Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дом - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дом

Электронная книга - «Дом». Краткое содержание книги:

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41
Перейти на страницу:

Слова

Труну закрылi вечкам i прыкруцiлi. Як добра, што вечка прыкручваецца, i не будзе гэтага жахлiвага гуку забiвання цвiкоў. Хлопцы ўзнялi майго тату на плечы i панеслi. Мама па сходах лесвiцы ледзь iдзе, а таму труна далёка ўнiзе. З цемнаватага пад’езда выходжу на сонца i слепну. Гучыць аркестр, але што за музыка, разабраць не магу. Падыходзiць Толiк Кiсель i абдымае мяне. З iм iду да аўтобуса-катафалка. Як толькi мы селi ў аўтобус, пайшоў дождж. Праз вентыляцыйныя люкi на труну, на крыж, на партрэт пачалi падаць буйныя кроплi, падобныя да кропляў маёй крывi, адно празрыстыя. А перад самай Кальварыяй заззяла сонца. Неверагодна зыркае ў вiльготнай свежасцi. Тату чакала магiла на грудзе, непадалёк ад касцёла. На рамонт i адкрыццё гэтага касцёла тата адным з першых ахвяраваў грошы ў часы атэiстычнай безнадзейнасцi. Панiхiду праводзiла старшыня Саюза пiсьменнiкаў Вольга Iпатава. Выступалi татавы калегi. А калi далi слова мне, мама, якую я падтрымлiваў за локаць, цiха сказала: «Толькi нядоўга, бо я не вытрымаю». Мамiна рэплiка збiла мяне, i маму стала шкада больш за тату. I я толькi сказаў: «Тата, я так цябе люблю, што ў мяне няма словаў». Сказаў — i заплакаў гучна, непрыгожа. Потым гаварыла мама. Потым труну апусцiлi ў ямiну, засыпалi. Далакопы, калi ўпрыгожвалi капец, зламалi напалам кветкi. «Каб не пакралi», — растлумачылi яны.

Кватэра

На жалобную вячэру нi я, нi Мiраслаў не пайшлi, сiлы не было. З дачкой я вярнуўся дадому. Пераапрануўся ў спартовае i пайшоў бегаць у парку, каб змучыцца фiзiчна i на нейкi час забыцца пра смерць. Пасля ледзянога душу я зноў апрануў усё чорнае, паехаў на бацькоўскую кватэру. Адчынiў Мiраслаў: «Цяжка сюды прыходзiць, калi нiкога няма». Сапраўды. Я прайшоўся па пустых пакоях. Усе татавы рэчы нiбыта памерлi разам з iм. Кнiгi, нататнiкi, рукапiсы ляжалi як нежывыя. Адчужанасць свяцiлася ў кожнай рэчы. Мы дачакалiся мацi. Толькi калi яна пераапранулася ў хатняе i загаварыла пра сонечнасць гэтага дня, пра тое, што тата збiраўся напiсаць буквар, а цяпер мы мусiм дарабiць задуманае, я перастаў хвалявацца за яе i развiтаўся.

Мора

Стаю на беразе Мiжземнага мора. Гляджу на ваду. Чалавечае жыццё падобнае да падзення хвалi. Я пра гэта казаў раней i, пэўна, скажу i падумаю не адзiн раз. I пра тое, як небяспечна чалавеку зазiраць у сваю будучыню, у сваю магiлу. I чамусьцi ўсё адно даводзiцца гэта рабiць. На Кальварыйскiх могiлках мы прыдбалi сямейнае месца. Пакуль там толькi тата, а я на беразе мора згадваю падарункi, якiя ён прывозiў мне, якiя я прывозiў яму. «Прывязi просты сшытак i простую ручку», — казаў тата. I я прывязу яму ручку i сшытак, i пакладу пад крыж, бо тата любiў пiсаць, а я люблю свайго тату.

06.02.2001 — 06.08.2003

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)