Плакун-трава
- Автор: Кудласевіч Анатоль
- Год: 1993
- Язык: белорусский
- Год: Тэхналогія
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Плакун-трава». Краткое содержание книги:
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
Перейти на страницу:
Як сыну гэта перадаць?
Як зберагчы сумленным сэрца?
Каб праўнук смела мог сцвярджаць,
Што род вядзе не іншаверцаў.
Што на Палессі ёсць зямля
Крывямі й потамі паліта:
“Пінчук” не зычыў людзям зла,
А жах наводзіў нат забіты.
Аднойчы скажа вораг мой:
“Твой сын зусім, зусім інакшы,
Ён разарваў сабой сувой
І сувязь знішчылася ваша!”
Я не паверу нізашто
Наветам гэтакім ніколі –
Табе я сам даваў, сынок,
Імя прапрадзеда Міколы.
Як сыну гэта перадаць? –
Я перадаць павінен сыну!
Я навучу яго спяваць
Над разгаворанай чужынай.
Я навучу яго любіць
Палескі край, нібы жанчыну,
Я навучу цвярозым быць,
Калі сп’янее да Айчыны.
* * *
Як рэкі плывуць стагоддзі,
Для часу няма мяжы.
Не спыніш, не скажаш: "Годдзе!" —
Бо час міма нас бяжыць.
Праз нас ён бяжыць,
Зваротна
Ніколі яшчэ не йшоў,
І безліч плямён і нароўдаў
Пачэзла пад плынню вякоў.
Як рэкі плывуць стагоддзі.
Імкнуцца наўпрост, нацянькі,
Мы — людзі, па беразе ходзім,
А праўды не п'ём з ракі.
На беразе нашай долі
Стаім, на ваду глядзім,
Аспрэчваем час, павольна
Змяншаючы лік гадзін.
Шухнулі ў рэчку з берага —
Падмыла вада пясок,
Каго нам спрачаць цяперака? —
Час цераз нас пацёк!
* * *
Прымрою месца лобнае —
крывавяць крані,
І водгалас з народу йдзе:
распні Яго, распні!
Стагоддзі за стагоддзямі
даўно скрывілі шлях.
Памілуй нас , о Госпадзе!
куды дарога йшла.
Ішла, круціла збочыла,
куды цяпер, куды?
А кожнаму так хочацца
дажыць свае гады.
Калі тыран над тронамі —
слуга заўжды Пшлат,
І бомбамі нейтроннымі
збудуюць горад-сад.
Ляцела над трыбунамі:
Ура! Ура!! Ура!!!
Ды дзесьці зноў падумалі,
што мы крычым:” Вараву!”
Мне сніцца месца лобнае —
крывавяць карані,
І водгалас з народу ёдзе:
распні Яго, распні!
* * *
Жахліва ісціну прымаць,
Прымаць і розумам і сэрцам,
І ведаць бездань, і прадонне знаць
і адчуваць, што святасць б'ецца на зямлі
Спрадвечнай бойкай за Любоў...
Хадзіць па краю, па мяжы,
І жыць...
Перейти на страницу: