Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом

Электронная книга - «Дом». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 41
Перейти на страницу:

Прыгажосць

Забароненае ў прафесiйным мастацтве слова, выцертае, залiзанае, абсмактанае i выплюнутае ў масавую свядомасць, дзе яно верашчыць дурнымi колерамi i вiсклiвымi фарбамi. І, вядома, у фотастудыю iдуць на ўзаконьванне, на пашпартызацыю менавiта прыгажосцi, уласнай прыгажосцi найперш. Глядзiце сюды, глядзiце на фота... Гэты прыгожы чалавек — я. Не падобны? Ну як гэта — фота i непадобна? Фота не бывае непадобным у свядомасцi дылетанта. Усе ўпэўненыя, што фота не схлусiць, наадварот, яно скажа праўду, большую за праўду, праўду непарушную. Алена робiць «прыгожа». Трэба «прыгожа»? Вядома, канешне. І Алена выбудавала канвеер па вытворчасцi фотапрыгажосцi. Над канвеерам ззяе лозунг: «Непрыгожых людзей не бывае!» Вераць, як вераць у неўмiручасць душы, вечнае жыццё на аблоках i прадказаннi па картах i зорках. Алена верыць у сваю зорку. Такая атрымлiваецца вера ў прыгажосць.

Хуткасць

Колькi разоў яна абяцала не ездзiць у цемрадзi i тумане ўзiмку! Ізноў i iзноў, як за iгральны аўтамат, яна сядае за руль. І тры гадзiны iмчыць, нiбыта не кранаючыся з месца. Яна ўглядаецца ў малочную сцяну. Яна ўвесь час на паўдарозе дамоў, нават калi з 170 кiламетраў засталося праехаць адзiн. Яна размалочвае шэсць аўтамабiляў. Два не паддаюцца аднаўленню. Яна дзiвам застаецца жыць, каб я аплацiў усе разбiтыя i прыдбаў ёй новы. Яна жыве хутка.

Фокус

Яе ўратоўвае пэўная сфакусаванасць. Размытасць, расплывiстасць, сфуматнасць i няпэўнасць тояцца ў ёй. Яна так i не становiцца майстравiтым рамеснiкам па вытворчасцi фотамэблi. Яе фоткi застаюцца з раслiнамi, з кветкамi, з узмахамi крылаў i рук, з крышку нявыспелымi пладамi, з трошкi неданошанымi дзецьмi... Фоткi не ў фокусе. Яны дапаўняюць i дафакусуюцца ў свядомасцi. Яны падаюць, хiстаюцца, скручваюцца, надломлiваюцца i вывальваюцца з рамаў. Яны не трымаюцца на сценах... Яны яшчэ не навучылiся замiраць, застываць i проста памiраць. Ім няўтульна ў альбомах, няёмка пад шклом, кепска ў часопiсах i кнiгах... Яны падобныя на стосы картаў, дзе не пазначаныя масцi. Фокус працягваецца, i бессэнсоўна чакаць фiнал. Птушка не выляцiць з камеры. У цылiндры аб’ектыва няма белага труса. Сумнавядомай чорнай коткi не знойдзеш у срэбна-шэрых пакоях жончыных фоталабiрынтаў. У тым i фокус, што замест фокуснiка на арэне — мастачка. І больш нiякiх фокусаў няма.

1 %

Каб у мяне была магчымасць мадэрацыi жончынай творчасцi — а ў мяне ёсць магчымасць мадэрацыi ўсёй жончынай творчасцi, — дык вось, калi б я захацеў скарыстаць магчымасць i выкiнуць 99 % яе фатаграфiяў у небыццё, важна было б не тое, што выкiнецца, а тое, што пакiнецца — гэты адзiн адсотак... Дык вось, у гэты 1 % увайшлi б толькi здымкi са святлом жнiўня i ягоным ззяннем у гатычным квартале Барселоны з 11.30 да 12.00. Толькi там, напрыканцы жнiўня i напачатку верасня, можна засвечваць фотастужку генiяльна. І яна засвечвала — я сведка.

Танцы

Жонка любiць танчыць. Вельмi. Яна можа ўранку танцаваць адна. Устаць i станчыць, гатуючы сняданак. Пэўна, праз любоў да танцаў Алена цiкавiцца найсучаснейшай музыкай. А я? Таксама люблю танцы. І пазнаёмiлiся мы на танцах. І ўвечары, пасля вячэры з вiном i вiскi, мы любiм танцаваць, для сябе, для радасцi, для поўнага жыцця. «Дзень без танца пражыты дарэмна!» — Алена паўтарае словы Нiцшэ тысячы разоў, але мне зусiм не надакучвае гэты паўтор. І смерць у танцы, якую знайшоў Эйзенштэйн, мне падаецца адной з найлепшых. Танец, жэст, рух цела — найвыразнейшыя з мастацтваў, найпатрэбнейшыя з мастацтваў, найпатрэбнейшая i найпатрабавальнейшая з гульняў, з прадгульняў напярэдаднi кахання i любовi. Таму i танцую я з жонкаю, таму i спыняцца не збiраюся.

Наадварот

Мастацтва апошнiх часоў толькi тым i займаецца, што з большым цi меншым поспехам фатаграфуе творы старых майстроў i атрымлiвае замест iх кiрмашовыя карцiнкi, выкананыя ў самай рознай палiграфiчнай якасцi. Алена, наадварот, фотаздымкi ператварае ў карцiны.

Дзева Марыя

Рэлiгiйны кiч... Што можа быць горш, калi ты мастак — прынамсi, захацеў iм звацца? Для мяне той сектар, дзе стаяць гiпсавыя Ісусы i ззяюць несапраўдным золатам абразы, быў найгоршым месцам на мяжы рэлiгii i мастацтва. Для Алены — iнакш, яна з захапленнем фатаграфавала i фатаграфуе электралямпачкi, што свецяцца замест нiмба над лялечным тварам парцэлянавай Дзевы Марыi. І калi, смяючыся на ўвесь Рым, Алена пытаецца: «А ты купiш мне ў Ватыкане маленькую Дзеву?» — я чую ў яе весялосцi сапраўдную прагу да гэтага аматарскага i таннага мастацтва. Можа, ёй i сапраўды, каб сфатаграфаваць боскае святло, калi трэба здымаць жах ўсёпаглынальнага пажару, дастаткова зрабiць нацюрморт з iржавым i скарабачаным пламегасiльнiкам?

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)