Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 182
Перейти на страницу:

Па дарозе ў тэрапеўтычнае аддзяленне ён сказаў Майзісу:

— У Гаецкай у кабінеце халадзільнік. А шторы? Бачыце якія? Побач з такім аддзяленнем!

Майзіс падняў галаву, і з яго акуляраў выскачылі асляпляльныя зайчыкі. Усмешка варухнула тоўстыя вусны.

— У нас яе завуць «царыца Тамара».

— Бо вы бяззубыя тут, як малюскі. Прапясочылі б гэтую «царыцу» на партыйным сходзе.

— Для гэтага патрэбна прынцыповасць доктара Яраша.

— Не падхалімнічайце, Майзіс.

Маладзенькая лекарка, якая вяла хворую, сустрэла іх у калідоры і адразу разгубілася — пачырванела, пачала заікацца, называла Яраша «прафесарам». Ён не ўзлаваўся на гэтае дзяўчо. Але, баючыся, што ўсё разам — яе пачцівасць, выгляд аддзялення, успамін пра Тамару — можа даць недзе гнеўную ўспышку, Яраш нахмурыўся, апусціў галаву, выключыў увагу (ён умеў гэта рабіць), каб менш бачыць і чуць.

Яны ўвайшлі ў палату, дзе стаяла штук сем ложкаў, паміж імі было цесна праходзіць. Як ні хацеў Яраш, усё адно ўбачыў усё адразу: ложкі, сцены, пацямнелыя ад старасці залатаныя навалачкі, прасціны, ручнікі, абшарпаныя тумбачкі і хворых — хто як глядзіць на яго: з цікавасцю, абыякава ці хоча папрасіць: «Доктар, паглядзіце і мяне».

— Вось наша хворая, — сказала лекарка, спыніўшыся каля ложка ў кутку, і, спахапіўшыся, падала Ярашу табурэт.

Хворая як хворая. Такіх ён бачыў сотні. Маленькая жанчына, такая худая, што здавалася, пад коўдрай — пустата. А на падушцы спакутаваны твар з яркімі прыкметамі яе хваробы: крыху збляклая ўжо сінюшнасць губ, крылляў носа. А шчокі заружавелі. Хвалюецца. І вочы… Якія вочы! І як яны глядзяць! Чаго толькі не бачыў за сваё жыццё і лекарскую практыку Яраш, але такія вось вочы яго заўсёды выводзілі з раўнавагі. Яны прасілі, малілі, выказвалі надзею, страх — усю бясконцую гаму пачуццяў чалавека, які прагне жыць.

Сядаючы на табурэт, ён падумаў, што ў большасці такіх цяжкахворых жанчын прыгожыя валасы. Ад кантрастнасці, відаць. У гэтай вунь таксама якія цудоўныя — светла-залацістая пышная карона. Каб не сустракацца позіркам з хворай, Яраш разглядаў свае вялікія, адбеленыя спіртамі і эфірамі пальцы і слухаў даклад лекара. У яго ўжо выпрацавалася прафесійная звычка: чуць і фіксаваць у памяці толькі тое, што патрэбна яму як кансультанту. Усё іншае, у тым ліку прозвішча і імя, ён выясняў пасля, калі сам пачынаў аглядаць хворага. Але паведамленне лекара аб тым, што хворая перанесла першую атаку рэўматызму ў нямецкім лагеры, узварухнула яго. Ён глянуў на гэтую маленькую жанчыну з цікавасцю і жалем, сустрэў яе вочы, поўныя дзівоснага агню і малення, падумаў:

«Вось яна, вайна. Збудаваны гарады. А сэрцы людзей… Сэрцы ранены». Ён падумаў пра сэрцы не наогул. Не. Як лекар, уявіў канкрэтнае маленькае сэрца, у якім развіўся парок. Лекар расказвала, у якім стане хворая паступіла ў бальніцу:

— Ацёчнасць ніжніх канечнасцей… Рэзка павялічана пячонка…

— Калі паступіла? — спытаў Яраш.

— Два тыдні назад. — Лекар збянтэжылася, забылася, на чым яе перапынілі.

— Гаварыце, гаварыце. — І зноў збоку здавалася, што кансультанта цікавяць толькі ўласныя рукі.

— Быў праведзены курс лячэння…

І раптам у аднатонны даклад, перасыпаны лацінскімі словамі, уварваўся шэпт:

— Кузьма…

Яраш нават спачатку не звярнуў увагі.

— Антон Кузьміч, — гучна паправіў Майзіс, які стаяў за спіной у Яраша.

Тады Яраш рэзка падняў галаву, паглядзеў на хворую. Яна ўсміхнулася вінавата і зноў нясмела прашаптала ўжо другое імя:

— Віктар…

Яраш адчуў, што праз рукі яго быццам прапусцілі электрычны ток, закалола ў кончыкі пальцаў: ён пачуў свае падпольныя клічкі.

У яго былі надзвычай чуткія пальцы, паталагічна чуткія, нават уласныя эмоцыі ён перш за ўсё адчуваў пальцамі. Вось так заколе — значыцца, злосць, радасць, здзіўленне.

Ён пазнаў гэтую жанчыну. Але не верыў вачам.

Хіба ўваскрасаюць мёртвыя? Колькі прайшло год! Дзе яна была дагэтуль?

Ён павольна падняўся з табурэта.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)