Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом

Электронная книга - «Дом». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 41
Перейти на страницу:

Дзень нараджэння

Адзiн з самых радасных дзён у маiм жыццi — дзень, калi нарадзiлася Ядзя, 25 лiстапада 1983 года. Снегу было шмат, у лесе пад горадам ледзь не па пояс. Я вярнуўся ў Менск з семiнара маладых лiтаратараў, iшоў па Бранявым завулку ў бок сiняга заснежанага парку, за якi сядала вялiкае i яснае сонца. Жоўты, сiнi, чырвоны колеры перапаўнялi мяне. Мароз надаваў усяму iснаму крыштальную яснасць i гармонiю. «У мяне нарадзiлася дачка. У мяне ёсць дачка...» — я паўтараў i паўтараў гэта рознымi словамi i ў розных iнтанацыях, уголас i сам сабе, як запавет, як заклiнанне, як малiтву... Калi мне цяжка, млосна, маркотна, невыносна жыць, я ў думках вяртаюся ў той дзень, у той стан, да сiнiх дрэваў, да чырвона-жоўтага неба, да глыбокага чыстага снегу... Кажу: «У мяне ёсць дачка». Супакойваюся i радуюся гэтаму свету.

Ток

Нарадзiлася мая Ядзя не ў сем i не ў дзевяць месяцаў, як звычайна родзяцца, а ў восем. Неданасiла жонка дзiця, а ўсё з-за празмернай працавiтасцi. Трэба было ёй ставiць вопыты ў Акадэмii навук з нейкай там цэнтрыфугаю? Трэба было даследаваць нейкiя перагародкi мембранаў i iх уплыў на працэсы старэння чалавечага арганiзма? Можа, i трэба. Але праз любоў да ўсяго чалавецтва мы ледзь не згубiлi нашае дзiця. Трыклятая цэнтрыфуга ўдарыла Алену токам, ды так лупанула, што арганiзм не ўтрымаўся — i давялося нараджаць. Дачка была зусiм маленькая, важыла крышку больш за два кiлаграмы. І яе, бедную, адразу змясцiлi ў празрысты бокс на цэлы, недаходжаны жонкаю месяц... Акадэмiю навук, з яе вайсковым рэжымам, доследамi над жывёламi, таталiтарным мысленнем, я не любiў даўно. Пасля ўдару токам па маiх жонцы i дачцэ гэтую ўстанову наогул узненавiдзеў i зрабiў усё, каб Алена не вярнулася на працу ў Інстытут геранталогii. Яна i не вярнулася, стала мiрным i рэвалюцыйным фатографам i зрабiла безлiч партрэтаў нашай Ядзi.

Розум

«Не збiрай дзецям грошы, збiрай розум» — казала баба Броня. І не толькi казала, а i вывучыла сыноў. Гэтым афарызмам-сентэнцыяй карыстаюся i я. Збiраю, праўда, грошы, каб Ядзя хоць колькi магла павучыцца ў Лонданскiм унiверсiтэце. Наколькi вучоба i веды дадаюць розуму, можна дыскутаваць. Аляксандра Македонскага вучыў Арыстоцель — атрымаўся заваёўнiк. Нерона спрабаваў адукаваць Сенека — а тыран спалiў Рым. І ўсё ж англiйская адукацыя адрознiваецца ад беларускай у лепшы бок. Вярнуўшыся з Лондана, Ядзя абняла мяне, пацалавала i сказала: «Татачка, я так табе ўдзячна, так удзячна... Ты сам не ведаеш, што ты для мяне зрабiў...» Хiба ўдзячнасць — не праява розуму? Праява, самая натуральная.

КЕФIР

У Алены не хапала свайго малака, каб кармiць Ядзю. На такi выпадак была ў Менску дзiцячая кухня. Шторанiцы я бег у тую кухню з бутэлечкамi, выстойваў чаргу. Чаму ў чарзе амаль не траплялася мужчынаў? Чаму цёмнымi зiмовымi ранкамi ў мароз i снег па кефiр для немаўлят прыходзiлi цёткi i бабулькi? Не ведаю. Але мне ад гэтага было толькi лепш, бо «тату» пускалi без чаргi. З кухнi, пазвоньваючы бутэлькамi, я бег у радзiльню, дзе мая дачка вельмi добра ела i праз месяц стала звычайнай дзяўчынкай, якую мне аддалi ў ружовай капэрце вясёлыя медсёстры.

Cool

Найлепш нашыя стасункi можна пазначыць англiйскiм паняткам «сool». Памiж мной i Ядзяй заўсёды былi прахалода, свежасць, не iснавала напалу i страсцi. Спакой, незамутнёнасць, халадок застаюцца i цяпер. Часам i я, i яна бываем дзёрзкiмi, бессаромнымi, нахабнымi, але i гэта ўкладаецца ў слова «сool». Калi адбываюцца сутыкненнi, дык гэта сутычкi двух круглых рэчаў, двух шароў. Памiж намi няма вуглоў, фактураў, шурпатасцяў. Пасля ўдару мы разлятаемся ў розныя бакi, як два бiльярдныя шары. І астываем хутка — як гарбата на скразняку.

Кручэнне галавой

Спачатку нi я, нi жонка не заўважалi, як Ядзя круцiць галавою. Мы яе кладзём у ложак, а яна заплюшчвае вочы i пачынае матляць галавой то ўправа, то ўлева. Заўважылi — занервавалiся. У каго нi спытаем, нiхто не ведае. Нават дасведчаныя дактары хмыкалi i пацiскалi плячыма. Гэтае кручэнне мы ўбачылi праз тыднi два, як забралi дачку з радзiльнi. Алена здагадалася патэлефанаваць туды i запытацца ў нянек. Тыя i адказалi, смеючыся з нашых страхаў: «Гэта яна сама сябе гушкае, закалыхвае, каб хутчэй заснуць». Сапраўды, хто гэта будзе гушкаць-закалыхваць чужое дзiця ў пластыкавым боксе? Вось яно само i закалыхваецца. А яшчэ гэты бокс прывучыў Ядзю жыць па бальнiчным раскладзе: уночы спаць, есцi ў тэрмiн, не капрызiць. Нам ад гэтага было значна лягчэй. Выспацца ўночы пры малым дзiцяцi — вялiкая раскоша.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)