Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Плакун-трава
Плакун-трава - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плакун-трава

Электронная книга - «Плакун-трава». Краткое содержание книги:

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:
Ці ж яны бандыты? – наша плоць і кроў! Не сцярпелі крыўды – з пекла грымнуў гром, І чырвоны д”ябал пахіснуў законы Векавечнай праўды – сеў тырна на троне. Дзеці ўсе па лесе праўду ратаваць! Дзесьці на Палессі – плачам не згукаць. На руццэ пяць пальцаў, а сыночкаў – тры! Сабірайся, бацька, дзетак забяры!
Гостраць востры шаблі на тваіх сыноў, Памаліся, бацька. Хай ідуць дамоў. Колькі ў свеце праўды – рэшата вады! Ты стары забораў бы, далей ад бяды. Вылецела куля з дула ў галаву – Большага хіснула… Засталіся ўдвух, Засталося двое, нібы сінь вачэй, -- Не счакаць спакою матчыных начэй.
Вось другая куля… І сярэдні ўпаў, Крывяной кашуляй муражок прымяў. Нікуды не дзецца ад праклятай трэццяй Захлынецца сэрца меншага сынка. Нікуды не дзецца ад праклятай трэццяй Захлынецца сэрца Сына-адзінца. Як ляталі кулі ў роднай старане. Хлопчыкі паснулі ў беспрабудным сне. За святую волю, за зямлю, за долю Леглі ў чыстым полі на ліхой мяжы. Час прыходзіць бацькаў ваяваць за долю Трэ за зброю брацца, як без волі жыць?
ДЗЯДАМ МІКАЛАЮ І ПЯТРУ
Доўгія провады — горкія слёзы. Я адчуваю міжволі смугу: Здрыгне перон ад гудка паравоза, Ды скаланецца ад колаў чыгун. Потым павольна, нібыта з надрывам, Рух набірае пануры цягнік, Здоўж палатна сцеле сівую грыву, Сіплы гудок, нібы роспачы крык. Поезд паўнюткі не вінаватых, Толькі й віны, што рука ў мазалях — Стогнуць жалобай тутэйшыя хаты, Так, што не ўчуецца крык жураўля. Хоць на крыжах гругановая зграя, Могілкі — месца на зайздрасць жывыма:
Мёртвых пакуль што ніхто не чапае, Двойчы не сходзяць у дамавіну… …Знік паравоз ужо, сёння — электра, Дзізель на крайні выпадак цяпер, Толькі ўсё едзе і едзе ў калымскае пекла Дзед па забытую смерць.
* * *
І прыйдзе смерць, як паратунак, Калі здакучыцца жыццё, І светлы шлях ад чорных думак Адчыніць небыццё, Разгорне зорныя прадонні Грыбінь нябёс — Жыццё тады не абароніць Мост слёз.
* * *
Ад калыскі да турны, Ад пачатку да канца — Шлях не вельмі доўгі. І ад торбы, ад турмы, Ад жабрацтва, ці вянца Не ўратуюць ногі. І гаркоту не зрачэш, Не замоліш долі — Бо жыццё заўжды цячэ Супраць нашай волі.
* * *
Боль дадзены чалавеку для таго, Каб разумная душа аберагала цела. Цела — узлётная пляцоўка для душы, З якое яна адпарўляецца ў нязведанныя вышыні, І, калі пазбавіцца яго, Як спутнік пазбаўляецца ракетаносьбіта, Будзе выконваць у іншых, вышніх сферах, Нейкі свой абавязак. Для гэтага дадзены чалавеку фізічны боль, А для чаго існуе яшчэ і боль душэўны? Гэтага не ведае ніхто.
ТУПІК
Чалавек ішоў па дарозе жыцця. Ён увесь час кіраваўся прама. У многіх месцах дарога перакрыжоўвалася іншымі. І на кожным скрыжаванні ляжаў вялікі камень, На якім быў вычечаны надпіс: Куды вядзе гэтая дарога. Ён не звяртаў ніякай увагі на надпісы, Меркаваў, Што прамая дарога абавязкова куды-небудзь выведзе… І вось яго дарога скончылася. Пры канцы ляжаў вялізны валун, А на ім высечаныя літары: “Не заўсёды прамая дарога куды-небудзь выводзіць!” Ён аглянаўся ў сваё пражытае і яму стала прыкра: Чаго ён выбіраў прамую дарогу — яна завяла ў тупік, А сколькі няпройдзеных шляхоў засталося ззаду… Але на яго гадзінніку выйшаў час — І прайсці іх немагчыма.
СУПРАЦЬ ВЫХАВАННЯ
Можна прыняць адзінае правіла Чалавечых узаемаадносін: Не перашкаджай жыць другому, Не вучы яго жыццю па свайму шаблону. Што дабро для цябе, для яго — зло, Што шчасце для аднаго — бяда для другога. Кожны чалавек сам ведае:
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)