Рускія народныя казкі
- Автор: Афанасьев Александр Николаевич, Нечаев Александр Николаевич
- Год: 1985
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- Переводчик: Алесь Іванавіч Якімовіч
- Жанр: Сказки народов мира
Электронная книга - «Рускія народныя казкі». Краткое содержание книги:
чарадзейныя і бытавыя казкі, казкі пра жывёл.
— Печка, печка, скажы, куды гусі-лебедзі паляцелі?
Печ ёй адказвае:
— З'еш мой жытні піражок — скажу.
— Буду я Жытні пірог есці! У майго бацюхны і пшанічныя не ядуцца...
Печ ёй не сказала. Пабегла дзяўчынка далей — стаіць яблыня.
— Яблыня, яблыня, скажы, куды гусі-лебедзі паля-целі?
— З'еш мой лясны яблычак — скажу.
— У майго бацюхны і садовыя не ядуцца...
Яблыня ёй не сказала. Пабегла дзяўчынка далей. Цячэ
малочная рака, кісельныя берагі.
— Малочная рака, кісельныя берагі, куды гусі-лебедзі паляцелі?
— Паспытай майго простата кісяльку з малачком — скажу.
— У майго бацькі і смятанка не есца...
Доўга яна бегала па палях, па лясах, ды брата так і не знайшла. А тут і вечар надыходзіць. Рабіць няма чаго — трэба ісці дамоў. Раптам бачыць — стаіць хатка на курынай лапцы, з адным акенцам, вакол сябе паварочваецца.
У хатцы старая баба-яга кудзелю прадзе. А на лаўцы сядзіць брацік, забаўляецца сярэбранымі яблычкамі.
Дзяўчынка ўвайшла ў хатку:
— Добры дзень, бабулька!
— Добры дзень, малая! Чаго прыйшла?
— Я па імхах, па балотах хадзіла, сукенку намачыла, прыйшла пагрэцца.
— Садзіся пакуль што кудзелю прасці.
Баба-яга дала ёй верацяно, а сама пайшла. Дзяўчынка прадзе — раптам з падпечка выбягае мышка і кажа ёй:
— Дзяўчынка, дзяўчынка, дай мне кашкі, я табе нешта добранькае скажу.
Дзяўчынка дала ёй кашкі, мышка ёй сказала:
— Баба-яга пайшла лазню грэць. Яна Цябе вымые-выпарыць, у печ пасадзіць, засмажыць і з'есць, сама на тваіх касЦях пакачаецца.
Дзяўчынка сядзіць ні жывая ні мёртвая, плача, а мышка ёй зноў:
— Не чакай бяды, бяры браціка ды ўцякай, а я за цябе кудзелю папраду.
Дзяўчынка ўзяла браціка і пабегла. А баба-яга падыдзе да акенца і пытаецца:
— Ты прадзеш там, малая?
Мышка ёй адказвае:
— Праду, бабулька...
Баба-яга лазню нагрэла і пайшла па дзяўчынку. А ў хатцы няма нікога. Баба-яга закрычала:
— Гусі-лебедзі, ляціце даганяць! Сястра з братам уцякла!..
Сястра з брацікам дабегла да малочнай ракі. Бачыць — ляцяць гусі-лебедзі.
— Рэчка, матухна, схавай мяне!
— Паспытай майго простага кісяльку.
Дзяўчынка паспытала і дзякуй сказала. Рака схавала
яе пад кісельным беражком.
Гусі-лебедзі не ўбачылі, праляцелі міма.
Дзяўчынка з братам зноў пабегла. А гусі-лебедзі вярнуліся, ляцяць насустрач, вось-вось убачаць. Што рабіць? Бяда! Стаіць яблыня...
— Яблыня, матухна, схавай мяне!
— З'еш мой лясны яблычак.
Дзяўчынка хуценька з'ела і дзякуй сказала. Яблыня яе засланіла сваімі галінкамі, прыкрыла лісцікамі...
Гусі-лебедзі не ўбачылі, праляцелі міма.
Дзяўчынка зноў пабегла. Бяжыць, бяжыць, ужо недалёка засталося. Тут гусі-лебедзі ўбачылі яе, загагакалі — налятаюць, крыламі б’юць, браціка з рук вырываюць.
Дабегла дзяўчынка да печы:
— Печка, матухна, схавай мяне!
— З'еш мой жытні піражок.
Дзяўчынка хутчэй — піражок у рот, а сама з братам — у печ, села і сядзіць.
Гусі-лебедзі паляталі-паляталі, пакрычалі-пакрычалі і ні з чым паляцелі да бабы-ягі.
Дзяўчынка сказала печы дзякуй і разам з брацікам прыбегла дадому.
А тут і маці з бацькам з работы прыйшлі.
ДАЧКА І ПАДЧАРКА
Жыў дзед з бабаю, і была ў іх дачка. Вось баба памерла, а дзед пачакаў крыху ды ажаніўся з удавою, у якой была свая дачка. Кепска стала жыць дзедавай дачцэ. Мачыха была ненавісніца, поедам есць дзеда:
— Вязі сваю дачку ў лес, у зямлянку, там яна больш напрадзе.
Няма ніякай рады са старою! Паслухаўся дзед бабы — завёз дачку ў зямлянку, даў ёй крэмень, крэсіва5 ды мяшэчак круп і кажа:
— Вось табе агеньчык; агеньчык не зводзь, кашу вары, а сама не спі — сядзі ды прадзі.
Надышла ноч. Краса дзяўчына запаліла ў печы, згатавала кашу; ні адсюль ні адтуль мышка — кажа:
— Дзяўчына, дзяўчына! Дай мне лыжачку кашкі!
— Ой, мая мышка! Разгані маю тугу-нуду — я табе дам не адну лыжку, а ўволю накармлю.
Наелася мышка і пайшла. Ноччу ўламаўся мядзведзь.
— Ану, дзяўчо, гасі агонь ды давай у жмуркі гуляць.
Мышка ўскарабкалася на плячо дзедавай дачцэ і шэпча ёй на вушка:
— Не бойся, дзеўчына! Скажы: давай! Пагасі агонь ды ў падпечак лезь, а я за цябе буду бегаць і званочкам званіць.
Так усё і сталася. Ганяецца мядзведзь за мышкаю — ніяк не зловіць. Пачаў раўці ды паленамі кідаць. Кідаў-кідаў, ні разу не пацэліў, стаміўся і сказаў:
— Малайчына ты, дзяўчына, у жмуркі добра гуляеш! За гэта прышлю табе раніцай табун коней і воз серабра.
5
Крэсіва — камень або кусок сталі для высякання агню з крэменю.