна - Сляза!.. Няўжо яна па мне?.. За што мне - так кахаць шалёна? Так слепа! Глуха!
32
Сон у сне! - І сон за сном вяроўкай звітай... - Яблонская, мы здані?.. Міты?..
Зноў скачуць па дарозе збітай На снежна-белых конях Вітаўт, Міндоўг, Ягайла... Не спыніць Пагоні - і яна ляціць, І дыбіць, гоніць, сцеліць коней, І не суняць яе па сконе Маім, тваім!.. Яна з грамамі, з маланкамі у чарадзе!.. Яна блішчыць, грыміць, гудзе!.. "Яблонская! Літва за намі!"
33
- Ты дзе, Яблонская, ты дзе?.. Я бачыў! Чуў я лёт Пагоні!.. Я не сляпы! Я не глухі!..
"Я тут" - паклаліся далоні На лоб гарачы і сухі.
"Агонь!.."
34
"Я тут, з табой..." У доме Палаў агонь, быў дом агнём І домам, яваю і сном Адначасова - і с у о м і Пачуў я слова... Снежны слуп Паўстаў у самай сэрцавіне Агню... "Яна мяне пакіне?.." - Спытаў я ціха, і да губ Той слуп - манах у белым - палец Прыклаў. "Табу... Табу... Табу... Вам трэба Польшчу і Літву Пакінуць, вас тут спаліць памяць... Тут кроў і слёзы... Прах і тлен..." - А ў доме што?.. "Імёны паляць. За іх тры веданні ўзамен Даюцца з таямніцы Т а о..."
Яблонская ўвайшла і стала Каля сцяны агню. Яна Была ўся ў белым. - Ты спаліла Імя? - спытаў я. Як сцяна, Яна маўчала. "Тайнай сіла Павінна быць, каб сілай стаць, - Пачуў з агню я. - Напісаць І ўсё спаліць - вось сілы тайна..." - Цябе прымусілі?.. - спытаў я. - Таму імя ў цябе няма?!.
З агню сказалі: "Не, сама..."
Я напісаў - Маё імя Спаліў манах... Спазнаў я Тао.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)