70% вады
- Автор: Лянкевіч Уладзь
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «70% вады». Краткое содержание книги:
Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў 70% вады. Зборнік выйшаў у серыі Пункт адліку Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні Логвінаў.
Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без.
Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.
Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі зорачкамі, а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.
Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без.
Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.
Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі зорачкамі, а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.
Перейти на страницу:
*
няўжо гэта твая мяжа граніца рубеж
толькі дасюль дастае павадок
і ўсё адно — брэшаш не брэшаш
ёсць варыянты рашэння :
1) тупа лямантуеш
суседзі не спяць
пена й сліна — пырск
2) дрэпаеш лапамі
грызеш каменне й пясок
пыса брудная на выгляд псіх
3) ціха скуголіш
скруціўся ў будцы
як адна з нармальных псін
4) даеш гладзіцца
узаемна ліжашся
прыціскаеш вушы на кожны псік
усё дрэнь
хачу
разадраць шыю
сігануць цераз плот
лапы раструшчыць
і вынесціся з гэтага ўраўнення
нахер за дужкі
гульня ў гарады [♪]
прамільгаюць рэйкі нібы кінастужка
бліскавіцай дзеліць лінія шашу
не магу на месцы мне на месцы душна
крочу па каменні — утвараю шум
кожны наступны горад які я наведваю
чапляецца за ногі сваімі карэннямі
кожны наступны горад які я наведваю
пачынаецца з апошняе літары папярэдняга
і ў гэтым цьмяным дзіўным падарожжы
неўпрыкмет з кішэні выпадае час
спадзяюся пошук не дарма быць можа
проста захапляе роля ўцекача
кожны наступны горад які я наведваю
чапляецца за ногі сваімі карэннямі
кожны наступны горад які я наведваю
пачынаецца з апошняе літары папярэдняга
балотная [♪]
усё пачалося з таго што я перастаў
розніць дождж і снег
розніць дождж і снег
дыхнуў вецер — рыпнулі веснічкі
ты ўпала з дрэва лужынай на дарогу
[лужына на досвітку]
я праходзіў побач — трапіў лапкамі
ты загарнула далоні і шэпчаш цяпер :
багоўка багоўка
божая кароўка
паляці на небка
прынясі нам хлебка
чорнага і белага
толькі не гарэлага
а я не палячу
а я не палячу
неспадзявана ўраз
знячэўку й раптам
нечакана знянацку
самахоць у балота
спакваля неўпрыцям цішком
незаўважна паціху
ціхачом і паволі
самахоць у балота
ты мая любая імшара алёс
багна балота дрыгва і твань
ты мая багна дрыгва і твань
морач круговіна вязь ды алёс
ты мяне зацягнеш
ты мяне зацягнеш
ты трасавіна дрыгва і твань
морач круговіна багна алёс
ты мяне зацягнеш
ты мяне засмокчаш
ты маё балота
болатца маё
твае абдымкі былі незамкнёныя я ўвайшоў
твае абдымкі былі незнаёмыя я ўвайшоў
*
дробачкі Сёння сыплюцца як жвір
хтосьці выпіў капяжы
я мог бы быць тваім цмокам
вазіў бы цябе на спіне па горадзе
выкідаў бы смецце бегаў у краму
аніякіх праблемаў з паркоўкай
ды ў любую хвіліну — на лецішча
і дахі на якіх заставаліся б сляды маіх ступакоў
ганарыліся б і начамі апавядалі б суседнім
як гэта
проста я ведаю : ты любіш
паржавелую бляху гарышчы
і крыху мае лусачкі
ты называла б мяне з асаблівасцямі
паўночна-ўсходняй вымовы
Чмок
ты ляпіла б для мяне з батона
юнакоў і дзяўчат
а ў зімовыя вечары
ты б грэла рукі ля маёй пашчы
а ноздры прыдаліся б як фен
але я не стану тваім цмокам
бо яшчэ з маленства памятаю
чым такія гісторыі сканчаюцца
₪
калі мы пакрыўдзілі змей першы раз
яны выдумалі нам нітку
мы меркавалі : от бязглуздыя, дарунак за крыўду
а яны думалі : цяпер як ні круці будуць нас помніць
калі мы пакрыўдзілі змей другі раз
яны падаравалі нам валасы
мы меркавалі : от дзе дурні, нам цёпла
яны думалі : мы з іх выпаўзаем
калі мы пакрыўдзілі змей трэці раз
атрымалі пальцы
мы : от ёлупні, можам іх злавіць
яны : цяпер кожны іхні рух — няўдалая спроба паўзці
Перейти на страницу: