Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Плакун-трава
Плакун-трава - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плакун-трава

Электронная книга - «Плакун-трава». Краткое содержание книги:

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 21
Перейти на страницу:
КАЗАЦКАЯ БАЛАДА
Раскажы, казача, пра сваю удачу, Пра сваю удачу – дзеўчыну- красу. Чуеш, у калысцы немаўлятка плача, Распусціла жонка рыжую касу.
На канюшні конік, конік вараненькі Зачакаўся волі, цокату падкоў.
Атаман пакліча казака ў дарогу, Выедуць станіцай у далёкі пуць. З’едзеш ад святога роднага парогу – Толькі сваёй хаты, хаты не забудзь.
На падрорку хлопчык да цябе падобны, Хлопец падрастае, як на лес глядзіць.
Раскажы, казача, пра сваю удачу, Пра сваю удачу – сына-малайца. Оё, каб ты, казача, паглядзеў- пабачыў, Як вядуць нявестку ў хату з-пад вянца.
На канюшні конік, конік вараненькі Зачакаўся волі, цокату падкоў.
За аброць выводзіць, сядлае ў дарогу – І нявестка й жонка горкі слёзы л’юць… Выязджае сын твой да цябе ў падмогу, Дома плачуць дзеці – дзеці хай растуць.
На падворку хлопцы да цябе падобны, Хлопцы падрастаюць як на лес глядзяць.
Раскажы, казача, пра сваю няўдачу – Жыцце праляцела, шчасцейка сплыло: З піпкаю на прызбе ты сядзіш і плачаш, Не хапіла часу, часу не было.
Ой, каб тыя коні ў чэраве падохлі, Эх, ты мая доля, доля казака!
СЛАВЯНСКАЯ ВАЙНА
Ехалі казакі за сяло. Пакідалі роднае жытло. Ухапіла дзеўка за сядло: “Без цябе мне як жа жыць?”
Не чапай, дзяўчо, гняда каня, Ты мне яшчэ покуль не жана, Паглядзі кругом гарыць вайна, Адпусці, пайду служыць!
Трэба даць вады свайму каню, Вынясе сягоння ён с агню, Еду не на свята – на вайну, Трэба шаблю пагастрыць. Бровы любай ад бяды чарны,
Над радзімай кружаць груганы, Не было яшчэ такой вайны – Скажа хто, ці будзем жыць?
То ж не вораг, то ж мой крэўны брат Паўстае на нас, як супастат, Эх, не скора я прыйду назад – Ты мне сына беражы. Ехалі казакі за сяло, Пакідалі роднае жытло. Ухапіла дзеўка за сядло: Без цябе мне як жа жыць?
* * *
Над зялёным борам каркаў чорны воран: Малады ды хіжы, чуйны да крыві. Гэткую навалу не здалець, не згораць, Перш чым сохне дрэва — гінуць карані.
Ад чаго ты, сонца, на заход чырвона, Як скразная рана ў маладых грудзях? Адчаго вам, хлопцы, не сядзіцца дома? Носіць вас па свеце, па чужых краях.
Падары мне доню, любая мая, Пакахай сягоння, покуль цішыня, Падары мне доню, — сына не хачу,
Нарадзі дзяўчыну — мужыкі к вайне.
Гэй, браткі славяне, што не раздзяліць нам? Рызы ці сутаны, жонку ці каня — Вяне дрэва, вяне пад адной малітвай, Пад адзіным Богам спрэс ідзе вайна.
БАЛАДА ПРА СВАЙГО КАНЯ
Як паіў Іван каня – горка плакаў. Як у стойла заганяў – горка плакаў: “Мне вясці цябе, гняды, заўтра рана Да калгаснай грамады на загану”.
Піў гарэлчку Іван – слёзы ў горле, Ён крывёю запіваў, горам горкім “Як пражыці без каня, і без хлеба? Бальшавіцкага ярма мне не трэба!”.
“Адвядзіі, Іван, каня да калгасу!” – Загадае старшыня – няма спасу. Замест хлеба – лебяда, горыч-зелле, І гуляе галыцьба шум-вяселле…
Закапаў каня іван – горка плакаў. Крыж на ўзгорку майстраваў – горка плакаў:
“Акалеў ты без пары, коню, косю… Закрывавілі сляды ў ранніх росах.
СКАЗ ПРА ТРЫ КУЛІ
Як ляталі кулі ў роднай старане, Нібы пчолы з вулляў у спякотны дзень. За жыццё кусалі хлопцаў маладых. Бандаю празвалі тых людзей лясных. Стрэл за стрэлам хлопне – сэрца забаліць: Ці заспелі хлопцы голавы схіліць? Плакала матуля: Божа беражы! Вылятаюць кулі – трэба ж дзецям жыць!
Жыці-пажываці на сваёй зямлі, Толькі чыста ў хаце злыдні падмялі. Гой, забралі коней – сіратой сяло, Закілзалі волю – сківіцы звяло. Доля, як палонны, з торбаю брыдзе Па чужынскім полі, то было ж свае… І лятаюць кулі, свішчуць на мяжы – Галдасіць матулі, покуль дзецям жыць.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)